№ | Тэма ўрока | Матэрыял для чытання | Віды работы з тэкстам | Дамашняе заданне |
Краіна мая, радасць мая, песня мая маладая… (6 гадзін) |
1 | Зямля ў нас адна… | Янка Сіпакоў. Наш край. Пятрусь Броўка. Беларусь | Арганізацыя слоўнікавай працы. Выбарачнае чытанне тэксту. Слоўнае маляванне. Арганізацыя ўяўнай экскурсіі па зямлі беларускай. Вуснае выказванне на тэму: “Мой родны кут”. Выразнае чытанне верша Пятруся Броўкі “Беларусь”
| Навучыць выразна чытаць верш Пятруся Броўкі “Беларусь”
|
2 | Люблю я да болю Радзімы маёй краявід | Яўген Крамко. З Міра ў Карэлічы. Мікола Бусько. Песня пра Радзіму | Выбарачнае чытанне. Складанне дыяфільма, падзел тэксту на кадры. Вызначэнне рытму верша. Выразнае чытанне верша | Самастойна прачытаць верш Міхася Пазнякова “Родныя назвы” |
3 | Кожная дарога мае сваю назву, гісторыю | Васіль Вітка. Шляхі – дарогі | Слоўнікавая праца. Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі, вылучэнне апорных слоў. Вызначэнне галоўнай думкі твора | Навучыць выразна чытаць тэкст Васіля Віткі “Шляхі – дарогі”. Скласці сказы з прапанаванымі словамі: дарога, шлях, гасцінец, сцежка, скрыжаванне |
4 | Палеская прырода – цудоўныя краявіды Беларусі | Якуб Колас. Палескія вобразы. Васіль Жуковіч. Бяздоннае багацце | Арганізацыя слоўнікавай працы. Вызначэнне рытму і рыфмы верша. Складанне партытуры верша. Чытанне па ролях падання В.Жуковіча “Бяздоннае багацце” | Падрыхтаваць інсцэнероўку народнага падання Васіля Жуковіча “Бяздоннае багацце” |
5 | “Не забывай ніколі, дружа, сваю зямлю, свой родны край…” | Вера Верба. Не забывай. Максім Танк. Родная мова | Выбарачнае чытанне. Слоўнае маляванне. Супастаўленне зместу вершаў Веры Вярбы і Максіма Танка. Вызначэнне рытму кожнага твора | Вывучыць верш Веры Вярбы “Не забывай” на памяць |
6 | Абагульненне ведаў па раздзеле “Краіна мая, радасць мая, песня мая маладая…” |
Раніцою ў школу сыдземся мы зноў… (12 гадзін) |
7 | Верасень паклікаў дзяцей у школу | Артур Вольскі. Першы званок | Вылучэнне са зместу верша вобразных слоў і выразаў. Назіранне за рыфмай і рытмам верша. Складанне яго партытуры. Вуснае выказванне на тэму “Сустрэча са школай” | Вывучыць верш Артура Вольскага “Першы званок”на памяць. |
8 | Умей адказваць за свае ўчынкі | Мікола Гіль. Татава аўтаручка
| Выбарачнае чытанне. Вылучэнне са зместу тэксту слоў і выразаў для характарыстыкі таты. Слоўнае адлюстраванне партрэта Максімкі. | Навучыцца чытаць тэкст Міколы Гіля “Татава аўтаручка” па ролях. Самастойна прачытаць верш Васіля Зуёнака “Са школы” |
9 | Выхаваны чалавек уступіць дарогу і месца | Іван Вярыга. Сустрэча | Выбарачнае чытанне. Складанне плана тэксту. Вылучэнне апорных слоў да кожнага пункта плана. Супастаўленне зместу малюнка з адпаведным урыўкам тэксту | Навучыцца з дапамогай голасу перадаваць унутраны стан галоўнага героя |
10 | Старанна вучыцца – заўсёды згадзіцца | Даір Слаўковіч. Задачкі | Выбарачнае чытанне. Вылучэнне са зместу тэксту слоў і выразаў для характарыстыкі кожнага героя. Вызначэнне галоўнай думкі тэксту | Падрыхтавацца чытаць тэкст Даіра Слаўковіча “Задачкі” па ролях |
11 | Празмерны гонар перашкаджае добра вучыцца | Алесь Бадак. Воўк і навука (байка) | Выбарачнае чытанне. Слоўнае маляванне. Падбор слоў і выразаў для перадачы ўнутранага стану Воўка. Вылучэнне маралі байкі | Падрыхтавацца да выразнага чытання байкі Алеся Бадака “Воўк і навука” |
12 | Пазакласнае чытанне |
|
|
|
13 | Сказаць лёгка, зрабіць складана | Павел Місько. Каляндар сумлення | Выбарачнае чытанне. Падбор слоў і выразаў для складання выказвання пра дзейных асоб. Супастаўленне характараў Толі Васільева і Сцёпы Мармышкі | Падрыхтаваць сціслы пераказ тэксту Паўла Місько ”Каляндар сумлення” |
