№ п/п | Тэма ўрока | Адукацыйная мэта ўрока | Асноўныя віды работы. Дамашняе заданне |
Паўтарэнне (3 г) |
1 | Вызначэннетэмы тэксту. Падбор загалоўка да тэксту | Паўтарыць і падагуліць веды пра тэкст, развіваць уменне вызначаць тэму тэксту, падбіраць загаловак, развіваць вуснае маўленне | Выказванні пра летнія канікулы. Знаёмства з падручнікам. Гутарка пра тэкст на матэрыяле першага форзаца “Тэкст” (звесткі пра тэкст – стар. 12). Разглядванне малюнка і выказванні адносна таго, што на ім адлюстравана (практ. 1). Чытанне вершаванага тэксту, вызначэнне яго тэмы, разважанні над тым, чаму паэт назваў верасень залатым і руплівым (практ. 2). Чытанне празаічнага тэксту, падбор да яго загалоўка, спісванне і тлумачэнне ўстаўленых літар, гука-літарны аналіз слова дождж (практ. 5). Дамашняе заданне: практ. 4
|
2 | Словы, якія абазнача- юць пра каго або пра што гаворы-цца ў сказе і што аб гэтым гаворыцца | Паўтарыць веды пра словы, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што аб гэтым гаворыцца, актуалізаваць уменне знаходзіць іх у сказе | Гутарка пра сказ і члены сказа на матэрыяле другога форзаца “Сказ”. Разглядванне малюнка, падбор подпісу, вуснае выказванне па тэме малюнка, складанне і запіс сказаў, знаходжанне ў першых трох сказах слоў, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што аб гэтым гаворыцца (практ. 6). Вызначэнне тэмы тэксту, падбор загалоўка, запіс слоў са значэннем прадмета з першага абзаца (практ. 13). Праца з дэфармаваным тэкстам: чытанне, пераказ зместу, пошук часткі, якая з’яўляецца пачаткам тэксту, якія – яго працягам і якія – заключнай часткай; размяшчэнне слупкоў у адпаведнасці з развіццём падзей (3, 1, 5, 2, 4), чытанне выпраўленага тэксту, назіранне над інтанаваннем сказаў і пастаноўкай знакаў прыпынку ў канцы сказаў (практ. 14). Дамашняе заданне: практ. 15
|
3 | Націск. Правапіс галосных, парных звонкіх і глухіх зычных | Актуалізаваць веды пра гукі і літары, націск, пра абазначэнне мяккасці зычных, напісанне звонкіх і глухіх зычных | Гутарка пра гукі і літары. Сэнсаадрознівальная функцыя гукаў, правільнае іх вымаўленне (практ. 3). Актуалізацыя ведаў пра напісанне парных звонкіх і глухіх зычных і ўмення падбіраць праверачныя словы (практ. 4). Характарыстыка гукаў [т] і [ц’] і перадача іх на пісьме (практ. 7). Чытанне і назіранне за вымаўленнем слоў з падоўжанымі зычнымі, мяккім знакам і апострафам, каменціраваны запіс слоў (практ. 8). Чытанне слоў, вызначэнне націску, назіранне за вымаўленнем націскных складоў, тлумачэнне напісання літар о, э, а ў залежнасці ад націску(практ. 9). Дамашняе заданне: практ. 10
|
Тэкст (7 г) |
4 | Асноўная думка тэксту. Загаловак | Даць паняцце пра асноўную думку тэксту, паказаць ролю загалоўка як спосабу выказвання асноўнай думкі | Чытанне і аналіз тэксту, вызначэнне яго павучальнай думкі, падбор загалоўка, вуснае разважанне пра яго ролю ў выражэнні асноўнай думкі тэксту (практ. 20; матэрыял для азнаямлення) Складанне сказаў паводле малюнка і ў працяг прапанаванага пачатку, вызначэнне яго асноўнай думкі і падбор загалоўка, які б выражаў асноўную думку (практ. 21). Складанне і запіс сказаў, разважанне, ці ўтвараюць яны тэкст, падбор загалоўка (практ. 22). Дамашняе заданне: практ. 23
|
5 | Навучальнае сачыненне па малюнку (практ. 34; Беларуская мова ў 3 класе, стар. 25-26) Вучыць ствараць тэкст на аснове сюжэтнага малюнка і ўласных уяўленняў, развіваць творчыя здольнасці |
