№ урока | Тэма ўрока Матэрыял для чытання | Віды працы з тэкстам | Дамашняе заданне |
“Не проста ў словы я гуляю...” (3 гадзіны) |
1.
| Мая Радзіма - Беларусь. Алесь Бадак. Маленькі чалавек у вялікім свеце.
| Слуханне твора. Праверка першаснага ўспрымання. Самастойнае чытанне вучняў двух апошніх абзацаў напаўголаса. Адпрацоўка правільнага вымаўлення слоў з гукам [дз']. | Падрыхтаваць выразнае чытанне двух апошніх абзацаў твора. |
2. | Я – беларус Алесь Бадак. Беларусачка.
Мікола Маляўка. Я – беларус маленькі. | Слуханне вершаў. Вызначэнне іх агульнага эмацыянальнага настрою. Чытанне вершаў напаўголаса з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання. Адпрацоўка правільнага вымаўлення гукаў. Выразнае чытанне аднаго з вершаў | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар. |
3. | Мая Радзіма - Беларусь. Артур Вольскі. Радзіма.
Леанід Пранчак. Дарагая Беларусь. | Слуханне верша. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша. Чытанне верша напаўголаса. Адпрацоўка правільнага вымаўлення гукаў. Выбарачнае чытанне. Чытанне верша хорам. Чытанне верша напаўголаса. Адпрацоўка правільнага вымаўлення гукаў. Выбарачнае чытанне. Выразнае чытанне верша. | Вывучыць на памяць верш Леаніда Пранчака “Дарагая Беларусь” |
“Верасень букеты запрасіў у школу...” (3 гадзіны) |
1. | Звініць званок вясёлы – ён кліча на ўрок.. Мар’ян Дукса. Развітанне з летам. Артур Вольскі. Зазвініць званок. | Чытанне вершаў сам сабе. Адпрацоўка правільнага вымаўлення гукаў. Падрыхтоўка да выразнага чытання вершаў. Выбарачнае чытанне вершаў. Вызначэнне галоўнай думкі вершаў. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар.
|
2 | Звініць званок вясёлы – ён кліча на ўрок.. Нічыпар Парукаў. Наташын букецік. | Чытанне тэксту сам сабе. Адпрацоўка правільнага вымаўлення гукаў. Выразнае чытанне тэксту. Выбарачнае чытанне. Дзяленне тэксту на часткі па пытаннях. | Падрыхтаваць выразнае чытанне ўрыўка з тэксту Нічыпара Парукава “Наташын букецік” на выбар. |
3. | Беражлівыя адносіны да вучэбных рэчаў. Сяргей Пагарэльскі. Хто я?. Наталля Чарнабай. Чаму партфель плакаў. | Слуханне верша. Выбарачнае чытанне. Чытанне з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання. Выразнае чытанне верша. Чытанне тэксту сам сабе. Выбарачнае чытанне. Чытанне тэксту ўголас ланцужком з мэтай правільнага вымаўлення спецыфічных для беларускай мовы гукаў. | Падрыхтаваць самастойна чытанне ўголас апавядання Наталлі Чарнабай “Чаму партфель плакаў”. |
“Мы не заўважылі і самі, як восень па зямлі пайшла” (3 гадзіны) |
1. | “Восень, мая чарадзейка” Вера Вярба. Восень.
Якуб Колас. Адлёт жураўлёў.
| Слуханне верша. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша. Чытанне верша сам сабе. Выбарачнае чытанне верша. Калектыўная пабудова выказвання на тэму па выбару з выкарыстаннем апорных слоў (заданне № 5 выконваецца толькі ў класе з дапамогай настаўніка). Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Чытанне верша напаўголаса з мэтай падрыхтоўкі да правільнага і выразнага чытання. Выразнае чытанне верша. | Вывучыць верш Якуба Коласа “Адлёт жураўлёў” на памяць |
2. | Прыкметы восені Уладзімір Ягоўдзік. Восень на парозе.