14 | Вялікае жаданне і намаганне – здзяйсненне пастаўленай мэты | Алесь Якімовіч. Дапамога | Выбарачнае чытанне. Слоўнае маляванне партрэта галоўнага героя. Подпіс малюнка радкамі з тэксту | Падрыхтаваць пераказ тэксту Алеся Якімовіча “Дапамога” |
15 | Назіральнасць і дапытлівасць – важныя рысы характару | Эдуард Луканскі. Верабейка | Выбарачнае чытанне. Высвятленне асноўнай думкі кожнай часткі. Складанне плана, вылучэнне да кожнага яго пункта апорных слоў. Пераказ тэксту | Навучыцца выразна чытаць тэкст Эдуарда Луканскага “Варабейка”. Зрабіць ілюстрацыю да тэксту, падпісаць адпаведнымі радкамі твора |
16 | Кніга – крыніца ведаў | Васіль Жуковіч Кніга | Чытанне п’есы па ролях. Высвятленне асноўнай думкі казкі | Падрыхтаваць інсцэніроўку п’есы – казкі Васіля Жуковіча “Кніга” |
17 | Гуляем у словы | Уладзімір Мацвеенка. Гуляем у словы. Рыгор Барадулін. Як быць? | Высвятленне рыфмы і рытму вершаў | Падрыхтавацца да выразнага чытання вершаў |
18 | Абагульненне ведаў па раздзеле “Раніцою ў школу сыдземся мы зноў…” |
Кажуць, у дарозе восень залатая… (17 гадзін) |
19 | Стракатая восень –своеасаблівая краса прыроды | Янка Галубовіч. Восень
| Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі, падбор да кожнай апорных слоў.
| Падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Восень”. ” |
20 | Прыйшла восень – работ восем | Мар’ян Дукса. Не спяшайся, восень. Якуб Колас. Ясныя дзянькі восені | Разгляд рыфмы верша. Слоўнае маляванне.Выбарачнае чытанне тэксту. Вызначэнне асноўнай думкі кожнага абзаца. Супастаўленне апісання восені ў вершы Мар’яна Дуксы і замалёўкі Якуба Коласа | Вывучыць верш Мар’яна Дуксы “Не спяшайся, восень” на памяць. Зрабіць графічны малюнак да тэксту Якуба Коласа “Ясныя дзянькі восені”, падпісаць адпаведнымі радкамі тэксту |
21 | Багатыя рознакаляровыя фарбы восені | Рыгор Ігнаценка. Лістапад | Выбарачнае чытанне.Вылучэнне з тэксту вобразных сродкаў, абгрунтаванне мэтазгоднасці ўжывання кожнага з іх. Слоўнае маляванне | З апорай на змест тэксту і ўласныя назіранні скласці сваю замалёўку на тэму “Лістапад у прыродзе” |
22 | “Цудоўны лес у восеньскія дні..” | Эдуард Валасевіч. Арэхі і агрэхі | Арганізацыя слоўнікавай працы. Вылучэнне са зместу тэксту апісання восеньскага лесу. Высвятленне галоўнай думкі (маралі) байкі. Складанне партытуры | Навучыцца выразна чытаць байку Эдуарда Валасевіча “Арэхі і агрэхі” |
23 | У адзіноце і птушка няшчасная | Рыгор Ігнаценка. Каралеўская дзічына | Выбарачнае чытанне. Вылучэнне са зместу тэксту слоў і выразаў для апісання дзікіх гусей. Падзел тэксту на часткі згодна з прапанаваным планам. Калектыўная праца па складанні сціслага пераказу тэксту з выкарыстаннем памяткі. | Падрыхтавацца да сціслага пераказу тэксту згодна з прапанаваным планам |
24 | Пазакласнае чытанне |
|
|
|
25 | “Дабро – яно жывучае…” | Павел Місько. Добры чалавек | Арганізацыя слоўнікавай працы. Выбарачнае чытанне. Вылучэнне са зместу тэксту слоў і выразаў для апісання лясных груш і яблыкаў | Падрыхтавацца да пераказу тэксту Паўла Місько “Добры чалавек” |
26 | Позняя восень – сумная пара | Якуб Колас. Увосень | Назіранне за рыфмай і рытмам верша. Стварэнне вобраза позняй восені з апорай на словы і выразы верша | Вывучыць верш Якуба Коласа “Увосень” на памяць |
27 | Як гукнеш, так і адгукнецца | Мікола Янчанка. А таму! | Высвятленне першаснага ўспрымання тэксту. Выбарачнае чытанне. Падбор да кожнай часткі загалоўка. Высвятленне галоўнай думкі тэксту | Прыдумаць працяг апавядання |