6 | Тэкст тыпу апавядання | Даць агульнае паняцце пра тэкст тыпу апавядання, развіваць уменне ствараць такія тэксты | Чытанне і гутарка па змесце тэксту: пра што расказваецца ў тэксце, калі гэта было, як гэта адбывалася, які загаловак можна даць тэксту, каб ён выражаў асноўную думку (практ. 24). Слова настаўніка пра тэкст тыпу апавядання і спосабы выражэння асноўнай думкі тэксту загалоўкам ці асобным сказам з тэксту. Вусны расказ вучняў пра які-небудзь выпадак. Складанне тэксту тыпу апавядання паводле серыі сюжэтных малюнкаў, іх аналіз (практ. 25). Дамашняе заданне: практ. 19
|
7 | Тэкст тыпу апісання | Даць агульнае паняцце пра тэкст тыпу апісання, фарміраваць уменне вызначаць тып тэксту | Чытанне і аналіз тэксту: тэма тэксту, магчымы загаловак, пытанне да тэксту (практ. 26; матэрыял для засваення). Выказванні адносна таго, чым адрозніваецца тэкст-апісанне ад тэксту-апавядання. Складанне і запіс сказаў, разважанне, ці ўтвараюць яны тэкст, да якога тыпу можна яго аднесці (практ. 27). Вусныя выказванні вучняў пра вуліцу, на якой яны жывуць, аналіз гэтых выказванняў. Дамашняе заданне: практ. 29 (без дадатковых заданняў)
|
8 | Тыпы тэкстаў, іх структур-ныя часткі | Замацаваць агульнае разуменне тыпаў тэкстаў, развіваць уменне вызначаць у тэксце сэнсавыя структурныя часткі | Чытанне тэксту, гутарка па яго змесце і будове, выдзяленне структурных сэнсавых частак, падбор да іх загалоўкаў, разважанне над тыпам тэксту; запіс сказаў са словамі з прапушчанымі літарамі (практ. 28). Вызначэнне сэнсавых і кампазіцыйных частак тэксту (практ. 31). Вызначэнне тэмы тэксту і падзел яго на сэнсавыя часткі-абзацы; запіс сказаў з прапушчанымі літарамі (практ. 32). Дамашняе заданне: практ. 33 |
9 | План тэксту | Фарміраваць уменне складаць план тэксту і пераказваць тэкст паводле плана | Чытанне і папярэдні пераказ тэксту. Калектыўная праца: вызначэнне тэмы, вылучэнне сэнсавых частак (5 частак), падбор да сэнсавых частак загалоўкаў, запіс загалоўкаў як пунктаў плана, вусны пераказ паводле плана, вывад вучняў адносна таго, ці дапамагае план пераказваць тэкст (практ. 30). Аналіз тэксту і прапанаванага плана, заключэнне аб адпаведнасці плана тэксту, выпіска з тэксту сказаў, якія адпавядаюць пунктам плана (практ. 36). Дамашняе заданне: практ. 37 (аналіз тэксту, складанне плана – у класе)
|
10 | Падрабязны пераказ апавядальнага тэксту па калектыўна складзеным плане (практ. 35) Фарміраваць уменне складаць план, вучыць падрабязна пераказваць тэкст паводле плана, развіваць маўленне |
Сказ (17 г) |
11 | Сказ | Актуалізаваць і паглыбіць веды пра сказ як адзінку мовы | Асэнсаванне сказа як моўнай адзінкі, якая выражае пэўную думку (практ. 38; малюнак ілюструе тое, што выражаюць сказы). Выдзяленне сказаў і вызначэнне выражаных у іх думак (практ. 39). Вызначэнне на аснове сэнсавага зместу сказаў і выдзеленых спалучэнняў слоў, пра якую пару года расказваецца ў тэксце і які яму даць загаловак; запіс сказаў і знаходжанне слоў – назваў прымет (практ. 40). Дамашняе заданне: практ. 43
|
12 | Падзел сказаў паводле мэты выказ-вання | Выпрацоўваць уменне адрозні-ваць сказы паводле мэты выказвання, правільна іх інта-наваць і афарм-ляць на пісьме | Чытанне сказаў, высвятленне мэты іх выказвання, назіранне над інтанацыяй і знакамі прыпынку ў канцы сказаў (практ. 46; матэрыял для азнаямлення). Складанне 4 – 5 сказаў пра восень, вызначэнне іх віду паводле мэты выказвання (практ. 41). Разглядванне малюнкаў, подпісы да іх, разважанне над тым, чаму адны малюнкі падпісваюцца словам, а другія – сказам (практ. 42; слова толькі называе, а сказ паведамляе, выражае думку). Дамашняе заданне: практ. 44. |
