| Падрыхтоўчы (далітарны) перыяд |
№ урока | Тэма | Мэта і задачы ўрока | Стар. буквара | Стар. пропісі 1 |
1 | Буквар – першая вучэбная кніга | Пазнаёміць вучняў з падручнікам “Буквар” і вучэбным дапаможнікам “Пропісь 1”. Расказаць аб тым, як прыйшла да нас кніга, якое значэнне мае яна ў жыцці чалавека, даць першасныя звесткі пра Ф.Скарыну. Пазнаёміць дзяцей з правільнай пасадкай на пісьме, размяшчэннем сшытка на парце і ручкі ў руцэ | 3 | 1-4 |
2 | Сказ. Рабочы радок і міжрадкоўе
| Даць уяўленне пра сказ і яго функцыі, вучыць дзяцей выдзяляць сказ у моўнай плыні, запісваць і чытаць яго на аснове схем. Фарміраваць у дзяцей правільную пасадку на пісьме і правільнае карыстанне вучэбнымі прыладамі, пазнаёміць з рабочым радком, вучыць вызначаць верхнюю і ніжнюю лініі рабочага радка | 4-5 | 4-5 |
3 | Сказ. Кароткая прамая лінія | Фарміраваць у дзяцей уяўленне пра сказ, вучыць выдзяляць сказы з тэксту, складаць сказы па малюнках; пазнаёміць вучняў з асноўным элементам графічнай сістэмы (кароткая прамая лінія) і адпрацоўваць яго напісанне | 4-5
| 5-6 |
4 | Сказ і слова. Доўгая прамая лінія | Фарміраваць у дзяцей уяўленне пра слова, вучыць адрозніваць слова і сказ, вылучаць слова са сказа, мадэляваць сказ пры дапамозе палосак-слоў, складаць сказы з двух слоў па малюнках і суадносіць іх са схемамі; пазнаёміць вучняў з асноўным элементам графічнай сістэмы (доўгая прамая лінія) і адпрацоўваць яго напісанне, фарміраваць у дзяцей правільную пасадку на пісьме і правільнае карыстанне вучэбнымі прыладамі | 6 | 6
(Заданні– выбарачна, ні ў якім разе не ўся старонка!) |
5 | Сказ і слова. Кароткая лінія з закругленнем унізе, кароткая лінія з закругленнем уверсе | Замацаваць у дзяцей уяўленне пра сказ і слова, практыкаваць у пабудове сказаў з трох слоў і суадносіць іх са схемамі; пазнаёміць з асноўнымі элементамі графічнай сістэмы (кароткая лінія з закругленнем унізе, кароткая лінія з закругленнем уверсе) і адпрацоўваць яго напісанне, фарміраваць правільную пасадку на пісьме і ўменне правільна карыстацца вучэбнымі прыладамі | 7 | 7
|
6 | Гукі мовы. Зычныя гукі. Кароткая лінія з закругленнем уверсе і ўнізе | Сфарміраваць у вучняў уяўленне пра гукі мовы, абапіраючыся на звычайнае ўяўленне дзяцей пра значэнне гэтага паняцця; вучыць дзяцей выдзяляць зычны ў пачатку слова; пазнаёміць вучняў з асноўным элементам графічнай сістэмы (кароткая лінія з закругленнем уверсе і ўнізе) і адпрацоўваць яго напісанне; фарміраваць у дзяцей правільную пасадку на пісьме і правільнае карыстанне вучэбнымі прыладамі | 8 | 7 |
7 | Пазакласнае чытанне*. Доўгая лінія з закругленнем унізе, доўгая лінія з закругленнем уверсе | Прывіваць любоў да кнігі, фарміраваць уменне арыентавацца ў кнізе: вокладка, назва кнігі. Пазнаёміць вучняў з асноўным элементам графічнай сістэмы (доўгая лінія з закругленнем унізе, доўгая лінія з закругленнем уверсе) і адпрацоўваць яго напісанне |
| 8 |
8 | Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Доўгая лінія з закругленнем унізе і ўверсе | Даць першаснае ўяўленне пра цвёрдыя і мяккія зычныя гукі, вучыць адрозніваць іх у словах; пазнаёміць вучняў з асноўнымі элементамі графічнай сістэмы (доўгая лінія з закругленнем унізе і ўверсе) і адпрацоўваць іх напісанне; фарміраваць у дзяцей правільную пасадку на пісьме і правільнае карыстанне вучэбнымі прыладамі | 9 | 8 |
9 | Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Доўгая нахіленая лінія з закругленнем унізе | Развіваць уменне адрозніваць у вуснай мове цвёрдыя і мяккія зычныя гукі, вучыць разумець іх сэнсаадрознівальную ролю. Пазнаёміць вучняў з асноўным элементам графічнай сістэмы (доўгая нахіленая лінія з закругленнем унізе) і адпрацоўваць яе напісанне; фарміраваць у дзяцей правільную пасадку на пісьме і правільнае карыстанне вучэбнымі прыладамі | 9 | 8 |
10 | Зычныя гукі і іх літары. Доўгая прамая лінія з пятлёй унізе і доўгая прамая лінія з пятлёй уверсе | Фарміраваць у дзяцей фанематычны слых, развіваць ўменне вылучаць зычны ў пачатку слова, складаць сказы з выкарыстаннем слоў- назваў прымет і дзеянняў. Пазнаёміць вучняў з асноўнымі элементамі графічнай сістэмы (доўгая прамая лінія з пятлёй унізе і доўгая прамая лінія з пятлёй уверсе) і адпрацоўваць іх напісанне; фарміраваць у дзяцей правільную пасадку на пісьме і правільнае карыстанне вучэбнымі прыладамі | 10 | 9
|
Букварны (асноўны) перыяд |
11 | Гукі [c], [с’]. Літары С,с. Пісьмо малой літары с | Пазнаёміць вучняў з гукамі [с], [с’] і літарай, якая іх абазначае, садзейнічаць трываламу засваенню літар С, с; навучыць пісаць малую літару с; фарміраваць у дзяцей правільную пасадку на пісьме і правільнае карыстанне вучэбнымі прыладамі | 11 | 10 |
12 | 3амацаванне вывучанага. Пісьмо вялікай літары С | Фарміраваць фанематычны слых: выдзяляць патрэбны гук сярод іншых; вучыць складаць сказы па малюнках; навучыць пісаць вялікую літару С | 11 | 10 |