28 | Грыбы – цікаўныя і асцярожныя жыхары лусу | Міхась Вышынскі. Грыбы – лесавікі. Пімен Панчанка. У грыбах | Выбарачнае чытанне. Вылучэнне са зместу тэксту слоў і выразаў для пабудовы выказвання на тэму “У грыбы”. Вызначэнне рытму верша. Супастаўленне апісання грыбоў у вершы Пімена Панчанкі і тэксце Міхася Вышынскага | Падрыхтавацца да выразнага чытання верша Пімена Панчанкі “У грыбах” |
29 | “Не шчабечуць ужо птушкі звонкія ў лясах…” | Янка Журба. Зажурыўся лес шумлівы | Высвятленне настрою верша. Вызначэнне рытму верша. Вылучэнне адлюстраваных у вершы карцін позняй восені. Слоўнае маляванне. Падпісванне малюнка адпаведнымі радкамі тэксту | Зрабіць графічныя малюнкі. Навучыцца выразна чытаць верш Янкі Журбы “Зажурыўся лес шумлівы” |
30 | Людская падтрымка і ўвага ўзмацняюць чалавека | Іван Аношкін. Асеннія рамонкі | Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі згодна з прапанаваным планам. Падбор да кожнай часткі апорных слоў. Вуснае адлюстраванне партрэта хлопчыка (дзяўчынкі) | Падрыхтаваць пераказ адной часткі (на выбар) |
31 | “ А восень стаіць ля парога” | Уладзімір Дубоўка Набліжалася восень | Арганізацыя слоўнікавай працы. Высвятленне настрою верша. Выбарачнае чытанне. Вылучэнне апорных слоў і выразаў, якія характырызуюць набліжэнне восені. Састаўленне апавядання “Што прынесла восень дрэвам і кветкам” | Навучыцца выразна чытаць верш Уладзіміра Дубоўкі “Набліжалася восень” |
32 | З надыходам зімы ў паводзінах жывёл назіраюцца свае асаблівасці | Янка Галубовіч. Лясная госця | Выбарачнае чытанне. Вылучэнне са зместу слоў і выразаў для характарыстыкі і знешняга апісання казулі | Скласці вусную замалёўку на тэму “Казуля – лясная госця” |
33 | У прыродзе ўсё адбываецца ў свой час | Васіль Гурскі. Развітальная песня | Выбарачнае чытанне. Складанне дыяфільма: падзел тэксту на кадры, падбор да кожнага адпаведных радкоў тэксту. Састаўленне плана тэксту | Падрыхтавацца да сціслага пераказу тэксту |
34 | Пазакласнае чытанне |
|
|
|
35 | Абагульненне ведаў па раздзеле “Кажуць у дарозе восень залатая |
Дзе карані твае, адкуль твой род пачаўся… (6 гадзін) |
36 | “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…” | Барыс Сачанка. Адкуль пайшоў твой род? Еўдакія Лось. Продкі | Арганізацыя слоўнікавай працы. Выбарачнае чытанне. Вылучэнне з тэксту і верша слоў і выразаў для пабудовы выказвання на тэму “Жыццё і быт нашых продкаў” | Падрыхтаваць вуснае апавяданне “Мае продкі”. Скласці партытуру верша, навучыцца выразна яго чытаць |
37 | З роднага дома пачынаецца Радзіма | Васіль Сумараў. Мой дом. Іван Калеснік. Бацькоўская хата | Выбарачнае чытанне. Складанне тэксту па аналогіі аб уласным доме. Складанне партытуры верша. Вызначэнне галоўнай думкі верша | Намаляваць на паперы свой дом. Падрыхтаваць вуснае паведамленне на тэму “Мой дом”. Вывучыць верш Івана Калесніка “Бацькоўская хата” на памяць |
38 | Веды і вопыт перадаюцца з пакалення ў пакаленне | Алена Лось. Цудоўныя кветкі цёткі Алены. Леанід Шырын. Бабка – чараўніца | Арганізацыя слоўнікавай працы. Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі. Складанне плана.Супастаўленне характару галоўных гераінь з тэксту Алены Лось і верша Леаніда Шырына | Падрыхтавацца да конкурсу на лепшага чытальніка. Самастойна прачытаць вершы Эдзі Агняцвет “Дудка” і Івана Муравейкі “Стол” |
39 | Сіроцтва – гэта боль і адзінота | Іван Навуменка. Жоржык
| Выбарачнае чытанне. Вылучэнне са зместу тэксту слоў і выразаў для характарыстыкі Жоржыка; бабкі Кацёры і дзеда Тараса. Падзел тэксту на часткі. Складанне плана. Выбарачнае чытанне верша | Скласці тэкст - апавяданне са шчаслівым канцом. Самастойна прачытаць тэкст Васіля Віткі “Дзень нараджэння”
