Зацвярджаю icon

Зацвярджаю



НазваниеЗацвярджаю
Дата09.03.2014
Размер96.82 Kb.
ТипДокументы
скачать >>>
1. /Адкрыццё/8 Мележачск_я адкрыццё.doc
2. /Адкрыццё/Адкрыццё 10 Мележачск_х 1.doc
3. /Адкрыццё/Адкрыццё 7 Мой.doc
4. /Адкрыццё/Открыт_е 9 мележеквск_х 1.doc
Зацвярджаю
С.І. Рагавенка
Зацвярджаю
Сцэнарый адкрыцця ІX адкрытых Мележаўскіх чытанняў ў Дзяржаўнай установе адукацыі

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар


Беларуска-славянскай

гімназіі № 36 г.Гомеля

С.І. Рагавенка




Сцэнарый адкрыцця 8 Адкрытых Мележаўскіх чытанняў

ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Беларуска-славянская

гімназія № 36 г. Гомеля імя І.Мележа”


Месца правядзення: актавая зала гімназіі.

Дата правядзення: 21.01.2011

Зала ўпрыгожана кветкамі, надпісам “Вітаем удзельнікаў 8 Адкрытых Мележаўскіх чытанняў”

Адкрыццё адбываецца ў суправаджэнні слайдаў.


Фанфары

Танец з хлебам-соллю




На ручніках, расшытых пеўнямі,

Хлеб-соль падносім для гасцей,

Вядзем за стол, каўшамі пеннымі

Частуем квасам пагусцей.




І не хаваем – дзе падзенешся? –

Сваіх пачэсных мазалёў.

А трэба – крошкаю падзелішся:

Лепш сто сяброў, чым сто рублёў.




Спіной не гнуліся жабрацкаю…

І хоць шануем свой мазоль,

Мы дзелім хлеб рукою брацкаю,

І у гэтым – соль!


2 В

Добры дзень, паважаныя ўдзельникі і госці 8х Мележаўскіх чытанняў.

Настаўніцкі і вучнёўскі калектыў гімназіі №36 імя І. Мележа шчыра вітае вас у гэтай зале.




Праляцеў яшчэ адзін год і надышоў доўгачаканы дзень нашай сустрэчы!




З кожным годам пашыраюцца межы Чытанняў!

Наша шчырае прывітанне настаўнікам і вучням навучальных устаноў горада Гомеля.




Мы вельмі рады бачыць дарагіх сяброў з устаноў адукацыі г. Рэчыцы, Калінкавічы, Хойнікі, Мазыра, Жлобіна, Рагачова.




Ганарымся, што сёння побач з намі зноў госці з г. Асіповічы, Віцебска, Самары.




Мы рады вітаць сёння юных даследчыкаў з украінскіх гарадоў Ірпень і Новамаскоўск, якія ўпершыню далучыліся да нас.


2 В

Штогод узрастае колькасць удзельнікаў! Павялічваецца колькасць навучальных устаноў, якія прымаюць удзел у Чытаннях!




За восем гадоў існавання ў Мележаўскіх чытанняў склаліся свае цудоўныя традыцыі. Адна з іх – ўрачысты ўнос сцяга Чытанняў, які выносяць прадстаўнікі розных краін, бо сцяг з’яўляецца сімвалам нашага сяброўства і супрацоўніцтва.




А зараз увага, самы ўрачысты момант нашага свята – вынас сцяга Мележаўскіх чытанняў.




Права вынесці сцяг 8 Адкрытых Мележаўскіх чытанняў прадастаўляецца:

  1. ___________________________________________________,

вучню Беларуска-славянскай гімназіі №36 г.Гомеля імя І.Мележа;

2. ____________________________________________________,

вуч ___________________________________г.Самары;

  1. ____________________________________________________,

вуч _________________________________г. .....................;

  1. ____________________________________________________,

вуч ___________________________________г. Віцебска.

____________________________________________________________________________________________________________________________


Сцяг вынесці!


(Вынас сцяга пад марш)




Блакітны колер сцяга – колер мірнага блакітнага неба, шматлікіх рэк і азёр нашай краіны.




Залатыя промні ўзыходзячага сонца сімвалізуюць пачатак жыцця, ззянне таленету і ведаў.




Белы колер на сцяге – сімвал маральнай чысціні і сумленнасці.




Рабіна – любімае дрэва Івана Мележа.