13 | Гукі [п], [п’]. Літары П, п. Пісьмо малой літары п | Пазнаёміць вучняў з гукамі [п], [п’] і літарай, якая іх абазначае, вучыць адрозніваць гукі [п], [п’] і літару п ад іншых гукаў і літар; садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары; узбагачаць слоўнікавы запас, развіваць вуснае маўленне вучняў; навучыць пісаць малую літару п, злучэнні пс, сп; выпрацоўваць уменне правільна размяшчаць сшытак на парце, карыстацца пісьмовымі прыладамі | 12 | 11 |
14 | Замацаванне вывучаных літар. Пісьмо вялікай літары П | Замацаваць вывучаныя літары, фарміраваць фанематычны слых: вылучаць патрэбны гук сярод іншых; вучыць складаць апавяданне па малюнку; навучыць пісаць вялікую літару П, злучэнні з вывучанымі літарамі; выпрацоўваць навык запісу друкаваных літар пісьмовымі | с.12 | 11 |
15 | Гукі [м], [м’]. Літары М,м. Пісьмо малой літары м | Пазнаёміць вучняў з гукамі [м], [м’] і літарай, якая іх абазначае, вучыць адрозніваць гукі [м], [м’] і літару м ад іншых гукаў і літар; садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары; пашыраць слоўнікавы запас; навучыць пісаць малую літару м, адпрацоўваць напісанне спалучэнняў тыпу см, сп | 13 | 12 |
16 | Гукі [м], [м’]. Літары М,м. Пісьмо вялікай літары М | Замацаваць вывучаныя літары, развіваць маўленне вучняў шляхам складання апавядання па сэжэтным малюнку; паўтарыць правілы пераходу вуліцы; навучыць пісаць вялікую літару М; сачыць за паставай вучняў, размяшчэннем сшытка і ручкі пры пісьме | 13 | 13 |
17 | Гук [т]. Літары Т, т. Пісьмо малой літары т | Пазнаёміць вучняў з гукам [т] і літарамі Т т, акцэнтаваць увагу на тое, што гук [т] у словах ніколі не бывае мяккім; садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары; развіваць маўленне вучняў; вучыць пісаць малую літару т асобна і ў злучэнні з іншымі літарамі | 14 | 14 (Ні ў якім разе не ўся старонка!) |
18 | Замацаванне вывучаных гукаў і літар. Пісьмо вялікай літары Т | Садзейнічаць замацаванню вывучаных літар праз чытанне палосак слоў з пачатковымі літарамі ў іх; вучыць пісаць вялікую літару Т, захоўваць правільныя суадносіны літар па велічыні, нахілу, размяшчэнні літар на радку, практыкаваць у напісанні вывучаных літар па ўзоры, пад дыктоўку | 15 | 15 (Ні ў якім разе не ўся старонка!) |
19 | Гукі [л], [л’]. Літары Л, л. Пісьмо малой літары л | Пазнаёміць вучняў з гукамі [л], [л’] і літарай, якая іх абазначае, вучыць адрозніваць гукі [л], [л’] у словах; садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары л; развіваць вуснае маўленне вучняў; навучыць пісаць малую літару л | 16 | 17 (Заданні– выбарачна, ні ў якім разе не ўся старонка!) |
20 | Пісьмо вялікай літары Л. Пазакласнае чытанне*
| Навучыць пісаць вялікую літару Л, замацоўваць уменне пісаць раней вывучаныя вялікія літары; сачыць за правільнай паставай і ўменнем трымаць ручку |
| 18 (Заданні– выбарачна, ні ў якім разе не ўся старонка!) |
21 | Гукі [н], [н’]. Літары Н, н. Пісьмо малой літары н | Пазнаёміць вучняў з гукамі [н], [н’] і літарай, якая іх абазначае; садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары Н; вучыць пісаць малую літару н і спалучэнні з ёй | 17 | 19 |
22 | Замацаванне вывучаных літар. Пісьмо вялікай літары Н | Замацаваць вывучаныя літары; вучыць абагульняць і групаваць прадметы па адметных прыметах, развіваць лагічнае мысленне, навучыць пісаць вялікую літару Н, выпрацоўваць уменне захоўваць інтэрвал пры напісанні літар | 17 | 19 |
23 | Гук [ш]. Літары Ш, ш. Пісьмо малой літары ш | Пазнаёміць вучняў з гукам [ш], літарамі Ш ш, звярнуць увагу на тое, што гук [ш] у словах ніколі не бывае мяккім; садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары ш; развіваць уменне класіфіцыраваць прадметы, вучыць разгадваць рэбусы; навучыць пісаць малую літару ш, спалучэнні з ёй | 18 | 20 |
24 | Замацаванне вывучаных літар. Пісьмо вялікай літары Ш | Садзейнічаць замацаванню вывучаных літар праз чытанне палосак слоў з пачатковымі літарамі ў іх; вучыць пісаць вялікую літару Ш, асаблівую увагу вучняў звярнуць на вышыню, паралельнасць усіх элементаў літары Ш | 19 | 20 |
25 | Гук [р]. Літары Р, р. Пісьмо малой літары р | Пазнаёміць вучняў з новым гукам [р], звярнуць увагу на тое, што гук [р] у словах ніколі не бывае мяккім; садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары р; фарміраваць навык правільнага напісання малой літары р і злучэння яе з іншымі літарамі; адпрацоўваць уменне вылучаць першыя зычныя ў словах | 20 | 22 |
26 | Замацаванне вывучаных зычных літар. Пісьмо вялікай літары Р | Садзейнічаць замацаванню вывучаных літар, развіццю мовы вучняў; вучыць правільна пісаць вялікую літару Р, удасканальваць уменне запісваць друкаваныя літары пісьмовымі | 20 | 22 |
27 | Гукі [к], [к’]. Літары К, к. Пісьмо малой літары к | Пазнаёміць вучняў з гукамі [к], [к’] і адпаведнай літарай; садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары к; развіваць фанематычны слых, пашыраць слоўнікавы запас; вучыць пісаць малую літару к, злучэнні з ёй | 21 | 23 (Заданні– выбарачна, ні ў якім разе не ўся старонка!) |