|
40 | Абагульненне ведаў па раздзеле “ Дзе карані твае, адкуль твой род пачаўся…” |
41 | Праверка навыка чытання |
Мы ўсе старацца будзем дзеля карысці людзям… (10 гадзін) |
42 | Усе прафесіі важныя і патрэбныя | Васіль Вітка. Хто што робіць. Мікола Янчанка. Глячок дапамог | Арганізацыя слоўнікавай працы. Вызначэнне рыфмы верша. Высвятленне дакладнага значэння слоў, якія называюць прафесіі людзей. Падзел тэксту на часткі. Складанне плана. Высвятленне галоўнай думкі тэксту | Навучыцца выразна чытаць верш Васіля Віткі “Хто што робіць”; Падрыхтавацца да сціслага пераказу тэксту Міколы Янчанкі “Глячок дапамог” |
43 | Традыцыі і спадчына – сувязь паміж мінулым і будучым | Арнольд Пятровіч. Чароўнае шкло | Арганізацыя слоўнікавай працы. Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі, падбор да кожнай загалоўка. Пераказ тэксту | Навучыцца выразна чытаць тэкст Арнольда Пятровіча “Чароўнае шкло” |
44 | “Хто хоць дрэўца пасадзіў – невыпадкова жыў на свеце” | Хведар Гурыновіч. Давайце пасадзім па дрэўцы | Высвятленне першаснага ўспрымання верша. Назіранне за рыфмай і рытмам верша. Складанне яго партытуры. Выразнае чытанне верша. Слоўнае маляванне | Вывучыць верш Хведара Гурыновіча “Давайце пасадзім па дрэўцы” на памяць |
45 | Працавітыя рукі не знаюць ў працы ніякай прынукі | Аляксандр Паскробышаў. Зубны доктар | Выбарачнае чытанне. Вызначэнне мнагазначнасці слова “зубы”. Вылучэнне з тэксту слоў і выразаў для складання тэксту ад імя хлопчыка Васілька. Выдзяленне галоўнай думкі твора.Інсцэніраванне размовы Васілька з цёткай Паўлінай | Навучыцца выразна чытаць тэкст Аляксандра Паскробышава “Зубны доктар” |
46 | Пазакласнае чытанне |
|
|
|
47 | Як сам захочаш навучыцца, то хутка авалодаеш пэўным уменнем | Іван Аношкін. Воля-кулінарка | Арганізацыя слоўнікавай працы. Выбарачнае чытанне. Слоўнае адлюстраванне партрэта галоўнага героя. Складанне працягу гісторыі | Падрыхтавацца да падрабязнага пераказу тэксту Івана Аношкіна “Воля-кулінарка” |
48 | Працавіты чалавек суму не ведае | Даір Слаўковіч. Як Шурык з дому ўцякаў | Работа над вобразнымі сродкамі мовы. Выбарачнае чытанне. Супастаўленне зместу малюнка з адпаведным урыўкам тэксту. Слоўнае адлюстраванне партрэта Шурыка. Высвятленне галоўнай думкі тэксту | Навучыцца чытаць тэкст па ролях |
49 | Мы усе ў адказе за братоў нашых меншых | Васіль Гурскі. Падкідыш | Арганізацыя слоўнікавай працы. Выбарачнае чытанне. Вылучэнне слоў і выразаў для характарыстыкі Валодзі; паводзін сабакі Пальмы. Калектыўнае складанне плана. Вызначэнне апорных слоў для сціслага пераказу кожнай часткі | Падрыхтавацца да сціслага пераказу тэксту. |
50 | “Ён расце падземны горад”... | Казімір Камейша “Метрабудаўцы | Арганізацыя слоўнікавай працы. Высвятленне першаснага ўспрымання верша.Вылучэнне з тэксту слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць працэс працы метрабудаўцаў. Высвятленне галоўнай думкі | Навучыцца выразна чытаць верш Казіміра Камейшы “Метрабудаўцы” |
51 | Абагульненне ведаў па раздзеле “Мы ўсе старацца будзем дзеля карысці людзям |
Мяккі снег лятае пухам, і канца яму няма… (20 гадзін) |
52 | Закружыўся ў паветры белы снег | Якуб Колас. Першы снег. Станіслаў Шушкевіч. Зазімак | Выбарачнае чытанне. Вылучэнне з тэксту вобразных слоў і выразаў. Слоўнае маляванне. Назіранне за рыфмай верша. Вызначэнне адлюстраваных у творы зімовых карцін. Складанне партытуры верша і выразнае чытанне яго. Графічныя малюнкі да тэксту Якуба Коласа “Першы снег”.