13 | Апавядаль-ныя, пытальныя і пабуджаль-ныя сказы | Развіваць уменне вызначаць сказы па мэце выказвання, правільна іх інта-наваць і афармляць на пісьме. | Знаходжанне, запіс і інтанаванне пытальнага (практ. 47), апавядальнага і пытальнага (практ. 48), пабуджальнага (практ. 49) сказаў, выказванні вучняў аб асаблівасцях інтанавання сказаў. Замацаванне ўмення правільна інтанаваць розныя віды сказаў паводле мэты выказвання (з паніжэннем голасу ў канцы сказа ці павышэннем голасу над тым ці іншым словам; практ. 45) Дамашняе заданне: практ. 50
|
14 | Падзел ска- заў паводле інтанацыі. Клічныя сказы | Фарміраваць умен-не выдзяляць ска-зы паводле інтана- цыі | Вымаўленне сказаў з павышанай інтанацыяй, моцным пачуццём і асэнсаванне іх як клічных (практ. 51; матэрыял для азнаямлення; практ. 52). Адрозненне сказаў па мэце выказвання, выдзяленне клічных сказаў, вымаўленне сказаў з адпаведнай інтанацыяй і афармленне іх на пісьме (практ. 53, 54). Дамашняе заданне: практ. 55 (аналіз тэксту – у класе)
|
15 | Інтанацыя розных відаў сказаў | Удасканальваць уменне інтанаваць розныя віды сказаў і афармляць іх на пісьме | Чытанне тэксту, вызначэнне ў ім апавядальных і пытальных сказаў, назіранне за асаблівасцямі іх вымаўлення (практ. 56). Чытанне тэксту, вызначэнне ў ім сказаў паводле мэты выказвання і паводле інтанацыі, назіранне за інтанацыяй клічных і пабуджальных сказаў; спісванне гэтых сказаў (практ. 57). Перабудова апавядальных сказаў на пытальныя і пабуджальныя, афармленне іх на пісьме (практ. 58). Дамашняе заданне: практ. 59 (выпісаць пабуджальныя сказы).
|
16 | Сказы паводле мэты выказвання і інтанацыі | Абагуліць веды і замацаваць уменні вызначаць сказы па мэце выказвання і інтанацыі, афармляць іх на пісьме | Складанне сказаў у адпаведнасці з мэтай выказвання, тлумачэнне знакаў прыпынку ў канцы сказаў, выдзяленне клічнага сказа (практ.60). Адрозненне на слых інтанацыі сказаў розных відаў і ўжыванне адпаведных знакаў прыпынку (практ. 61). Складанне плана ў форме пытальных сказаў і вусны пераказ тэксту паводле плана (практ. 62). Выдзяленне пабуджальных сказаў (практ. 63). Дамашняе заданне: практ. 64
|
17 | Дзейнік | Даць агульнае па- няцце пра дзейнік, фарміраваць уменне вызначаць сувязь паміж сло- вамі ў сказе і зна- ходзіць дзейнік па сэнсавым пытанні | Знаходжанне па сэнсавым пытанні слова ў сказе, якое абазначае таго (тое), пра каго (пра што) гаворыцца, увядзенне паняцця “дзейнік” (практ. 65; матэрыял для засваення). Выдзяленне па сэнсавым і граматычным пытанні дзейніка, графічнае яго абазначэнне, тлумачэнне напісання літар (практ. 66). Складанне сказаў з улікам сэнсавай сувязі паміж словамі і выдзяленне дзейніка. (практ. 68). Дамашняе заданне: практ. 69
|
18 | Выказнік | Даць агульнае па-няцце пра выказ- нік, фарміраваць уменне вызначаць сувязь паміж дзей- нікам і выказнікам, знаходзіць іх у сказе і ставіць да іх пытанні | Знаходжанне дзейніка і вызначэнне па сэнсавым пытанні слова, якое непасрэдна звязана з дзейнікам, увядзенне паняцця “выказнік” (практ. 70; матэрыял для засваення). Асэнсаванне выказніка як члена сказа, які звязаны з дзейнікам, выяўленне па пытаннях выказніка і графічнае яго абазначэнне (практ. 71). Выдзяленне ў сказе дзейніка і выказніка і пастаноўка пытанняў ад дзейніка да выказніка (практ. 72). Разуменне дзейніка і выказніка як сэнсава звязаных членаў сказа і пастаноўка пытанняў да дзейніка, а ад яго – да выказніка (практ. 73). Дамашняе заданне: практ. 74