28 | Замацаванне вывучаных літар. Складанне апавядання па малюнку. Пісьмо вялікай літары К | Замацаваць вывучаныя літары, пашырыць уяўленне вучняў пра свойскіх жывёл, развіваць мову вучняў; навучыць пісаць вялікую літару К, адпрацоўваць напісанне раней вывучаных літар | 21 | 24 (Заданні– выбарачна, ні ў якім разе не ўся старонка!) |
29 | Гук [д]. Літары Д, д. слоў. Пісьмо малой літары д | Пазнаёміць вучняў з гукам [д] і адпаведнай літарай, звярнуць увагу на тое, што гук [д] у словах ніколі не бывае мяккім; садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары д: вучыць бачыць элементы літары, дапаўняць імі недапісаныя літары; вучыць пісаць малую літару д; адпрацоўваць уменне захоўваць правільны нахіл літар, аднолькавую адлегласць паміж літарамі на рабочым радку; практыкаваць у напісанні вывучаных літар | 22 | 25 (Заданні– выбарачна, ні ў якім разе не ўся старонка!) |
30 | Замацаванне вывучаных літар. Чытанне схем слоў. Пісьмо вялікай літары Д | Садзейнічаць замацаванню вывучаных літар праз чытанне палосак слоў з пачатковымі літарамі ў іх. Вучыць пісаць вялікую літару Д. Адпрацоўваць уменне пісаць вывучаныя літары | 23 | 26 (Заданні– выбарачна, ні ў якім разе не ўся старонка!) |
31 | Замацаванне вывучанага. Пазакласнае чытанне* | Развіваць фанематычны слых, фарміраваць уменне вызначаць паслядоўнасць гукаў у слове, садзейнічаць замацаванню вывучаных літар праз чытанне палосак слоў з першай і апошняй літарамі ў іх, адпрацоўваць уменне правільна пісаць вывучаныя літары і іх злучэнні ў словах; практыкаваць у спісванні і пісьме пад дыктоўку малых і вялікіх вывучаных літар | 24-25 | 26 |
32 | Склад. Падзел слова на склады | Паўтарыць засвоеныя тэрміны сказ, слова, увесці новы – склад; навучыць дзяліць на склады двухскладовыя словы, выкарыстоўваючы прыём “рука пад падбародкам”; вылучаць асобна пэўны склад; развіваць мову вучняў; адпрацоўваць уменне правільна пісаць вывучаныя літары | 26 | 27 |
33 | Склад. Падзел слова на склады | Адпрацоўваць уменне дзяліць словы на склады, вылучаць асобна пэўны склад; узбагачаць лексіку вучняў (свойская жывёла, птушаняты, свойскія птушкі); адпрацоўваць уменне правільна пісаць вывучаныя літары | 27 | 28 |
34 | Націск у слове. Вылучэнне націскнога складу | Даць вучням агульнае ўяўленне пра націск у слове, фарміраваць уменне вызначаць месца націску ў слове; паказаць значэнне націску для аб’яднання гукаў у слове ; удасканальваць культуру мовы: уменне правільна вымаўляць слова і ставіць у ім націск; адпрацоўваць уменне пісаць вывучаныя літары ў словах, практыкаваць у спісванні літар, напісаных ад рукі | 28 | 29 |
35 | Галосны гук [а]. Літары А, а. Пісьмо малой літары а | Паказаць функцыянальнае адрозненне зычных і галосных гукаў. Пазнаёміць з галоснымі літарамі А, а, фарміраваць навык чытання адкрытага складу з літарай а; вучыць правільна пісаць малую літару а і склады з ёй | 29 | 30 |
36 | Замацаванне вывучанага. Пісьмо вялікай літары А
| Фарміраваць навык чытання двухскладовых слоў-імён, адпрацоўваць пытальную інтанацыю: павышэнне голасу на першым націскным складзе. Вучыць правільна пісаць літару А; фарміраваць уменне адрозніваць уласныя імёны ад іншых слоў і пісаць іх з вялікай літары | 30 | 30 |
37 | Склад я. Літары Я, я. Пісьмо малой літары я | Пазнаёміць з галоснай літарай я, якая абазначае мяккі склад (у пачатку слова і пасля галоснага), развіваць фанематычны слых; фарміраваць навык чытання з вывучанымі літарамі; вучыць правільна пісаць літару я, словы з літарай я, у якіх яна абазначае асобны склад | 31 | 31 |
38 | Замацаванне. Пісьмо вялікай літары Я
| Садзейнічаць развіццю вуснага маўлення вучняў праз работу з тэкстам; адпрацоўваць навык чытання слоў і сказаў з вывучанымі літарамі; навучыць пісаць вялікую літару Я, удасканальваць уменне чытаць і спісваць сказы, напісаныя ад рукі; замацаваць правіла аб напісанні вялікай літары ў пачатку сказа | 31 | 31 |
39 | Галосны гук у]. Літары У, у. Пісьмо малой літары у | Пазнаёміць з галосным гукам [у], літарамі У, у; садзейнічаць разуменню таго, што літара у можа быць і складам у слове і самім словам; адпрацоўваць нормы літаратурнай мовы; вучыць правільна пісаць літару у; працаваць над рознымі тыпамі злучэнняў у слове; фарміраваць уменне спісваць сказы, напісаныя ад рукі, правільна афармляючы іх на пі сьме | 32 | 32 |
40 | Чытанне тэксту з вывучанымі літарамі. Пісьмо вялікай літары У
| Замацоўваць уменне даваць характарыстыкі вывучаным гукам, вылучаць патрэбны гук у слове; фарміраваць уменне адказваць на пытанні да тэксту; вучыць пісаць вялікую літару У; вучыць чытаць і спісваць сказы з рукапіснага шрыфту | 33 | 32 |
41 | Галосны гук [і]. Літары І,і. Працавітасць. Пісьмо малой літары і | Пазнаёміць з галосным гукам [і], літарамі І, і; садзейнічаць разуменню таго, што літара і можа быць і складам у слове і асобным словам; вучыць правільна пісаць літару і, словы з ёй | 34 | 33 |