| Навучыцца выразна чытаць верш Станіслава Шушкевіча “Зазімак” |
53 | Зімовая пара – выпрабаванне для птушак і жывёл | Рыгор Ігнаценка. Маладая зіма. Алесь Ставер. Зіма | Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі, слоўнае маляванне адной з карцін (на выбар). Супастаўленне зімовых карцін, адлюстраваных у тэксце і ў вершы | Падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Жыццё жывёл у зімовым лесе”. Навучыцца выразна чытаць верш Алеся Ставера “Зіма” |
54 | Зіма для звяроў і птушак – час холаду і голаду | Васіль Гурскі. Сінічкі і вавёрачка | Высвятленне асноўнай думкі казкі. Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі, складанне плана, пераказ. | Зрабіць да казкі слоўныя малюнкі, падпісаць радкамі з тэксту. Падрыхтавацца да пераказу |
55 | Пад пялёнкай белай травы і лісточкі | Якуб Колас. Зіма | Назіранне за рыфмай і рытмам верша. Вылучэнне са зместу карцін зімовай прыроды, слоўнае маляванне адной з іх. Складанне партытуры верша | Вывучыць верш Якуба Коласа “Зіма” на памяць |
56 | “Лясная сталоўка працуе без перапынку…” | Васіль Гурскі. Лясная сталоўка | Работа над вобразнымі сродкамі мовы. Выбарачнае чытанне.Падзел тэксту на часткі, калектыўная праца па складанні сціслага пераказу. Вылучэнне апорных слоў да кожнага пункта плана. | Падрыхтавацца да сціслага пераказу тэксту
|
57 | Пазакласнае чытанне |
|
|
|
58 | Зімовы лес дзівосны… | Барыс Сачанка. У зімовым лесе | Высвятленне настрою верша. Выбарачнае чытанне. Вылучэнне з тэксту апісання лесу. Высвятленне асноўнай думкі кожнай часткі, падбор загалоўка | Навучыцца чытаць тэкст па ролях. Самастойна прачытаць верш Віктара Гардзея “Зімовы лес” |
59 | “І лягла цішыня ў бары…” | Янка Купала. Зімой у лесе. Якуб Колас. Мяцеліца | Вызначэнне рыфмы і рытму верша. Слоўнае маляванне. Складанне партытуры. Супастаўленне апісання зімовага лесу ў вершах Янкі Купалы і Якуба Коласа | Навучыцца выразна чытаць верш Янкі Купалы “Зімой у лесе” на памяць
|
60 | Воўк казе не таварыш | Леў Талстой. Цецярук і лісіца | Выбарачнае чытанне. Вылучэнне са зместу казкі слоў і выразаў, якія перадаюць хітрасць лісы; мудрасць цецерука. Чытанне казкі па ролях | Праінсцэніраваць казку. Самастойна прачытаць верш Янкі Журбы “У школу” |
61 | Зімовы лес багаты на дзівосы і нечаканыя знаходкі | Мікола Корзун. Знаходка | Выбарачнае чытанне. Падбор да кожнай часткі загалоўка і апорных слоў. Калектыўная праца па складанні плана сціслага пераказу. Вылучэнне са зместу тэксту апісання яблыкаў | Падрыхтаваць сціслы пераказ па плане |
62 | Люты лютуе, сумёты рыхтуе | Клаўдзія Каліна. Люты | Выбарачнае чытанне. Вызначэнне ў тэксце казачнага і рэальнага. Вылучэнне з тэксту слоў і выразаў для стварэння вобраза Лютага | Тэкст Клаўдзіі Каліны “Люты” навучыцца чытаць па ролях. Самастойна прачытаць верш Зм.Бядулі “Сняжынкі” |
63 | У кожнага свая, адметная прыгажосць | Яраслаў Пархута. Хвалькі (казка) | Выбарачнае чытанне. Складанне дыяфільма: падзел тэксту на кадры. Вылучэнне радкоў з казкі, якімі можна падпісаць кожны кадр | Падрыхтавацца чытаць казку па ролях |
64 | Рукі працавітага, настойлівага чалавека ствараюць цуд | Яўгеній Пярмяк. Чарадзейныя фарбы | Выбарачнае чытанне. Калектыўная праца па складанні плана сціслага пераказу. Вылучэнне апорных слоў і выразаў да кожнага пункта плана. Высвятленне галоўнай думкі тэксту | Падрыхтаваць сціслы пераказ казкі |