|
19 | Дзейнік і выказнік як аснова сказа. Вы-значэнне асновы сказа | Развіваць уменне знаходзіць дзейнік і выказнік і паглыбляць разуменне іх як асновы сказа | Падзел тэксту на сказы, выдзяленне дзейніка і выказніка, прачытанне сказаў без дзейніка і выказніка, выснова: дзейнік і выказнік выражаюць асноўную думку сказа, з’яўляюцца яго сэнсавай і граматычнай асновай (практ. 75; матэрыял для засваення). Выдзяленне дзейніка і выказніка, разважанне пра іх як пра галоўных членаў сказа (практ. 76). Выпраўленне дэфармаванага тэксту, вызначэнне асноўнай часткі тэксту, пераказ тэксту ад асобы Сяргейкі ці Каці, спісванне асноўнай часкі тэксту і графічнае абазначэнне галоўных членаў сказа (практ. 77). Дамашняе заданне: практ. 79
|
20 | Пашырэнне асновы сказа іншымі словамі | Развіваць уменне выяўляць сувязь слоў у сказе з дапамогай пытанняў | Лінгвістычны эксперымент (выдзяленне ў кожным сказе дзейніка і выказніка, запіс тэксту толькі з граматычных асноў, параўнанне яго з аўтарскім тэкстам, разважанне, чаму аўтарскі тэкст больш дакладны і цікавы, усведамленне таго, што словы, якія ўжываюцца разам з дзейнікам і выказнікам, дапаўняюць, удакладняюць думку, выражаную галоўнымі членамі сказа, адносяцца да даданых членаў сказа (практ. 80; матэрыял для засваення). Параўнанне сказаў, разважанні аб ролі даданых членаў сказа, выдзяленне даданых членаў у запісаным сказе, пастаноўка да іх пытанняў ад слоў, з якімі яны звязаны па сэнсе (практ. 81). Практычнае знаёмства з сінтаксічным разборам сказа (практ. 82). Дамашняе заданне: практ. 83
|
21 | Пашырэнне асновы сказа іншымі словамі | Удасканальваць уменне вызначаць па пытаннях галоўныя члены сказа і словы, звязаныя з імі па сэнсе | Падзел тэксту на сказы, графічнае выдзяленне галоўных членаў сказа (практ. 67). Выдзяленне з тэксту і запіс сказаў з даданымі членамі (практ. 84). Дапаўненне сказаў з улікам пытанняў і сэнсавых сувязей слоў даданымі членамі з ліку слоў для даведкі (практ. 86). Дамашняе заданне: практ. 85
|
22 | Словы ў сказе, якія звязаны з дзейнікам | Фарміраваць уменне знаходзіць па пытаннях сло- вы, якія звязаны з дзейнікам і паяс- няюць яго, вучыць графічна паказваць гэтую сувязь | Выяўленне слоў, звязаных па сэнсе з дзейнікам, пастаноўка да іх пытання ад дзейніка, графічнае выражэнне сувязі паводле ўзору (практ. 87). Выяўленне даданых членаў, звязаных па сэнсе з дзейнікам, графічнае выражэнне іх сувязі, падкрэсліванне даданых членаў хвалістай лініяй (практ. 88); чырвоная кветка, румяны Піліп, клубок з іголкамі (не клубок (з чым?). Слоўнікавы дыктант: акуратны, бутэрброд, каляндар, камп’ютэр, ласавацца, мадэль, самацветы, сяржант. Дамашняе заданне: практ. 89
|
23 | Словы ў сказе, якія звязаны з выказнікам | Фарміраваць умен- не знаходзіць сло- вы, якія звязаны з выказнікам і паяс- няюць яго, вучыць графічна паказваць гэтую сувязь | Знаходжанне выказніка, выяўленне слоў, звязаных па сэнсе з выказнікам, пастаноўка да іх пытанняў і графічнае выражэнне сувязі даданых членаў з выказнікам (практ. 90). Развіццё сказаў даданымі членамі, звязанымі з выказнікам, і пастаноўка да іх пытанняў (практ. 91). Знаходжанне даданых членаў, якія паясняюць выказнік, і пастаноўка да іх пытанняў (практ. 93). Дамашняе заданне: практ. 92
|