42 | Замацаванне вывучанага. Пісьмо вялікай літары І | Адпрацоўваць уменне чытаць сказы з вывучанай літарай і; развіваць вуснае маўленне вучняў; вучыць пісаць вялікую літару І; удасканальваць уменне спісваць сказы з рукапіснага шрыфту; замацоўваць правіла напісання вялікай літары ў пачатку сказа і ў імёнах | 35 | 33 |
43 | Пазакласнае чытанне. Замацаванне напісання слоў з вывучанымі літарамі | Практыкаваць у гукалітарным аналізе слоў; замацоўваць напісанне вывучаных літар і слоў з імі |
| (настаўнік мае магчымасцьвярнуцца да папярэдніх старонак) |
44 | Замацаванне вывучанага | Адпрацоўваць навык чытання з вывучанымі галоснымі; пазнаёміць з чытаннем тэксту па асобах, выпрацоўваць уменне інтанацыйна правільна афармляць сказ пры чытанні; практыкаваць у гукалітарным аналізе слоў; замацоўваць напісанне вывучаных літар і слоў з імі | 36 | (настаўнік вяртаецца да папярэдніх старонак) |
45 | Гукі [х], [х’]. Літары Х, х. Пісьмо малой літары х | Пазнаёміць вучняў з гукамі [х], [х’] і літарай, якая іх абазначае; вучыць на слых адрозніваць гукі [х], [х’] у словах; практыкаваць у падборы прымет да пэўнага прадмета; вучыць пісаць літару х, удасканальваць уменне спісваць словы, напісаныя ад рукі | 37 | 34 |
46 | Замацаванне. Пісьмо вялікай літары Х | Садзейнічаць выпрацоўцы навыку чытання, адпрацоўваць інтанацыйнае афармленне сказаў пры чытанні; вучыць правільна пісаць літару Х, спісваць сказы з рукапіснага шрыфту
| 37 | 42 |
47 | Гукі [б], [б’]. Літары Б, б. Пісьмо малой літары б | Пазнаёміць вучняў з гукамі [б], [б’] і літарай, якая іх абазначае; вучыць на слых адрозніваць гукі [б], [б’] у словах; вучыць пісаць літару б і фарміраваць уменне ў яе правільным злучэнні з іншымі літарамі ў словах; развіваць мову вучняў | 38 | 35 |
48 | Чытанне трохлітарных слоў з галоснай а пасярэдзіне. Пісьмо вялікай літары Б | Адпрацоўваць навык чытання трохлітарных слоў, складаць сказы з прачытанымі словамі; пашыраць слоўнікавы запас вучняў; вучыць пісаць вялікую літару Б і злучэнні з ёй. | 39-40 | 35 |
49 | Галосны [у] пасля зычных у адкрытым складзе. Напісанне складоў з літарай у | Фарміраваць навык чытання адкрытага складу з літарай у; адпрацоўваць літарны аналіз і сінтэз друкаванага слова, выкарыстоўваючы прыём “фіранкі”; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; вучыць напісанню складоў, трохлітарных слоў з вывучанымі літарамі | 41 | 36 |
50 | Замацаванне вывучанага | Адпрацоўваць навык чытання трохлітарных слоў з у ў сярэдзіне; абагульняць і групаваць прадметы па адметных прыметах; вучыць напісанню складоў, трохлітарных слоў з вывучанымі літарамі | 42 | 37 |
51 | Замацаванне вывучанага | Адпрацоўваць навык чытання і напісання слоў з вывучанымі галоснымі, інтанацыйнае афармленне сказаў; развіваць мову вучняў; фарміраваць уменне дзяліць словы на склады; сачыць за размяшчэннем сшытка пры пісьме | 43 | 37 |
52 | Гукі [з], [з’]. Літары З, з. Пісьмо малой літары з | Пазнаёміць вучняў з гукамі [з], [з’] і літарай, якая іх абазначае; вучыць на слых адрозніваць гукі [з], [з’] у словах; пашыраць уяўленне вучняў пра свойскіх і дзікіх жывёл; узбагачаць слоўнікавы запас; вучыць пісаць літару з, адпрацоўваць розныя тыпы злучэнняў, вучыць правільна спісваць склады, словы, сказы, напісаныя ад рукі | 44 | 38 |
53 | Замацаванне вывучанага. Пісьмо вялікай літары З | Садзейнічаць разуменню прачытанага; вучыць пісаць літару З, адпрацоўваць уменне чытаць і спісваць сказы, напісаныя ад рукі | 44 | 38 |
54 | Гук [о] і склад о. Літары О, о. Пісьмо малой літары о
| Пазнаёміць з галосным гукам [о], літарамі О, о; адпрацоўваць навык беглага чытання складоў з о, слоў з вывучанымі літарамі з дапамогай клавіятуры; пашыраць лексічны запас, развіваць маўленне вучняў; навучыць пісаць літару о, запісваць склады з о пад дыктоўку; замацаваць правіла напісання імён з вялікай літары | 45 | 39 |
55 | Пісьмо вялікай літары О. Пазакласнае чытанне*
| Вучыць пісаць літару О, чытаць і спісваць сказы, напісаныя ад рукі |
| 39 |
56-57 | Замацаванне вывучанага | Адпрацоўваць літарны аналіз і сінтэз друкаванага слова, выкарыстоўваючы прыём “фіранкі”; навык чытання тэкстаў з правільным інтанацыйным афармленнем сказаў; развіваць мову вучняў; удасканальваць уменне спісваць словы, сказы з вывучанымі літарамі, пісаць пад дыктоўку настаўніка склады, словы | 46-49 | 40 |
58 | Гукі [в], [в’]. Літары В, в. народнай. Пісьмо малой літары в | Фарміраваць уменне гукавога аналізу, развіваць фанематычны слых, садзейнічаць засваенню літар В, в; практыкаваць у вусным пераказе тэксту; вучыць пісаць малую літару в, адпрацоўваць спосабы злучэння з іншымі літарамі | 50 | Пропісь2 1 |
59 | Замацаванне. Пісьмо вялікай літары В | Адпрацоўваць навык чытання невялікіх тэкстаў; развіваць мову вучняў. Вучыць пісаць вялікую літару В | 51 | 1 |