65 | Новы год – гэта ёлка і карагод | Мікола Чарняўскі. Ёлка – вясёлка | Высвятленне першаснага ўспрымання верша. Разгляд рыфмы верша. Складанне партытуры твора. Слоўнае маляванне | Навучыцца выразна чытаць верш Міколы Чарняўскага “Ёлка – вясёлка |
66 | Пазакласнае чытанне |
|
|
|
67 | “Зімой свежая ягада даражэйшая за цукерку…” | Рыгор Ігнаценка. Ягады пад снегам | Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі, падбор да кожнай загалоўка. Складанне тэксту па аналогіі (з апорай на ўласны вопыт) | Пераказаць змест твора блізка да тэксту |
68 | Мы на лыжы сталі… | Тарас Хадкевіч. На лыжах. Паўлюк Прануза. На лыжах | Выбарачнае чытанне. Калектыўная праца па складанні плана сціслага пераказу. Слоўнае маляванне. Супастаўленне падзей, адлюстраваных у тэксце Тараса Хадкевіча і вершы Паўлюка Пранузы | Падрыхтаваць сціслы пераказ тэксту Тараса Хадкевіча “На лыжах” |
69 | Маўклівая бель зімовай прыроды – чарадзейная казка | Паўлюк Трус. Зіма | Высвятленне першаснага ўспрымання верша. Разгляд рыфмыі рытму верша. Вызначэнне карцін зімовай прыроды. Слоўнае маляванне адной з іх (на выбар) | Навучыцца выразна чытаць верш. Самастойна прачытаць верш Якуба Коласа “Зіма” |
70 | Непераможную хаду Вясны нікому не спыніць | Азіза Ахмедова. Зіма - падманшчыца | Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі. Стварэнне вобразаў зімы і вясны з дапамогай слоў з тэксту | Прыдумаць працяг твора |
71 | Абагульненне ведаў па раздзеле “Мяккі снег лятае пухам, і канца яму няма…” |
Вясна прыйшла, каб святам стаць… (20 гадзін) |
72 | У цёплай вясны свае прыкметы | Антон Бялевіч. Калі пачынаецца вясна | Высвятленне першаснага ўспрымання тэксту. Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі. Вылучэнне з апавядання радкоў, якімі можна падпісаць малюнак. | Падрыхтаваць малюнкі для кніжкі-малышкі “Вясна прыйшла” і агучыць іх словамі тэксту |
73 | Ручаі -- першыя прадвеснікі вясны | Адам Русак. Вясёлы ручаёк | Высвятленне першаснага ўспрымання тэксту. Назіранне за рытмам верша. Слоўнае маляванне. Складанне вобразу ручая з апорай на словы і выразы верша | Вывучыць верш Адама Русака “Вясёлы ручаёк”на памяць |
74 | Добрую славу зрабі і старэйшым дапамажы | Алесь Якімовіч. Па дарозе са школы | Выбарачнае чытанне. Вылучэнне з тэксту слоў і выразаў для характарыстыкі хлопчыкаў. Высвятленне галоўнай думкі тэксту | Навучыцца чытаць тэкст па ролях. Самастойна прачытаць верш Янкі Купалы “Явар і каліна” |
75 | Адносінам добрага суседства варта павучыцца ў буслоў | Яўген Крамко. Падсуседзі | Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі . Складанне плана. Падбор загалоўка і вылучэнне апорных слоў да кожнага пункта плана | Падрыхтаваць падрабязны пераказ згодна з састаўленым планам |
76 | Буслы і людзі спрадвеку жывуць разам | Клаўдзія Каліна. Буслы | Выбарачнае чытанне. Высвятленне жанравых асаблівасцей тэксту. Складанне сцэнарыю казкі | Падрыхтавацца да інсцэніравання любога ўрыўка казкі (на выбар) |
77 | Сабранасць і рашучасць дапамагаюць знайсці выйсце з любога становішча | Янка Маўр. На крызе | Выбарачнае чытанне. Супастаўленне зместу малюнка з адпаведным урыўкам тэксту. Вызначэнне асноўнай думкі кожнай часткі тэксту. Падбор да кожнай загалоўка | Падрыхтаваць пераказ адной з частак твора (на выбар) |
78 | Пазакласнае чытанне |
|
|
|
79 | Старанна вучыцца – значыць знайсці сваё месца ў жыцці | Уладзімір Юрэвіч. У мамінай школе | Выбарачнае чытанне. Калектыўная праца па складанні плана сціслага пераказу. Падбор загалоўкаў да кожнай часткі. Вызначэнне апорных слоў для сціслага пераказу тэксту | Падрыхтаваць сціслы пераказ тэксту Уладзіміра Юрэвіча “У мамінай школе” |
