№ урока і дата правядзення | Тэма ўрока Матэрыял для чытання | Віды працы з тэкстам | Дамашняе заданне |
Радзіма мая дарагая (5 г). |
1. | “Мова продкаў маіх...”. Алесь Ставер. Мой народ. | Лексічная работа. Чытанне верша вучнямі сам сабе. Аналіз зместу твора, выбарачнае чытанне, падрыхтоўка і выразнае чытанне верша вучнямі. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша |
2. | Першае верасня. Алесь Савіцкі. Дарога ў школу.
| Лексічная работа. Чытанне апавядання вучнямі па частках, аналіз зместу тэксту, выбарачнае чытанне, вызначэнне галоўнай думкі твора. Выразнае чытанне з перадачай інтанацыі герояў. | Прачытаць тэкст, падрыхтаваць адказ на апошняе пытанне да тэксту. |
3. | Любоў да роднага краю. Драч і крот Канстанцыя Буйло. Люблю наш край. | Лексічная работа. Выбарачнае чытанне. Адказы на пытанні па змесце. Вызначэнне галоўнай думкі апавядання. Чытанне сам сабе з мэтай падрыхтоўкі да чытання па асобах. Чытанне па асобах. Чытанне верша па чатырохрадкоўях вучнямі ўслых. Аналіз зместу. Вызначэнне мастацкіх асаблівасцей паўтораў у вершы. | Вывучыць верш на памяць.
|
4. | Слова беларускае. Алесь Стаднюк. Чаму? Пятрусь Броўка. Калі ласка! | Самастойнае чытанне твора. Выбарачнае чытанне. Вызначэнне паходжання слоў. Вызначэнне галоўнай думкі тэксту.
Вызначэнне рыфмы верша, складанне яго партытуры. Выразнае чытанне верша. Вызначэнне галоўнай думкі верша. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша
|
5. | Добра нам на бацькаўскай зямлі. Абагульненне па тэме. Віктар Шымук. Лёгка нам… Пытанні і заданні па тэме. | Самастойнае чытанне верша з мэтай падрыхтоўкі да чытання ўслых. Аналіз зместу э выкарыстаннем выбарачнага чытання. Выразнае чытанне. Вызначэнне адлюстраваных у вершы карцін. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша з вывучанага раздзела на выбар. |
На ніцях белай павуціны прывозяць восень павучкі... (5 г). |
1. | Прыметы восені. Якуб Колас. Адлёт жураўлёў. Міхась Пазнякоў. Клёны. Дзе тут прыказкі, а дзе народныя прыметы? | Назіранне за рыфмай вершаў. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою вершаў. Гутарка па змесце. Выразнае чытанне вершаў. Вызначэнне і параўнанне адлюстраваных у вершах карцін восені.
Чытанне прыказак і прымавак ланцужком. Асэнсаванне і тлумачэнне значэння прымавак. Выбарачнае чытанне. | Вывучыць верш на памяць на выбар. |
2. | Падрыхтоўка жывёл да зімы. Мікола Хведаровіч. Верасень. Эдуард Шым. Цяжкая праца. | Выразнае чытанне верша. Вызначэнне мастацкіх асаблівасцей параўнання.
Самастойнае чытанне твора. Аналіз зместу на аснове выбарачнае чытання. Вызначэнне галоўнай думкі твора. | Падрыхтаваць выбарачны пераказ пра дапамогу звярам і птушкам.
|
3. | Пазакласнае чытанне Беларускія паэты пра любоў да роднага краю, яго прыроды, людзей. | | Прачытаць на выбар некалькі прыгодніцкіх і фантастычных твораў беларускіх пісьменнікаў. |
4. | Дружба з малодшымі. Уладзімір Дубоўка. Хованкі.
| Лексічная работа. Самастойнае чытанне тэксту. Гутарка па змесце прачытанага. Вызначэнне галоўнай думкі кожнай часткі. Падзел тэксту на часткі. Падрыхтоўка да падрабязнага пераказу. | Падрыхтаваць падрабязны пераказ адной з частак на выбар твора У. Дубоўкі “Хованкі”. |
5. | Жартам і ўсур’ёз. Абагульненне па тэме. Максім Лужанін. Вуж. Максім Танк. Бабка. Пятро Граніт. Зайчыкаў хлеб. Васіль Вітка. Жарт. Пытанні і заданні па тэме. | Самастойнае чытанне вершаў. Назіранне за рыфмай і размяшчэннем радкоў верша. Вызначэнне мастацкай асаблівасці азначэння ў вершы. Слоўнае маляванне бабкі. Выразнае чытанне вершаў з падрыхтоўкай. Вызначэнне жанравых асаблівасцей казкі і зместа верша.
| Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар. |
3 рога ўсяго многа (5 г). |
1. | “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…” Казка . З рога ўсяго многа. | Чытанне казкі ланцужком. Аналіз зместу прачытанага з выкарыстаннем выбарачнага чытання. Падзел тэксту на сэнсавыя часткі. Вызначэнне самага галоўнага ў кожнай частцы. Складанне плана казкі. Падрыхтоўка і пераказ казкі. | Падрыхтаваць пераказ часткі на выбар казкі “З рога ўсяго многа”. |
2. | “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…” Казка. Сцізорык зламаўся. | Самастойнае чытанне казкі. Гутарка па змесце прачытанага. Вызначэнне жанравых асаблівасцей казкі. Супастаўленне будовы аўтарскай і народнай казкі. Вызначэнне ролі прыказак і прымавак у казцы. | Падрыхтаваць чытанне па ролях размовы Сцёпкі і пана ў казцы “Сцізорык зламаўся”.
|
3. | Мудрасць старэйшых Казка. Ад крадзенага не пасыцееш.
Беларускія і рускія прыказкі. | Чытанне казкі ўслых. Аналіз зместу прачытанага. Выбарачнае чытанне. Вызначэнне асноўнай думкі твора. Слоўнае маляванне вобраза бацькі. Дзяленне казкі на сэнсавыя часткі і самастойнае складанне плана ў форме пытальных сказаў. Падрыхтоўка і пераказ частак казкі па плане. Назіранне за асаблівасцямі будовы і мовы малых фальклорных жанраў. | Падрыхтаваць пераказ казкі “Ад крадзенага не пасыцееш” блізка да тэксту. |
4. | Мудрасць старэйшых Казка. Залаты збан. Абагульненне па тэме. Канцоўкі казак. Пытанні і заданні па тэме. | Чытанне казкі часткамі. Гутарка па змесце прачытанага. Выбарачнае чытанне. Слоўнае маляванне вобраза бацькі. Падзел тэксту на сэнсавыя часткі. Вызначэнне самага галоўнага ў кожнай частцы. Складанне плана казкі. Пераказ тэксту па плану. Назіранне за асаблівасцямі канцовак казак. | Падрыхтаваць выразнае чытанне казкі “Залаты збан”. |
5. | Пазакласнае чытанне. Прыгоды і фантастыка ў творах беларускіх пісьменнікаў | . | Прачытаць некалькі твораў беларускіх пісьменнікаў пра веснавыя змены ў прыродзе і жыцці жывёл. |
Ой, зіма, зіма, зіма! Весялей цябе няма! (5 г). |
1. | Прырода зімой. Ярдан Радзічкаў. Першыя сняжынкі. Міхась Пазнякоў. Зайчык.
Алег Буцень. Ці ёсць зіма? Анатоль Клышка. Растлумач, чаму загадкі маюць гэткія адгадкі. | Слуханне і вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша. Выразнае чытанне верша. Гутарка па змесце прачытанага. Выбарачнае чытанне. Самастойнае чытанне верша з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання. Выразнае чытанне верша. Гутарка па змесце. Чытанне твора па частках услых. Аналіз зместу. Падбор да кожнай часткі загалоўка. Вызначэнне мастацкіх асаблівасцей адушаўлення. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар.
|
2. | Зімовыя клопаты і забавы людзей. Леанід Дайнека. Што прыносіць Новы год? Якуб Піноўскі. Падкормлівайце птушак. Грыцко Бойка. Пятро. | Самастойнае чытанне верша з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання. Выразнае чытанне верша. Вызначэнне змены эмацыянальнага настрою верша.