60 | Гукі [г], [г’]. Літары Г, г. Пісьмо малой літары г | Пазнаёміць з гукамі [г], [г’] і літарамі Г, г; развіваць фанематычны слых: практыкаваць у складагукавым аналізе слоў, у вылучэнні ў словах гукаў, якія вывучаюцца, іх характарыстыцы; развіваць маўленне вучняў; практыкаваць у правільным інтанацыйным афармленні сказаў пры чытанні; навучыць пісаць г, замацаваць правапіс раней вывучаных літар, якія утрымліваюць элемент г | 52 | 2 |
61 | Замацаванне вывучанага. Пісьмо вялікай літары Г | Выпрацоўваць аўтаматызм чытання трохлітарных слоў; развіваць мову вучняў праз складанне сказаў з прачытанымі словамі і адказаў на пытанні па тэксту з апорай на малюнак; навучыць пісаць вялікую літару Г | 53 | 2 |
62 | Замацаванне вывучанага
| Адпрацоўваць тэхніку чытання, уменне правільна інтанаваць сказы, развіваць вуснае маўленне вучняў, узбагачаць слоўнікавы запас; адпрацоўваць напісанне злучэнняў з вывучанымі літарамі | 54 | 3 |
63 | Гук [ч]. Літары Ч, ч. Пісьмо малой літары ч | Пазнаёміць вучняў з гукам [ч], звярнуць увагу на тое, што гук [ч] у словах ніколі не бывае мяккім; працаваць над правільным вымаўленнем гэтага гука ў словах; развіваць вуснае маўленне вучняў праз складанне сказаў па малюнку; пазнаёміць з пісьмовай літарай ч, фарміраваць уменне ў яе правільным напісанні, адпрацоўваць правільнае злучэнне літар у складах, словах | 55 | 4 |
64 | Замацаванне вывучанага. Пісьмо вялікай літары Ч | Адпрацоўваць навык чытання слоў з вывучанымі літарамі, садзейнічаць свядомаму ўспрыманню прачытанага; практыкаваць у гукалітарным аналізе слоў, вучыць пісаць вялікую літару Ч | 56 | 4 |
65 | Галосны гук [ы]. Літара ы. Пісьмо літары ы | Пазнаёміць з галосным гукам [ы], літарай ы; дапамагчы дзецям адчуць артыкуляцыйнае і гукавое адрозненне пар слоў тыпу шар-шары пры знаёмстве з гукам [ы]; даць першаснае ўяўленне пра ўтварэнне множнага ліку (адзін прадмет – многа прадметаў); адпрацоўваць хуткасць успрыняцця адкрытых складоў; навучыць правільна пісаць літару ы, склады з ёй | 57 | 5 |
66 | Замацаванне вывучанага. Пісьмо складоў з літарай ы | Удасканальваць хуткасць чытання трохлітарных слоў па аналогіі; выпрацоўваць інтанацыйна правільнае афармленне сказаў пры чытанні; развіваць звязнае вуснае маўленне пры складанні тэксту па сюжэтным малюнку; адпрацоўваць навык напісання вывучаных літар, складоў і слоў з імі | 58 | 5-6 |
67 | Складанне апавядання па малюнку. Спісванне слоў | Вучыць складаць апавяданне па малюнку; выпрацоўваць навык чытання; развіваць уменне вылучаць націскныя склады ў слове; паказаць сэнсаадрознівальную ролю націску; фарміраваць навык спісвання слоў з узораў з арфаграфічным прагаворваннем | 59 | 6 |
68 | Чытанне тэксту. Адказы на пытанні па тэксце. Спісванне сказаў | Адпрацоўваць тэхніку чытання, выпрацоўваць інтанацыйна правільнае афармленне сказаў пры чытанні; развіваць уменне разумець прачытанае і адказваць на пытанні па змесце; вучыць правяраць напісанае шляхам параўнання з тэкстам. | 60 | 7 |
69 | Пісьмо пад дыктоўку вывучаных літар, запіс складоў і слоў. Пазакласнае чытанне* | Адпрацоўваць уменне запісваць пад дыктоўку вывучаныя літары, склады, словы з трох-чатырох літар, вымаўленне якіх не разыходзіцца з напісаннем, вучыць правяраць напісанае |
| 7 |
70 | Чытанне слоў і тэкстаў з вывучанымі літарамі. Пісьмо пад дыктоўку вывучаных літар, запіс складоў і слоў | Удасканальваць хуткасць чытання трохлітарных слоў па аналогіі; развіваць вуснае маўленне; паўтарыць правіла ўжывання вялікай літары; замацоўваць графічны вобраз вывучаных літар, адпрацоўваць напісанне складоў і слоў з імі | 61-62 | 3 |
71 | Гук [ж]. Літары Ж, ж. Пісьмо малой літары ж | Пазнаёміць вучняў з гукам [ж], графічным вобразам літар Ж,ж; звярнуць увагу на тое, што гук [ж] у словах ніколі не бывае мяккім; адпрацоўваць навык чытання тэкстаў, уменне правільна інтанаваць сказы, адказваць на пытанні па зместу прачытанага; пазнаёміць з пісьмовай літарай ж, фарміраваць уменне ў яе правільным напісанні, адпрацоўваць правільнае злучэнне літар у складах, словах | 63 | 8 |
72 | Чытанне слоў і тэкстаў з вывучанымі літарамі. Пісьмо вялікай літары Ж | Працаваць над пашырэннем поля зроку вучняў, выкарыстоўваючы прыём “фіранкі”; адпрацоўваць навык чытання слоў знаёмай літарнай структуры; садзейнічаць свядомаму засваенню прачытанага; выпрацоўваць уменне інтанаваць сказы; вучыць пісаць вялікую літару Ж | 64 | 9 |
73-74 | Чытанне слоў і тэкстаў з вывучанымі літарамі. Спісванне слоў, сказаў. Запіс літар і складоў пад дыктоўку | Адпрацоўваць хуткасць успрыняцця адкрытых складоў; фарміраваць у дзяцей уяўленне аб тым, што ў мове ёсць словы з супрацьлеглым значэннем; развіваць мову вучняў; адпрацоўваць уменне вучняў пісаць словы і сказы з вывучанымі літарамі, спісваць з друкаванага і рукапіснага тэксту, запісваць літары і склады пад дыктоўку настаўніка | 65-67 | 10 |
75 | Гукі [ф], [ф’]. Літары Ф, ф. Пісьмо малой літары ф | Пазнаёміць з зычнымі гукамі [ф], [ф’], літарамі Ф, ф; развіваць фанематычны слых: дыферэнцыраваць цвёрдыя і мяккія гукі ў моўным патоку; адпрацоўваць навык чытання, адпрацоўваць уменне абдумваць адказы на пытанні і дакладна фармуляваць іх; вучыць пісаць малую літару ф | 68 | 11 |