80 | Сёння ў нашай мамы свята | Юрась Свірка. Свята | Высвятленне першаснага ўспрымання тэксту. Вызначэнне рытму верша. З апорай на змест верша складанне вуснага выказвання на тэму “Падарунак для мамы” | Навучыцца выразна чытаць верш Юрася Свіркі “Свята” |
81 | “Гляньце, дзеткі, у аконца…усе вітаюць там вясну” | Міхась Чарот. Вясенняя раніца. Якуб Колас. Вясна на Палессі | Высвятленне настрою тэкстаў. Назіранне за рыфмай вершаў. Слоўнае маляванне. Супастаўленне вясновых з’яў, адлюстраваных у вершах Міхася Чарота і Якуба Коласа | Вывучыць верш Міхася Чароты “Вясенняя раніца” на памяць. |
82 | “Жаўрукі –найпершыя пасланцы вясны” | Уладімір Ягоўдзік. Жаўрук | Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі, складанне плана. Вылучэнне з тэксту падання | Перадаць блізка да тэксту паданне пра тое, як з’явіўся жаўрук. Самастойна прачытаць верш Янкі Купалы “Вясна” |
83 | Гром пракаціўся ўгары… | Якуб Колас. Першы гром | Высвятленне першаснага ўспрымання тэксту. Назіранні за рыфмай і рытмам верша. Праца над сродкамі мастацкай выразнасці. Слоўнае маляванне. Складанне партытуры тэксту | Падрыхтавацца да конкурсу на лепшага чытальніка |
84 | Мурашы – вялікія памочнікі лесу | Янка Галубовіч. Салодкі кляновік | Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі. Вылучэнне слоў і выразаў для складання выказвання на тэму “Мурашкі – клапатлівыя жыхары лесу” | Навучыцца выразна чытаць тэкст Янкі Галубовіча “Салодкі кляновік” |
85 | Птушкі – гаспадары ранішняга лесу | Паўлюк Прануза. Раніца ў лесе | Разгляд рыфмы і рытму верша. Складанне партытуры. Слоўнае маляванне | Навучыцца выразна чытаць верш Паўлюка Прануза “Раніца ў лесе” |
86 | На ўсякую хваробу лекі знойдуцца | Змітро Бяспалы. Дзятлава хвароба | Выбарачнае чытанне. Калектыўная праца па складанні плана сціслага пераказу. Падбор да кожнай часткі загалоўкаў, апорных слоў і выразаў. Высвятленне галоўнай думкі тэксту | Падрыхтаваць сціслы пераказ тэксту |
87 | І зноў вясна на нашым свеце | Станіслаў Шушкевіч. Кветкамі сады асыпаў май | Назіранне за рыфмай і рытмам верша. Слоўнае маляванне. Складанне партытуры верша Выразнае чытаанне верша | Навучыцца выразна чытаць верш Станіслава Шушкевіча “Кветкамі сады асыпаў май”. |
88 | Пазакласнае чытанне |
|
|
|
89 | Жалобны вецер стогне, свішча | Сяргей Аляксееў. Хатынь | Выбарачнае чытанне. Высвятленне першаснага ўспрымання тэксту. Падбор з тэксту слоў і выразаў для адлюстравання ўнутранага стану салдата | Падрыхтаваць паведамленне пра сучасную Хатынь |
90 | Пакланіцеся нізка салдатам | Леанід Дайнека. Прынясіце кветкі салдатам | Высвятленне настрою верша. Назіранне за рыфмай і рытмам твора. Работа над выразнымі сродкамі мовы. Вызначэнне галоўнай думкі верша | Навучыцца выразна чытаць верш Леаніда Дайнекі “Прынясіце кветкі салдатам” |
91 | Абагульненне ведаў па раздзеле “Вясна прыйшла, каб святам стаць…” |
Слава травам, слава кветкам, слава летнім яркім дням… (14 гадзін) |
92 | Расцвітае луг духмяным цветам… | Пятро Глебка. Летні дзень | Вызначэнне летніх карцін, адлюстраваных у вершы. Работа над выразнымі сродкамі мовы. Слоўнае маляванне. Складанне партытуры тэксту. Выразнае чытанне. | Вывучыць верш Пятра Глебкі “Летні дзень” на памяць |