24 | Вызначэнне сувязі слоў у сказе пры дапамозе пытанняў | Фарміраваць уменне вызначаць сэнсавую сувязь слоў у сказе пры дапамозе пытанняў | Чытанне сказаў і выяўленне (вусна) з дапамогай пытанняў сэнсавай сувязі слоў у першым сказе практ. 95; аналіз узору (с. 62): а) спалучэння дзейніка і выказніка як асновы сказа, дзе пытанне можна паставіць як ад дзейніка да выказніка, так і ад выказніка да дзейніка; б) спалучэнняў іншых пар слоў, у якіх магчыма пастаноўка толькі аднаго сэнсавага пытання; калектыўная праца з іншымі сказамі паводле ўзору (практ. 95). Самастойная праца па вылучэнні ў першых двух сказах практ. 96 дзейніка і выказніка як асновы сказа і залежныхад іх слоў. Утварэнне спалучэнняў слоў спосабам падбору адпаведнага па сэнсе слова і змянення яго, як “падказвае” пытанне (практ. 97). Дамашняе заданне: практ. 99
|
25 | Вызначэнне сувязі слоў у сказе пры дапамозе пытанняў | Развіць уменне вызначаць сувязь слоў пры дапамозе пытанняў, спалу-чаць словы па сэнсе | Чытанне тэксту і вызначэнне яго тэмы, выдзяленне і запіс паводле ўзору да практ. 95 граматычнай асновы і словазлучэнняў у першым і апошнім сказах другога абзаца (практ. 98). Утварэнне і запіс спалучэнняў слоў (практ. 100). Разглядванне малюнкаў і складанне на іх аснове тэксту (ці некалькіх сказаў), выдзяленне (вусна) у першых двух сказах дзейніка і выказніка (як асновы сказа) і залежных ад іх слоў (практ. 78). Дамашняе заданне: практ. 101
|
26 | Разбор па членах сказа | Пазнаёміць з парадкам разбору сказа па членах сказа | Слова настаўніка пра парадак разбору сказа па членах сказа: 1) від сказа па мэце выказвання; 2) від сказа паводле інтанацыі; 3) граматычная аснова сказа (дзейнік і выказнік); 4) даданыя члены сказа (калі ёсць). Калектыўны вусны разбор сказаў (практ. 102). Разбор першых трох сказаў з практ. 103, складанне іх схемы (гл.: Беларуская мова ў 3 класе, стар. 35). Дамашняе заданне: практ. 104
|
27 | Кантрольная работа |
Слова (71 г) Лексічнае значэнне слова (8 гадзін) Планаванне вучэбнага матэрыялу па раздзеле «Слова» распрацавана на 66 гадзін
|
28 | Слова і яго лексічнае значэнне | Узнавіць веды пра слова і яго лексічнае значэнне, паказаць ролю слова ў мове | Чытанне ўрыўка з верша Г.Пашкова “Родная мова”, гутарка па яго змесце, тлумачэнне значэння выдзеленых слоў, у тым ліку з выкарыстаннем тлумачальнага слоўніка (практ. 106). Слова настаўніка пра слова як асноўную адзінку мовы. Вусныя расказы вучняў пра звера і птушку, іх разважанні аб складанасці выказвання па асобных пунктах плана (практ. 107). Калектыўная гутарка, агульнае ўяўленне пра сувязь прадмета і яго назвы (практ. 108). Дамашняе заданне: практ. 109 (спісаць сказы і падкрэсліць дзейнік і выказнік)
|
29 | Агульнае паняцце пра мнагазнач-ныя словы | Даць разуменне таго, што адно і тое ж слова можа мець некалькі значэнняў, увесці паняцце “мнага-значнае слова” | Складанне і запіс сказаў, тлумачэнне ў гэтых сказах лексічнага значэння слоў вёска, стаіць, любіць, лясны (практ. 111) і высвятленне значэння гэтых жа слоў у наступных сказах: 1. Уся вёска прыйшла на канцэрт (г. зн. усе жыхары). 2. Стаіць сонечнае надвор’е (г. зн. трымаецца). 3. Міхась любіў спяваць у хоры (г. зн. падабалася). 4. Край наш лясны і ўзгоркавы (г. зн. багаты лесам). Выснова: слова можа мець некалькі значэнняў, такое слова называецца мнагазначным. Выпраўленне дэфармаванага тэксту: размяшчэнне сказаў у адпаведнасці з планам, падбор загалоўка і запіс сказаў (практ. 113). Калектыўнае складанне сказаў са словам бяжыць у розных яго значэннях (ліцца, цячы, выцякаць праз край, хутка рухацца (пра хвалі, воблакі), праходзіць (пра час). Дамашняе заданне: практ. 114
|