76 | Замацаванне вывучанага. Пісьмо вялікай літары Ф | Выпрацоўваць навык чытання; развіваць маўленне вучняў; вучыць пісаць вялікую літару Ф | 69 | 11 |
77 | Замацаванне. Чытанне слоў і тэкстаў з вывучанымі літарамі. Спісванне з узору | Выпрацоўваць навык чытання; развіваць маўленне вучняў шляхам адказаў на пытанні па зместу прачытанага; вучыць выказваць свае адносіны да прачытанага; адпрацоўваць уменне спісваць з узораў з арфаграфічным прагаворваннем і правяраць напісанае | 70 | 10-11 |
78 | Літара і пасля зычных. Абазначэнне мяккасці папярэдняй зычнай на пісьме літарай і | Паказаць ролю літары і ў складзе пасля зычнай; звярнуць увагу на сэнсаадрознівальнае значэнне слоў з гукамі і, ы ў складзе; адпрацоўваць навык чытання; развіваць вусную маўленне вучняў; вучыць абазначаць мяккасць папярэдняга зычнага на пісьме літарай і | 71 | 12 |
79 | Глухія і звонкія зычныя на канцы слова. Замацаванне вывучанага | Падвесці вучняў да разумення таго, што ёсць гукі, якія на канцы слова аглушаюцца; вучыць прыёму выбару патрэбнай літары (шляхам падстаноўкі слова няма); развіваць фанематычны слых; адпрацоўваць уменне каліграфічнага спісвання | 72-73 | 13 |
80 | Чытанне і запіс слоў са збегам зычных у канцы слова. | Вучыць чытанню і напісанню слоў са збегам зычных у канцы слова; развіваць маўленне вучняў праз адказы на пытанні да тэксту, уласныя выказванні | 74 | 14 |
81 | Спісванне з друкаванага тэксту з лінгвістычнай задачай. Пазакласнае чытанне | Замацоўваць уменне спісваць з рукапіснага тэксту, вызначаць месца націску ў словах, вучыць рашаць лінгвістычныя задачы |
| 15 |
82 | Чытанне і запіс слоў са збегам зычных у пачатку | Вучыць чытанню і напісанню слоў са збегам пачатковых зычных; развіваць маўленне вучняў; замацоўваць уменне спісваць | 75 | 14 |
83 | Гук [э]. Літары Э, э. Пісьмо малой літары э | Пазнаёміць з гукам [э] і літарамі Э, э; развіваць фанематычны слых, уменне чытаць словы з новай літарай, развіваць звязную мову вучняў; вучыць пісаць малую літару э, словы з ёй | 76 | 16 |
84 | Складанне апавядання па малюнку. Пісьмо вялікай літары Э | Адпрацоўваць навык чытання; развіваць маўленне вучняў шляхам складання апавядання з апорай на малюнак; садзейнічаць удасканаленню дыкцыі і тэмпу маўлення; вучыць пісаць вялікую літару Э, працаваць над рознымі тыпамі злучэнняў у слове, удасканальваць уменне спісваць з тэксту, напісанага ад рукі | 77 | 17 |
85 | Замацаванне вывучанага. Пераказ тэксту з апорай на малюнкі. Пісьмо слоў з вывучанымі літарамі. Спісванне сказаў | Адпрацоўваць навык чытання; вучыць пераказу прачытанага; фарміраваць уменне спісваць з тэксту, напісанага ад рукі, правяраць напісанае | 78-79 | 16-17 |
86 | Гук [й’]. Літара й. Пісьмо літары й | Пазнаёміць з зычным гукам [й’] і літарай й, адпрацоўваць навык цэласнага чытання слоў з й, уменне дзяліць словы з й на склады; вучыць правільна пісаць літару й і словы з ёй. | 80 | 18 |
87 | Адрозненне гукаў [й’], [і]. Чытанне і запіс слоў з й, і | Адпрацоўваць навык чытання слоў з й, і, уменне дыферэнцыраваць гукі [й’], [і] у словах і адлюстроўваць гэта на пісьме; даваць характарыстыку вывучаным гукам; фарміраваць уменне спісваць з друкаванага тэксту | 81 | 19 |
88 | Літара ь (мяккі знак). Адзін-многа. Пісьмо мяккага знака і слоў з ь у канцы | Пазнаёміць з літарай мяккі знак, яе роляй у слове; вучыць чытаць і пісаць словы з мяккім знакам у канцы | 82 (2 верхнія слупкі слоў, тэкст “Мароз”) | 21 |
89 | Літара ь (мяккі знак) у сярэдзіне слова | Замацаваць веды пра мяккі знак як паказчык мяккасці зычных гукаў, вучыць чытаць словы з мяккім знакам у сярэдзіне; спісваць з пісьмовага і друкаванага тэксту з арфаграфічным прагаворваннем | 82 | 23 |
90 | Клопаты чалавека аб дзікіх жывёлах зімой. Чытанне тэксту “Ласі”. Запіс слоў з мяккім знакам | Адпрацоўваць уменне чытаць словы з мяккім знакам, вучыць пераказваць тэкст без пропускаў; практыкаваць у спісванні слоў з мяккім знакам, пісаць з памяці. | 83 | 22 |
91 | Літары Е, е як асобны склад. Пісьмо малой літары е | Пазнаёміць з галоснай літарай е, якая абазначае мяккі склад (у пачатку слова і пасля галоснага), адпрацоўваць навык чытання слоў з новай літарай, вучыць чытаць тэкст па асобах; навучыць пісаць літару е, словы, у якія літара е – асобны склад, запісваць адказ на пытанне | 84 | 24 |
92 | Літара е – паказчык мяккасці папярэдняй зычнай (у складзе пасля зычнай) | Паказаць ролю літары е ў складзе пасля зычнай; развіваць фанематычны слых; фарміраваць уменне адказваць на пытанні па зместу тэксту; вучыць абазначаць мяккасць папярэдняга зычнага на пісьме літарай е | 85 | 25 |
93 | Пазакласнае чытанне*. Пісьмо вялікай літары Е | Вучыць пісаць вялікую літару Е, замацаваць веды пра цвёрдыя і мяккія гукі; адпрацоўваць уменне спісваць з друкаванага тэксту |
| 26 |