93 | Прадказальнікі надвор’я | Мікола Корзун. Міколаў барометр | Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на сэнсавыя ўрыўкі згодна з прапанаваным планам. Вылучэнне апорных слоў і выразаў для пабудовы вуснага выказвання | Парыхтаваць вуснае выказванне на тэму “Вярба – прадказальнік надвор’я” |
94 | Кожная жывая істота ў прыродзе мае сваё месца | Міхаіл Прышвін. Паверхі лесу | Выбарачнае чытанне. Складанне плана тэксту. Вылучэнне апорных слоў да кожнага пункта плана. Высвятленне галоўнай думкі тэксту | Падрыхтавацца да падрабязнага пераказу тэксту |
95 | Лета – жаданая пара года | Янка Журба. Летам | Высвятленне першаснага ўспрымання тэксту. Назіранне за рыфмай і рытмам верша. Вызначэнне адлюстраваных у вершы карцін летняй раніцы. Складанне партытуры верша. Выразнае чытанне | Падрыхтавацца выразна чытаць верш Янкі Журбы “Летам”. Самастойна прачытаць байку Уладзіміра Корбана “Алёша і Лявон” |
96 | Людская назіральнасць захавана ў народных прыкметах | Уладзімір Ягоўдзік. Жмені ягад. Мар’ян Дукса. Па ягады | Выбарачнае чытанне. Вылучэнне з тэксту апорных слоў для вуснага апісання лясных ягад. Супастаўленне з’яў, апісаных у тэксце Уладзіміра Ягоўдзіка і ў вершы Мар’яна Дуксы. Вылучэнне з твораў апорных слоў для складання казкі | З апорай на змест тэксту Уладзіміра Ягоўдзіка і верша Мар’яна Дуксы скласці казку пра адну з лясных ягад (на выбар)
|
97 | Пазакласнае чытанне |
|
|
|
98 | У госці запрашае лес | Васіль Хомчанка. Музыка ў бары.
| Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі, складанне плана. Супастаўленне апісання летняга лесу, адлюстраванага ў тэксце Васіля Хомчанкі і вершы Янкі Журбы | Падрыхтаваць пераказ тэксту па плане. Самастойна прачытаць верш Пятра Граніта “Зязюліны ручнікі” |
99 | Вясна – прыгажуня кветкі пасадзіла | Пётр Граніт “Зязюліны ручнікі” | Высвятленне першаснага ўспрымання тэксту. Выбарачнае чытанне. Вылучэнне слоў і выразаў , якія характарызуюць кветку лён. Складанне апавядання “Адкуль ручнік на стол прыйшоў” | Навучыцца выразна чытаць верш Пятра Граніта “Зязюліны ручнікі” |
100 | Шмат у прыродзе дзіўнага і загадкавага | Уладзімір Ляўданскі. Бабровы слёзы | Выбарачнае чытанне. Высвятленне першаснага ўспрымання тэксту. Вылучэнне з апавядання слоў і выразаў для складання выказвання ад імя хлопчыка | Падрыхтаваць падрабязны пераказ тэксту. Самастойна прачытаць сцэнку Васіля Жуковіча “Паляўнічы і Рыбак” |
101 | Праверка навыка чытання |
|
|
|
102 | У стараннага грыбніка заўсёды поўныя кошыкі | Сцяпан Александровіч. У грыбах Віктар Гарадзей. Рагаты грыбнік | Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі, падбор да кожнай з іх загалоўка. Назіранне за рыфмай і рытмам верша. Выразнае чытанне верша. Супастаўленне з’яў і падзей, апісаных у тэксце Сцяпана Александровіча і ў вершы Віктара Гарадзея | Зрабіць да тэксту графічную ілюстрацыю, падпісаць яе радкамі з тэксту. Навучыцца выразна чытаць верш Віктара Гарадзея “Рагаты грыбнік” |
103 | “Канікулы, канікулы, вясёлая пара…” | Віктар Швед. Канікулы. Эдзі Агняцвет. Кліча вецер свежы | Высвятленне настрою кожнага верша. Вылучэнне адлюстраваных у кожным з вершаў летніх карцінак.Работа над выразнымі сродкамі мовы. Вызначэнне рыфмы вершаў. Выразнае чытанне вершаў | Падрыхтавацца да конкурсу на лепшага чытальніка верша па вывучаным раздзеле “Слава травам, слава кветкам, слава летнім яркім дням…” |
104 | Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў і навыкаў |
105 | Абагульненне ведаў па раздзеле “Слава травам, слава кветкам, слава летнім яркім дням…” |