| Лексічная работа. Слуханне тэксту. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою твора. Чытанне тэксту вучнямі напаўголаса. Выбарачнае чытанне. Асэнсаванне з дапамогай настаўніка прыказкі: “У верасні сініца ў госці восень запрашае”. (Заданне № 4 не выконваецца). | Падрыхтаваць выразнае чытанне апавядання Уладзіміра Ягоўдзіка “Восень на парозе”. |
3. | Прыгажосць роднай прыроды. Васіль Сухамлінскі. Чаму Волечка не сарвала кветку.
| Чытанне апавядання сам сабе. Выбарачнае чытанне з мэтай вызначэння галоўнай думкі твора. Чытанне радкоў тэксту, якія адпавядаюць малюнку. Паўторнае чытанне з мэтай падрыхтоўкі да пераказу тэксту. Падрыхтоўка і падрабязны пераказ тэксту з дапамогай настаўніка. (заданне № 5 выконваецца толькі ў класе з дапамогай настаўніка) | Падрыхтаваць выразнае чытанне твора В. Сухамлінскага “Чаму Волечка не сарвала кветку”
|
“Што ў народзе скажуць, як вузел завяжуць” (2 гадзіны) |
1. | Малыя формы вуснай народнай творчасці. Калыханкі. Забаўлянкі. Заклічкі. | Лексічная работа. Слуханне калыханкі, забаўлянкі, заклічкі. Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою твораў. Чытанне сам сабе з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання. Выразнае чытанне твораў. Вызначэнне характэрных асаблівасцей малых форм вуснай народнай творчасці. Чытанне хорам. | Падрыхтаваць выразнае чытанне заклічкі на выбар. |
2. | Беларуская народная казка Казка. Коцік Петрык і мышка. | Чытанне казкі сам сабе. Выбарачнае чытанне. Вызначэнне галоўнай думкі казкі. Вылучэнне сэнсавых частак казкі па вызначаных загалоўках. Падрыхтоўка і падрабязны пераказ часткі (на выбар) з дапамогай настаўніка. (заданне № 6 выконваецца толькі ў класе з дапамогай настаўніка). | Падрыхтаваць выразнае чытанне па ролях размовы коціка з мышкай.. |
“Снег іскрыцца пад нагамі” (6 гадзін) |
1.
| Зімовыя радасці. Зоська Верас. Сонца свеціць...
Расціслаў Бензярук. Лясная госця.
| Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Самастойнае чытанне верша сам сабе. Выбарачнае чытанне. Разглядванне ілюстрацыі на стар. 56. Прагназаванне зместу твора па ілюстрацыі і загалоўку. Чытанне тэксту па частках (без падбору загалоўкаў – заданне № 6 выконваецца часткова). Гутарка па змесце прачытанага. Знаходжанне ў тэксце ўрыўка, які праілюстраваны. Падрыхтоўка і пераказ адной з частак тэксту (заданне № 7 выконваецца толькі ў класе з дапамогай настаўніка). | Падрыхтаваць выразнае чытанне апавядання Расціслава Бензерука “Лясная госця”. |
2. | Зімовыя святы Васіль Жуковіч. Цудоўныя святы.
Пятро Сушко. Зіхатлівыя сняжынкі. | Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Самастойнае чытанне верша сам сабе з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.. выразнае чытанне. Выбарачнае чытанне. Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Гутарка па змесце. Самастойнае чытанне верша сам сабе. Выразнае чытанне верша. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар. |
3. | Беражыце прыроду. Артур Вольскі. Свой заяц у лесе. | Слуханне апавядання. Праверка першаснага ўспрымання. Чытанне ўслых ланцужком. Гутарка па змесце прачытанага. Выбарачнае чытанне. Знаходжанне ў тэксце ўрыўка, які праілюстраваны. | Падрыхтаваць выразнае чытанне апавядання Артура Вольскага “Свой заяц у лесе”. |
4. | Таямніцы лесу. Міхась Даніленка. Зімовая азбука. | Слуханне апавядання. Праверка першаснага ўспрымання. Чытанне ўслых ланцужком. Гутарка па змесце прачытанага. Выбарачнае чытанне.. | Падрыхтаваць выразнае чытанне апавядання Міхася Даніленкі “Зімовая азбука”. |
5. | Зімовыя забавы. Пятрусь Броўка. Зіма.