Бусел – сімвал нашай роднай добразычлівай Беларусі.




Кніга – выток усёй мудрасці і ведаў.




А зараз слова для прывітання прадастаўляецца дырэктару Беларуска- славянскай гімназіі № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа Рагавенка Святлане Іванаўне. (8-я Мележаўскія чытанні аб’яўляюцца адкрытымі).


Музычны нумар 1




Здаецца, што можа нас аб’ядноўваць, такіх розных хлопчыкаў і дзяўчат, і чаму мы зноў і зноў збіраемся ў гэтай зале?




Што ты?! Мы ж размаўляем на адзінай мове!




Як на адзінай? На Беларусі – беларуская, у Расіі – руская, а на Украіне, напэўна ж, – украінская. Так што тут ты памыляешся!




Не, мы размаўляем сэрцамі, і нашы сэрцы ведаюць толькі адну,агульную мову – мову сяброўства, дабразычлівасці, сумлення, мову навукі і творчай натхнёнасці. Менавіта таму вось ужо 8-мы год мы збіраемся разам, каб абмяняцца вопытам, паказаць свае здольнасці да навукі, а таксама больш даведацца пра традацыі, звычаі і культуру блізкіх нам краін і іх жыхароў!




Ну, калі так, то я думаю, што ў нашых юных даследчыкаў будзе магчымасць прадэманстраваць усе свае здольнасці, а даведацца пра культуру іншых краін заўсёды цікава!




Мы доўга думалі, як лепш прывітаць нашых дарагіх гасцей і вырашылі: лепшае, што можа быць у жыцці – гэта вандраванне! Так можа адправімся ў падарожжа па мясцінам дарагіх нам краін?




З задавальненнем!


Музычны нумар 2


На сцэну выходзяць вядучыя і дзяўчынка, якая прадстаўляе Беларусь



Так прыемна, што сёння прадстаўнікі трох брацкіх краін сабраліся ў гэтай зале! Тры сястры, якія звязаны адзінай гісторыяй, адзінай памяццю народнай, адзінымі неабсяжнымі лугамі, блакітнымі вачамі азёр! Такія розныя, але кожная па-свойму прыгожая; розныя, але заўжды разам.




Паміж Расіяй і Украінай глядзіць блакітнымі вочкамі і усміхаецца сонечнымі праменчыкамі прыгажуня Беларусь. Чалавеку абыякаваму здаецца яна такой, як і усе іншыя краіны, але ж дзе яшчэ, у якім яшчэ кутку зямлі можна ўбачыць белых буслоў у блакітным небе? Дзе, як не на Беларусі ліпеньскім вечарам, калі маладзік з’явіўся на зорным небе, можна выйсці на ганак хаты і знайсці паміж мільярдамі маленькіх зорачак сваё сузор’е.


Дзяўчынка 1 (Беларусь)

Беларусь для мяне – мая родная маці,

Што ў залочаны восені цвет

У сялянскай утульнай хаце

Нарадзіла мяне на свет.


Беларусь для мяне - гэта шчырая вера,

Гэта сэрца сыноўняга стук,

Беларусь для мяне – гэта звонкая ліра

І цымбалаў раскацісты гук.


Беларусь для мяне – гэта белыя зімы,

І вясновы бурлівы паток,

Васількі у лугах гаманлівых,

І жытнёвы буйны каласок.




Слова для прывітання прадастаўляецца ______________________________________________________________


Музычны нумар 3 (песня на беларускай мове пра Беларусь)


На сцэну выходзяць вядучыя і дзяўчынка, якая прадстаўляе Расію


Дзяўчынка 2 (Расія)

Русская культура - это наше детство,

С трепетной лампадой, с мамой дорогой,

Русская культура - это молодецкая

Тройка с колокольчиком, с расписной дугой!..

Русская культура - это сказки нянины,

Песни колыбельные, грустные до слез,

Русская культура - это разрумяненный

В рукавицах-варежках дедушка-мороз…

Русская культура - это дали Невского

В серо-белом сумраке северных ночей -

Это - радость Пушкина, горечь Достоевского

И стихов Жуковского радостный ручей.

Русская культура - это кисть Маковского,

Мрамор Антокольского, Лермонтов и Даль -

Терема и церковки, звон Кремля Московского,

Музыки Чайковского сладкая печаль.