Чытанне твора сам сабе. Аналіз зместу прачытанага. Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі. Падбор да кожнай з іх загалоўка. Назіранне за рыфмай верша. Чытанне верша моўчкі. Выразнае чытанне. Аналіз зместу твора. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар. |
3. | Адносіны чалавека да жывёл. Алесь Пальчэўскі. Крыўда | Лексічная работа. Чытанне твора ланцужком. Аналіз зместу прачытанага. Вызначэнне галоўнай думкі твора. Падзел тэксту на часткі. Падбор да кожнай з іх загалоўка. | Падрыхтаваць падрабязны пераказ тэксту Алеся Пальчэўскага “Крыўда”. |
4. | Адносіны чалавека да жывёл. Алена Васілевіч. Браты-артысты. | Чытанне твора ланцужком. Гутарка па змесце прачытанага. Выбарачнае чытанне. Падзел тэксту на часткі. Падбор да кожнай з іх загалоўка. Падрыхтоўка да выбарачнага пераказу па вызначаных частках. | Падрыхтаваць пераказ часткі тэксту на выбар.
|
5. | Узаемаадносіны паміж дзецьмі і бацькамі. Абагульненне па тэме. Васіль Хомчанка. Трывожны чамадан. Якуб Колас. На рэчцы. Пытанні і заданні па тэме. | Самастойнае чытанне твора. Аналіз тэксту з выкарыстаннем выбарачнага чытання. Слоўнае маляванне партрэта хлопчыка. Падрыхтоўка самастойнага выказвання на тэму: “За што я люблю зіму?”
Чытанне верша і вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша. Аналіз зместу твора. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша пра зіму на выбар. |
Вясна, вясна! Усе ёй рады... (6 г). |
1. | Вясновыя змены ў прыродзе. Зайчаняткі. На новае лета. Максім Лужанін. Міхалкавы запісы пра вятры. | Самастойнае чытанне твора сам сабе. Гутарка па змесце прачытанага. Выбарачнае чытанне.
Выразнае чытанне верша. Вызначэнне ролі апісання ў тэксце. Чытанне верша і вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша. Аналіз зместу твора. Слоўнае маляванне вятроў Мядзвяніка і Вадахвата. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша “Міхалкавы запісы пра вятры”. |
2. | Клопат людзей пра будучы ўраджай. Сяргей Дзяргай. Зерне. Васіль Зуёнак. Поле. Алена Васілевіч. Пажар.
Народныя прыказкі. | Назіранне за рыфмай вершаў. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою вершаў. Выказванне ўласнага пачуцця. Вызначэнне агульнага ў адлюстраваных карцінках і ў змесце вершаў. Чытанне твора і аналіз зместу з выкарыстаннем выбарачнага чытання. Вызначэнне галоўнай думкі твора. Асэнсаванне значэння і ролі прыказак. Вызначэнне асаблівасцей прыказак як малой формы вуснай народнай творчасці.
| Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар. |
3. | Пазакласнае чытанне. Веснавыя змены ў прыродзе і жыцці жывёл у творах беларускіх пісьменнікаў. | | Прачытаць творы пра герояў Вялікай айчыннай вайны і герояў у мірны час. |
4. | З замілаваннем да жывёльнага свету. Васіль Вітка. Пліска. Алег Лойка. Жарабяткі Скорагаворкі. | Назіране за рыфмай вершаў. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою вершаў. Выказванне ўласных уражанняў. Выбарачнае чытанне. Падрыхтоўка і выразнае чытанне. Роля слоў з памяншальна-ласкальным значэннем для выказвання пачуццяў аўтара. Асэнсаванне значэння і ролі скорагаворак. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар. Вывучыць скорагаворку на выбар. |
5. | Клопат і светлая памяць аб людзях. Ванда Асухоўская-Арлоўская. Памяць Васіль Хомчанка. Наша лавачка. | Чытанне твораў ланцужком. Аналіз зместу з выкарыстаннем выбарачнага чытання. Вызначэнне галоўнай думкі твораў. Вызначэнне слоў і выразаў для перадачы пачуццяў, якія перажываў хлопчык да сваёй бабулі. Слоўнае маляванне партрэта бабулі. Гутарка пра добрыя справы, якія пасільныя вучням, на карысць людзям. | Падрыхтаваць выразнае чытанне твора на выбар і адказ на пытанні да тэксту.