94 | Замацаванне вывучанага | Садзейнічаць дыферэнцыяцыі гукаў[і], [э] у мяккіх складах слоў, адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў; фарміраваць уменне дакладна фармуляваць адказ на пастаўленае пытанне настаўніка; адпрацоўваць каліграфічнае напісанне слоў з вывучанымі літарамі | 86 | 20 |
95 | Гукі [ц], [ц’]. Літары Ц, ц. Пісьмо малой літары ц | Пазнаёміць з новымі зычнымі гукамі [ц], [ц’] і літарамі Ц, ц; працягваць работу па развіцці артыкуляцыйнага апарата і фанематычнага слыху, вучыць чытаць словы з новай літарай, узбагачаць слоўнікавы запас; садзейнічаць разуменню прачытанага; вучыць пісаць малую літару ц, адпрацоўваць правільнае злучэнне літар у слове | 87 | 27 |
96 | Пісьмо вялікай літары Ц | Адпрацоўваць навык чытання шматскладовых слоў, невялікіх тэкстаў. Вучыць пісаць вялікую літару Ц, адпрацоўваць тыпы злучэння ў працэсе перапісвання з друкаванага і рукапіснага тэкстаў | 88 | 28 |
97-98 | Замацаванне пройдзенага | Садзейнічаць выпрацоўцы навыку чытання невялікіх тэкстаў з захаваннем паўз, інтанацый, што адпавядаюць знакам прыпынку; развіваць уменне складаць сказы і суадносіць іх са схемамі; | 89-91 | 29 |
99 | Гук [ў]. Літара ў. Пісьмо літары ў, слоў з ёй | Пазнаёміць з зычным гукам [ў] і літарай ў, адпрацоўваць уменне дыферэнцыраваць гукі [ў], [у] у словах; даваць характарыстыку вывучаным гукам; фарміраваць навык цэласнага чытання слоў; развіваць мову вучняў; вучыць правільна пісаць літару ў і словы з ёй | 92-93 | 30 |
100 | Замацаванне. Чытанне і пісьмо слоў з й, ў на канцы. Тэкст “Музыкі” | Адпрацоўваць хуткасць успрыняцця трохлітарных слоў, развіваць навык чытання шматскладовых слоў; вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце; развіваць вусную мову вучняў праз разгорнутае тлумачэнне загадак | 94 | 31 |
101-102 | Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Пісьмо слоў з й, ў на канцы
| Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце; дыферэнцыраваць гукі [ў], [й] у словах і правільна абазначаць іх на пісьме, адпрацоўваць навык спісвання, развіваць лагічнае мысленне | 95-96 | 31-32 |
103 | Словы, блізкія па значэнні. Спісванне тэксту, напісанага ад рукі | Адпрацоўваць навык чытання шматскладовых слоў; фарміраваць у дзяцей уяўленне аб тым, што ў мове ёсць словы з блізкім значэннем; развіваць вусную мову вучняў; адпрацоўваць навык чытання і спісвання слоў і сказаў, напісаных ад рукі | 97 | 32 |
104 | Літара я – паказчык мяккасці зычных
| Паказаць ролю літары я ў складзе пасля зычнай; адпрацоўваць хуткасць успрыняцця адкрытых складоў; навык чытання слоў з літарай я; узбагачаць слоўнікавы запас лексікай на тэму “Музычныя інструменты”; вучыць абазначаць мяккасць папярэдняга зычнага на пісьме адпаведнымі галоснымі літарамі | 98 | 33 |
105 | Складанне сказаў і іх запіс. Вылучэнне націскных складоў у словах. | Развіваць уменне правільна артыкуляваць цвёрдыя і мяккія склады ў словах, успрымаць іх на слых і абазначаць на пісьме; узбагачаць слоўнікавы запас лексікай на тэму “Дзіцяняты свойскай жывёлы”; адпрацоўваць навык чытання | 100 | 33-34 |
106 | Замацаванне вывучанага. Пазакласнае чытанне* | Адпрацоўваць навык каліграфічнага напісання вывучаных літар, практыкаваць у спісванні з друкаванага і пісьмовага тэксту |
| 34 |
107 | Знаёмства з дыялогам на тэксце “Каго як завуць”. Спісванне з друкаванага тэксту | Адпрацоўваць навык чытання тэксту з захаваннем паўз, інтанацый, што адпавядаюць знакам прыпынку; вучыць чытаць тэкст па асобах; адпрацоўваць навык спісвання, пісьма з каменціраваннем | 101 | 35 |
108 | Чытанне казкі “Воўк-гультай”. Спісванне з друкаванага і рукапіснага тэксту | Адпрацоўваць навык чытання тэксту з захаваннем паўз, інтанацый, што адпавядаюць знакам прыпынку; вучыць падрабязнаму пераказу па пытаннях настаўніка; адпрацоўваць уменне правільна пісаць словы з вывучанымі літарамі, фарміраваць навык спісвання і самаправеркі напісанага | 102 | 35 |
109 | Гук [дз’]. Літары Дз, дз. Пісьмо спалучэння літар дз, слоў з дз | Пазнаёміць з гукам [дз’], літарамі Дз, дз; развіваць фанематычны слых, адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [дз’] пры чытанні слоў; навучыць пісаць спалучэнне літар дз, якія абазначаюць адзін гук [дз’] | 103 | 36 |
110 | Замацаванне Гук [дз’] у словах, яго абазначэнне на пісьме. Пісьмо спалучэння літар Дз і слоў з Дз | Развіваць уменне ўважліва чытаць пытанне, абдумваць і дакладна фармуляваць адказ; навучыць пісаць спалучэнне літар Дз, якія абазначаюць адзін гук [дз’]; замацаваць правіла ўжывання вялікай літары на пісьме | 104 | 36 |
111-113 | Замацаванне вывучанага | Адпрацоўваць навык чытання тэксту з захаваннем паўз, інтанацый, што адпавядаюць знакам прыпынку; садзейнічаць разуменню прачытанага; развіваць мову вучняў; далучаць да нормаў літаратурнай мовы | 105, 106-107, 108 109 | 37 (настаўнік выкарыстоўвае матэрыял папярэдніх старонак) |