Действительно, Достоевский, Ломоносов, Лермонтов, Чайковский - гении, известные всему миру. Нет другой страны, которая обладает такой огромной лирической силой, нет такой трогательно-красочной - со всей своей грустью, спокойствием и простором - как Россия. Величину этой любви тяжело измерить. Любишь каждую травинку, поникшую от росы, каждое деревце над озером, каждое облако, которое плывет по бледному и высокому небу. Мало одной жизни, чтобы испытать до конца все очарование и всю силу души русской и русской природы.




Слово предоставляется нашим дорогим друзьям из г.Самары. ______________________________________________


Музычны нумар 4 (на рускай мове)


На сцэну выходзяць вядучыя і дзяўчынка, якая прадстаўляе Украіну


Дзяўчынка 3 (Ўкраіна)

Ти край мій єдиний,

Моя Батьківщина,

Для мене одна ти, моя Україно.

Ти чорнеє море, ти неба блакить.

Ти сонце,що в небі

Для нас мерехтить.

Ти взимку-Карпати,

А влітку ти-Крим.

Єдина для мене,

Ти в серці моїм.



Чароўная зямля – Украіна! Сонечнымі промнямі вабіць яна ў свой палон. І неба такое глыбокае, чыстае, нібы крышталь. А калі прыляжаш у полі тварам да нябёс і ўслухаешся ў шматгалосую цішыню, зразумееш, што ёсць ў гэтай зямлі штосьці незямное. Прыходзяць ў свет новыя і новыя пакаленні ўкраінцаў, а рака народнай любові і памяці шчодра поўніцца, не падуладна яна часу, бо выплывае з глыбінь самабытных украінскіх традыцый. А вакол жыццё, і праца, і клопат, і радасць, і каханне.




Слова прадастаўляецца нашым украінскім сябрам ____________

________________________________________________________


Музычны нумар 5




Не варта казаць, якая краіна лепей ці прыгажэй! Кожная – невычэрпная скарбніца таямніц, непаўторнай культуры і захапляючай гісторыі! Мы з вамі жівём на адзінай зямлі, нас аб’ядноўваюць аднолькава таленавітыя людзі, шчырыя, сумленныя, неабыякавыя!




І мы, дзеці 21 века, жадаем, каб заўжды ішлі побач нашы краіны і каб магчымасць і жаданне збірацца у гэтай утульнай зале ніколі нас не пакідала!




Паглядзіце, колькі разумных і пытлівых вачэй у гэтай зале! Усе яны прыйшлі сюды не пад прымусам, а па клічу розуму, запатрабаванню думаць, шукаць, параўноўваць, адгадываць, вылічаць…




Сябры! Нас чакае цудоўнае свята ведаў, свята навукі, знаходак, адкрыццяў, сяброўства.




Мележаўскія чытанні праходзяць у восьмы раз, а калі перавярнуць васьмёрку, то атрымаецца знак бясконцасці! Мы жадаем вам, каб вашы поспехі і перамогі былі бясконцымі!




Няхай сярод роўных пераможа мацнейшы, але, паверце, ніхто не праіграе, таму што кожны знойдзе для сябе плады ідэй, знойдзе паразумене, сяброў, станоўчыя пачуцці і пазітыўны настрой.




А зараз слова прадастаўляецца намесніку дырэктара па метадычнай рабоце Казачэнка Алене Аляксееўне


Музычны нумар


1 В

Адкрыццё Мележаўскіх чытанняў для вас падрыхтавалі:

- Вакальны гурт настаўнікаў Беларуска-славянскай гімназіі, кіраўнік Новікава Лілія Яўгенаўна;

- Вакальны гурт «Амялушкі», кіраўнік Яўсеенка Вольга Васільеўна;

- Вакальны гурт «Вясёлка», кіраўнік Новікава Лілія Яўгенаўна;

- Вучні Беларуска-славянскай гімназіі


А зараз запрашаем вас прыняць удзел у рабоце секцый.








Похожие:

Зацвярджаю iconРасклад экзаменаў "зацвярджаю"
Рэктар уа "віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава" Пачатак экзаменаў 13. 05 (акрамя дзён цт)
Зацвярджаю icon"зацвярджаю" 03. 06. 2013-09. 06. 2013

Зацвярджаю icon"зацвярджаю" 11. 03. 2013-16. 03. 2013

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©kzbydocs.com 2000-2015
При копировании материала укажите ссылку.
обратиться к администрации
Документы

Разработка сайта — Веб студия Адаманов