|
6. | З цікавасцю да невядомага. Абагульненне па тэме. Пятро Клімук. На касмічным караблі. Пытанні і заданні па тэме. | Самастойнае чытанне твора. Гутарка па змесце прачытанага. Выбарачнае чытанне. Дзяленне твора на сэнсавыя часткі. Падбор загалоўкаў да вызначаных частак.
| Скласці выбарачны пераказ на тэму: “Жыццё касманаўтаў у касмічным караблі”. |
Ішла вайна народная... (4 г). |
1. | Ушанаванне памяці аб народным подзвігу. Анатоль Астрэйка. Плошча Перамогі. Алесь Махнач. Дзеці Брэсцкай крэпасці. | Назіранне за рыфмай верша. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша. Выказванне ўласных уражанняў. Падрыхтоўка і выразнае чытанне верша. Чытанне твора ўслых ланцужком. Гутарка па змесце прачытанага. Выбарачнае чытанне. Вызначэнне асноўнай думкі тэксту. Падрыхтоўка і пераказ тэксту ад першай асобы. | Вывучыць верш Анатоля Астрэйкі “Плошча Перамогі” на памяць. |
2. | Пазакласнае чытанне Героі вайны і мірнага часу. | | Рэкамендацыі “Што чытаць летам?” |
3. | Ваенныя замалёўкі Пятрусь Броўка. Партызанскі тэлеграф.
Уладзімір Лідзін. Апавяданне сапёра | Лексічная работа. Назіранне за рыфмай верша. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша, выказванне ўласных уражанняў. Аналіз зместу прачытанага. Вызначэнне ролі дзеясловаў і галосных гукаў для перадачы птушыных галасоў-сігналаў. Падрыхтоўка да выразнага чытання. Выразнае чытанне верша. Самастойнае чытанне твора. Гутарка па змесце прачытанага. Выбарачнае чытанне. Вызначэнне асноўнай думкі тэксту. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша.
|
4. | “Баявы салдацкі суп!” Абагульненне па тэме. Георгій Граўбін. Палявая кухня. Пытанні і заданні па тэме. | Назіранне за рыфмай верша. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша, выказванне ўласных уражанняў. Аналіз зместу прачытанага. Вызначэнне ролі назоўнікаў і прыметнікаў для апісання супа. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша. |
Нас лета ў новыя далі вядзе... (5 г). |
1. | “Эх, як добра сярод кветак летнімі дзянькамі!” Вера Вярба. У лесе. Кастусь Цвірка. Грыбы. Максім Танк. Жук і слімак. Анатоль Клышка. Растлумач, чаму загадкі маюць гэткія адгадкі? | Назіранне за рыфмай вершаў. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою вершаў, выказванне ўласных пачуццяў. Аналіз зместу прачытанага. Вызначэнне з вершаў адлюстраваных карцінак летняй прыроды. Вызначэнне агульнага ў змесце вершаў. Выразнае чытанне вершаў. Асэнсаванне значэння і ролі загадак. Параўнанне загадак як малых форм вуснай народнай творчасці і аўтарскіх. | Вывучыць адзін з вершаў на памяць. |
2. | Узаемаадносіны людзей і жывёл. Праверка навыку чытання Уладзімір Ляўданскі. Сэрца чалавека. | Лексічная работа. Чытанне твора ланцужком. Аналіз зместу з выкарыстаннем выбарачнага чытання. Слоўнае маляванне вобраза сабакі. Падзел тэксту на часткі. Вызначэнне галоўнай думкі кожнай часткі і падбор загалоўка. | Падрыхтаваць пераказ тэксту Уладзіміра Ляўданскага “Сэрца чалавека”. |
3. | Узаемаадносіны людзей і жывёл. Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў Георгій Марчук. Добрае сэрца. | Чытанне тэксту сам сабе. Гутарка па змесце прачытанага. Выбарачнае чытанне. Вызначэнне галоўнай думкі твора. | Падрыхтаваць выразнае чытанне твора Георгія Марчука “Добрае сэрца” . |
4 | Летнія захапленні. Кастусь Цвірка. Рыбакі.
| Чытанне верша сам сабе з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша. Выразнае чытанне верша. Аналіз зместу з выкарыстаннем выбарачнага чытання.
| |
5. | Абагульненне па тэме. Пытанні і заданні па тэме. | Калектыўнае складанне выказвання на тэму: “Летні адпачынак”. |
|