114 | Літары Ё, ё як асобны склад. Пісьмо літары ё, спісванне з друкаванага тэксту | Пазнаёміць з галоснай літарай ё, якая абазначае мяккі склад (у пачатку слова і пасля галоснага), адпрацоўваць навык чытання з вывучанымі літарамі; фарміраваць у дзяцей уяўленне аб тым, што ў мове ёсць словы, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне; узбагачаць слоўнікавы запас лексікай на тэму “Птушкі”; | 110 | 38 |
115 | Літара ё ў складзе пасля зычнай. Адказы на пытанні па тэксце. Пісьмо складоў і слоў з літарай ё | Паказаць ролю літары ё ў складзе пасля зычнай; фарміраваць уменне правільна артыкуляваць цвёрдыя і мяккія склады ў словах, успрымаць іх на слых і абазначаць на пісьме; развіваць уменне ўважліва слухаць пытанне, абдумваць і дакладна фармуляваць адказ | 111 | 38 |
116 | Замацаванне вывучанага. Словы, супрацьлеглыя па значэнні. Пісьмо вялікай літары Ё | Адпрацоўваць навык чытання, садзейнічаць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце; узбагачаць слоўнікавы запас вучняўі; вучыць пісаць вялікую літару Ё, адпрацоўваць навык каліграфічнага спісвання | 112 | 39 |
117 | Літары Ю, ю як асобны склад. Пісьмо малой літары ю | Пазнаёміць з галоснай літарай ю, якая абазначае мяккі склад (у пачатку слова і пасля галоснага), фарміраваць навык чытання з вывучанымі літарамі; вучыць пісаць літару ю і словы з ёй; практыкаваць у спісванні слоў з прагаворваннем | 113 | 40 |
118 | Літара ю ў складзе пасля зычнай. Адказы на пытанні па тэксце. Пісьмо складоў і слоў з літарай ю | Паказаць ролю літары ю ў складзе пасля зычнай; фарміраваць уменне правільна артыкуляваць цвёрдыя і мяккія склады ў словах, успрымаць іх на слых і абазначаць на пісьме; развіваць навык свядомага чытання твора; практыкаваць у спісванні слоў, сказаў з прагаворваннем | 114 | 41 |
119 | Замацаванне вывучанага. Пісьмо вялікай літары Ю | Развіваць навык свядомага чытання твора; садзейнічаць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце; вучыць пісаць вялікую літару Ю; адпрацоўваць яе правільнае злучэнне з раней вывучанымі літарамі ў словах; замацаваць правіла ўжывання вялікай літары на пісьме | 115 | 42 |
120 | Словы ветлівасці і ласкавыя словы.
| Развіваць навык свядомага чытання твора; актывізаваць у вусным маўленні вучняў словы вітання, падзякі; вучыць ветлівасці, добрым адносінам да родных; фарміраваць уменне спісваць з прагаворваннем | 116 | 42 |
121 | Замацаванне вывучанага | Адпрацоўваць навык чытання; садзейнічаць успрыманню і разуменню зместу прачытанага; пашыраць уяўленні вучняў пра жыццё дзікіх жывёл зімой у лесе; узбагачаць слоўнікавы запас на тэму “Дзікія жывёлы”; працаваць над гукалітарным разборам слоў, спісваннем і самаправеркай напісанага; садзейнічаць далучэнню да нормаў літаратурнай мовы | 117 |
|
122 | Замацаванне вывучанага. Складанне вуснага апавядання па сюжэтным малюнку | Адпрацоўваць навык свядомага чытання; працаваць над развіццём мовы вучняў; фарміраваць уменне пісаць пад дыктоўку словы, сказы з 3-4 слоў, правяраць напісанае | 118 | 43 |
123 | Замацаванне вывучанага | Адпрацоўваць навык чытання з захаваннем арфаэпічных норм беларускай літаратурнай мовы; садзейнічаць разуменню прачытанага, удасканаленню дыкцыі і тэмпу маўлення; адпрацоўваць навык напісання слоў з ў | 119 | 43 |
124 | Гук [дж]. Літары Дж, дж. Пісьмо спалучэння літар Дж, дж | Пазнаёміць з гукам [дж], літарамі Дж, дж; развіваць фанематычны слых, адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [дж] пры чытанні слоў; навучыць пісаць спалучэнне літар дж, якія абазначаюць адзін гук [дж] | 120 | 44 |
125 | Адрозненне гукаў[дз’], [ч], [дж] і правільнае іх абазначэнне на пісьме | Адпрацоўваць навык чытання з захаваннем арфаэпічных норм беларускай літаратурнай мовы; садзейнічаць разуменню прачытанага; развіваць фанематычны слых; фарміраваць уменне правільна пісаць словы з гукамі [дз’], [дж], спісваць тэкст, напісаны ад рукі | 121 | 44-45 |
126 | Чытанне тэкстаў. Спісванне з друкаванага і пісьмовага тэксту | Адпрацоўваць навык чытання з захаваннем арфаэпічных норм беларускай літаратурнай мовы; развіваць мову вучняў; фарміраваць уяўленне пра словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае значэнне; практыкаваць у спісванні з друкаванага і пісьмовага тэксту | 122 | 45 |
127 | Надрадковы знак ’ (апостраф). Чытанне тэкстаў, якія ўтрымліваюць словы з апострафам | Пазнаёміць вучняў з раздзяляльным знакам апострафам; развіваць фанематычны слых; вучыць чытаць і пісаць словы з апострафам; адпрацоўваць навык чытання, садзейнічаць разуменню прачытанага | 123 | 46 |
128 | Замацаванне вывучанага | Адпрацоўваць навык чытання, садзейнічаць разуменню прачытанага; фарміраваць навык спісвання з друкаванага тэксту асобных сказаў; развіваць мову вучняў | 124 | 47 |
129 | Алфавіт. Пісьмо літар беларускага алфавіта | Замацаваць веды пра вывучаныя гукі і літары, пазнаёміць вучняў з беларускім алфавітам,раскрыць яго значэнне, адпрацоўваць каліграфічнае напісанне літар беларускага алфавіта | 125 | 48 |