Мароз і гарачыня.
Складанне вуснага выказвання “Зімовыя забавы”па малюнку. | Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Самастойнае чытанне верша сам сабе з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.. Выразнае чытанне. Чытанне забаўлянкі напаўголаса з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання. Выразнае чытанне. Вызначэнне характэрных асаблівасцей забаўлянкі-пазнаванкі. Калектыўная пабудова невялікага выказвання па пытаннях да малюнка на стар. 68 з выкарыстаннем прапанаваных слоў (выконваецца толькі ў класе з дапамогай настаўніка). | Вывучыць верш Петруся Броўкі “Зіма” на памяць. |
6.
| Беражыце прыроду. Мікола Янчанка. Плыві, рыбка.
| Самастойнае чытанне тэксту з мэтай вынаходжання незразумелых слоў. Лексічная работа. Выбарачнае чытанне. Знаходжанне ў тэксце ўрыўка, які праілюстраваны. (заданне № 6 выконваецца толькі ў класе). | Падрыхтаваць выразнае чытанне па ролях першай часткі.
|
“Вясна, вясна жаданая!” (7 гадзін) |
1.
| “Песні чуюцца вясне...” Якуб Колас. Песня аб вясне.
Валерый Кастручын. Вясна ідзе. | Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Самастойнае чытанне верша вучнямі. Выбарачнае чытанне. Лексічная работа. Разглядванне ілюстрацыі на стар. 76. Прагназаванне зместу твора па ілюстрацыі і загалоўку. Чытанне тэксту ланцужком. Выбарачнае чытанне. Асэнсаванне з дапамогай настаўніка прымаўкі. | Вывучыць верш Якуба Коласа “Песня аб вясне” на памяць
|
2. | Выратаванне звяроў. Віталь Вольскі. Паводка.
Складанне вуснага выказвання “Дапамога птушкам”па малюнку. | Чытанне апавядання ланцужком. Гутарка па змесце прачытанага. Вылучэнне сэнсавых частак твора па вызначаных загалоўках. Падрыхтоўка і падрабязны пераказ тэксту з дапамогай настаўніка (заданне № 7 выконваецца толькі ў класе). Калектыўная пабудова невялікага выказвання па пытаннях да малюнка на стар. 82 з выкарыстаннем прапанаваных слоў (выконваецца толькі ў класе з дапамогай настаўніка). | Падрыхтаваць выразнае чытанне твора Віталя Вольскага “Паводка”.+ |
3. | Маміна свята. Васіль Жуковіч. Маміна свята. | Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Самастойнае чытанне верша сам сабе з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання. Выразнае чытанне верша. | Падрыхтаваць выразнае чытанне ці вывучыць верш Васіля Жуковіча “Маміна свята” на памяць па жаданню вучняў |
4. | Незвычайная пасажырка. Артур Вольскі. Безбілетная падарожніца. | Чытанне апавядання сам сабе. Гутарка па змесце і выбарачнае чытанне. Вызначэнне галоўнай думкі твора з дапамогай настаўніка. Дзяленне тэксту на сэнсавыя часткі па вызначаных загалоўках (заданне №7 выконваецца толькі ў класе з дапамогай настаўніка). | Падрыхтаваць выразнае чытанне тэксту Артура Вольскага “Безбілетная падарожніца”. |
5. | “Вясна ідзе – вясне дарогу”. Міхась чарот. Вясенняя раніца. Зоська Верас. Прыйшла вясна.
Загадкі. | Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Гутарка па змесце. Чытанне верша сам сабе. Выразнае чытанне. Самастойнае чытанне твора з мэтай вызначэння незразумелых слоў. Лексічная работа. Гутарка па змесце на аснове выбарачнага чытання. Чытанне ўрыўка, які праілюстраваны. Практычнае знаёмства з загадкамі як малымі формамі вуснай народнай творчасці. Чытанне і адгадванне загадак. Калектыўная работа па складванню загадак з дапамогай настаўніка. | Падрыхтаваць выразнае чытанне па ролях размовы бацькі з сынам. |
6. | Абуджэнне прыроды вясной. Канстанцін Ушынскі. Пчолкі і вясна. Васіль Вітка. Вялікдзень. Мікола Чарняўскі. Ці рака, ці рака?
| Чытанне тэксту па частках і гутарка па прачытаным. Вызначэнне дзеючых асоб другой часткі і падрыхтоўка да чытання па ролях. Выразнае чытанне тэксту. Слуханне вершаў і вызначэнне іх агульнага эмацыянальнага настрою. Гутарка па змесце. Чытанне вершаў сам сабе. Выразнае чытанне.
| Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар |
7. | Свята Перамогі. Васіль Хомчанка. Тры каскі.
Міхась Пазнякоў. Садзім алею. | Самастойнае чытанне тэксту. Чытанне тэксту ланцужком. Аналіз твора ў працэсе выбарачнага чытання. Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Чытанне верша сам сабе з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання. Выразнае чытанне. Гутарка па змесце. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша Міхася Пазнякова. “Садзім алею”. |
“З чаго чалавек пачынаецца” (3 гадзіны) |
1. | Добрыя справы на карысць людзям. Леў Талстой. Стары і яблыні. | Самастойнае чытанне твора. Выразнае чытанне. Гутарка па змесце.
| Падрыхтаваць выразнае чытанне твора Льва Талстога “Стары і яблыні”. |
2. | Добрыя справы на карысць людзям. Мікола Хведаровіч. Уладзік. | Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Гутарка па змесце. Чытанне верша сам сабе. Выразнае чытанне. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша Міколы Хведаровіча. “Уладзік”. |
3. | Клапатлівыя адносіны ў сям’і. Складанне вуснага выказвання “Сям’я”. Васіль Хомчанка. Гузік. | Калектыўная пабудова невялікага выказвання па пытаннях да малюнка на стар. 106 з выкарыстаннем прапанаваных слоў (выконваецца толькі ў класе з дапамогай настаўніка). Самастойнае чытанне твора з мэтай вызначэння незразумелых слоў. Лексічная работа. Чытане твора ланцужком. Гутарка па змесце. Вызначэнне дзеючых асоб тэксту. Інсцэніраванне. (заданне №4 (слоўнае маляванне) не выконваецца). | Падрыхтаваць выразнае чытанне тэксту Васіля Хомчанкі “Гузік” па ролях. |
“Смяецца. Радуецца лета” (3 гадзіны) |
1. | Надыход лета. Анатоль Астрэйка. Дзень добры, лета.
Віталь Вольскі. Птушкі ў чэрвені. | Лексічная работа. Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою. Чытанне верша сам сабе з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання. Выразнае чытанне. верша. Гутарка па змесце прачытанага. Разглядванне ілюстрацыі на стар. 110. Прагназаванне зместу твора па ілюстрацыі і загалоўку. Чытанне тэксту ланцужком. Гутарка па змесце (заданні №3 і №4 выконваюцца толькі ў класе з дапамогай настаўніка). | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша Анатоля Астрэйкі “Дзень добры, лета”. |
2. | Летнія клопаты. Праверка навыку чытання Алесь Якімовіч. Пчала і муха. Аляксей Якімовіч. Вось дык суседзі”! | Слуханне казкі. Праверка першаснага ўспрымання. Чытанне казкі ланцужком. Гутарка па змесце прачытанага. Вызначэнне галоўнай думкі казкі з дапамогай настаўніка.
|
|
3. | Як слаўна летнімі дзянькамі! Складанне вуснага выказвання “летні адпачынак дзяцей”. Якуб колас. У полі. Кандрат Крапіва. А чаго я вам жадаю?
| Калектыўная пабудова невялікага выказвання па пытаннях да малюнка на стар.116 з выкарыстаннем прапанаваных слоў (выконваецца толькі ў класе з дапамогай настаўніка). Слуханне вершаў і вызначэнне іх агульнага эмацыянальнага настрою. Чытанне вершаў сам сабе. Гутарка па змесце з выкарыстаннем выбарачнага чытання. | Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на выбар. |