Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа icon

Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа



НазваниеМетадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа
страница1/7
Дата03.07.2013
Размер1.59 Mb.
ТипДокументы
источник
  1   2   3   4   5   6   7
1. /20090624ktpnach14/Бел мова бел шк/Бел мова 2кл бел шк.doc
2. /20090624ktpnach14/Бел мова бел шк/Бел мова 3 кл бел шк.doc
3. /20090624ktpnach14/Бел мова бел шк/Бел.мова 4 кл бел шк.doc
4. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова 2 клас рус шк.doc
5. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова 3 клас рус шк.doc
6. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова 4 клас рус шк.doc
7. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова вусны курс 1 клас рус шк.doc
8. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне бел.шк/Планаванне 2 кл бел.шк.doc
9. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне бел.шк/Планаванне 3 кл.бел.шк.doc
10. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне бел.шк/Планаванне 4 кл.бел.шк.doc
11. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне рус.шк/Л_т чыт- планаванне, 4 клас р.шк.doc
12. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне рус.шк/Л_т. чыт. - планав. 3 клас русск шк.doc
13. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне рус.шк/Л_т.чыт. планав. 2 кл..doc
14. /20090624ktpnach14/Лит.чтение бел.шк/Планирование 2 кл.бел шк..doc
15. /20090624ktpnach14/Лит.чтение бел.шк/Планирование 3 кл. бел.шк..doc
16. /20090624ktpnach14/Лит.чтение бел.шк/Планирование 4 кл.бел.шк..doc
17. /20090624ktpnach14/Лит.чтение рус.шк/Лит чтение 2 кл р шк .doc
18. /20090624ktpnach14/Лит.чтение рус.шк/Планирование 3 кл рус.шк .doc
19. /20090624ktpnach14/Лит.чтение рус.шк/Планирование 4 кл рус. шк .doc
20. /20090624ktpnach14/Математика/Пример планир 1 кл .doc
21. /20090624ktpnach14/Математика/Примерн планир 3 кл .doc
22. /20090624ktpnach14/Математика/Примерное планирование в 4 кл .doc
23. /20090624ktpnach14/Математика/Примерное планирование во 2 кл .doc
24. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Нав. грамаце планир.doc
25. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Обуч грамоте Клышка чтение.doc
26. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Обуч письму Клышка.doc
27. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Обучение грамоте Сторожевой.doc
28. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Планирование пропись Сторожевой doc.doc
29. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/планирование - букварь комбинир. Клышка.doc
30. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Рус. яз., бел. шк.,2 кл.doc
31. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Рус.яз 1 кл., планирование.doc
32. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Русск.яз 3 кл бел.шк.doc
33. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Тематич. планирование 4 кл..doc
34. /20090624ktpnach14/Рус.яз.рус шк/Планирование,2 кл. рус. в рус. шк..doc
35. /20090624ktpnach14/Рус.яз.рус шк/Р.яз 4 кл р.шк. ок..doc
36. /20090624ktpnach14/Рус.яз.рус шк/Русск. яз 3 кл р шк ок.doc
37. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 1 класс.doc
38. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 2 класс.doc
39. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 3 класс.doc
40. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 4 класс.doc
41. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир 4 кл..doc
42. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир.1 класс.doc
43. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир.2 класс.doc
44. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир.3 класс.doc
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па вучэбным дапаможніку «Беларуская мова. 2 клас, ч. 1, ч. 2»
Беларуская мова III клас агульнаадукацыйных устаной з беларускай мовай навучання (падручнік: В. П. Красней, А. М. Рудэнка. Беларуская мова. У 2 ч. – Мінск: ніа, 2007)
Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне Беларуская мова 2 клас для школ з рускай мовай навучання
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне Беларуская мова 3 клас для школ з рускай мовай навучання
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па беларускай мове ў 4 класе агульнаадукацыйных устаноў
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне
Прыкладнае тэматычнае планаванне ўрокаў па літаратурным чытанні для 2 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання па падручніку
Прыкладнае тэматычнае планаванне ўрокаў па літаратурным чытанні для 3 класа
Прыкладнае тэматычнае планаванне ўрокаў па літаратурным чытанні для 4 класа агульнаадукацыйных ўстаноў з беларускай мовай навучання па падручніку
Радзіма мая дарагая (5 г)
З крыніц народных (12 г.)
Не проста ў словы я гуляю ” (3 гадзіны)
Тематическое планирование материала для чтения по учебнику «Проталинка» для школ с белорусским языком обучения автора И. М. Стремок Общее количество учебных часов 30, из них 1 ч обязательный контроль
Тематическое планирование уроков по учебнику «Литературное чтение» автора И. М. Стремок Общее количество учебных часов 35, из них 4 ч внеклассное чтение (1 урок в четверть) и 2 ч обязательный контроль
Тематическое планирование уроков по учебнику «Литературное чтение» автора И. М. Стремок Общее количество учебных часов 35, из них 4 ч внеклассное чтение (1 урок в четверть) и 2 ч обязательный контроль
Учебник «Радуга» авторов В. С. Воропаевой, Т. С. Куцановой) Общее количество часов 102, из них: 9 часов внеклассного чтения (1 урок в месяц) и 2 часа обязательный контроль
Учебного материала по литературному чтению для ІІІ класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения
Т. С. Куцановой Общее количество часов 105. Из них: разделы учебник
Тематическое планирование Математика. 1 класс
Тематическое планирование Математика. 3 класс
Тематическое планирование Математика 4 класс
Тематическое планирование Математика. 2 класс
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па навучанні грамаце, развіцці мовы і пазакласным чытанні для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Учебного материала по обучению грамоте, внеклассному чтению и развитию речи для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения
Учебного материала по письму для 1-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения («Пропись 1», «Пропись 2», «Письмо» автора А. К. Клышки)
Учебного материала по обучению грамоте, развитию речи и внеклассному чтению для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения
Учебное пособие для 1-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / Н. А. Сторожева. Минск: нио, 2009. 32 с
Учебник для 1-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / А. К. Клышка Минск
Бел яз обучения / М. Б. Антипова. – Мн: Нар асвета, 2006 и учебному пособию Тетрадь по русскому языку: 2-й кл
Учебно-методическое пособие для учителя (умп) Учебное пособие для учащихся (У)
Учебного материала по русскому языку для учащихся общеобразовательных учреждений
Учебник для 4 кл общеобразоват учреждений с белорус яз обучения. В 2 ч
Тематическое планирование учебного материала по учебнику
Учебного материала по русскому языку по учебнику Е. С. Грабчиковой, Н. М. Максимук «Русский язык. 4 класс для учащихся общеобразовательных учреждений с русским языком обучения»
Учебного материала по русскому языку для учащихся общеобразовательных учреждений
Учебно-методическое пособие для учителя № п/п Тема урока Цель урока
Учебно-методическое пособие для учителя № п/п Тема урока Цель урока
Учебно-методическое пособие для учителя № п/п Тема урока Цель урока
Учебное пособие для 4-го класса общеобразовательных учреждений с рус яз обучения / А. Ф. Журба, Н. А. Юрченко. Минск: нио, 2007. 72 с
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.)
В І классе (30 ч.) № урок
Примерное планирование учебного материала по предмету "Человек и мир" во II классе (34 ч.)
Примерное планирование учебного материала по предмету «Человек и мир» в III классе (35 ч.)


Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа


І.І.Паўлоўскі , доктар педагагічных навук, г.н.с. НІА


Навучанне беларускай мове ў 4 класе з’яўляецца важнейшым этапам моўнай адукацыі малодшых школьнікаў, на якім адбываюцца якаксныя пераўтварэнні іх ведаў аб сістэме мовы, фарміраванне арфаграфічных уменняў і ўдасканаленне культуры моўных дзеянняў. Асноўная ўвага ўдзяляецца структурным часткам тэксту, аднародным членам сказа і змяненню назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў. Гэта дазваляе перайсці на новы ўзровень авалодання вучнямі моўнымі адзінкамі. Важна тое, што малодшыя школьнікі вучацца правільна ўжываць моўныя сродкі для выказвання думкі, устанаўляць сувязі і ўзаемаадносіны паміж кампанентамі тэкста, сказа, слова як моўных адзінак, а сам працэс засваення моўных паняццяў з’яўляецца адначасова і працэсам развіцця мовы вучняў. У 4 класе актыўна развіваюцца уменні аналізаваць, сінтэзаваць, параўноўваць, супастаўляць, класіфікаваць моўны матэрыял, фарміруючы ў вучняў матывацыйную аснову засваення беларускай мовыю.

Мэтавыя ўстаноўкі вывучэння беларускай мовы ў 4 класе звязаны з актывізацыяй моўных дзеянняў малодшых школьнікаў на аснове разумення сэнсавых і фармальна-граматычных адносін паміж моўнымі адзінкамі .Гэта значыць, што структурныя часткі тэксту, члены сказа, формы слова вывучаюцца для таго, каб умець суадносіць форму і значэнне у працэсе моўных зносін. Вынікам павінна быць практычнае валоданне беларускай мовай як сродкам успрымання і выказвання думак і пачуццяў. Акрамя таго, вучні засвойваюць новыя звесткі пра тэкст як моўную адзінку і вучацца іх прымяняць у практычных моўных дзеяннях. Гэта звесткі пра тэксты-разважанні, структурныя часткі тэксту. Паміж тэарэтычнымі звесткамі і практычнымі моўнымі дзеяннямі устаноўлены пераемныя і перспектыўныя сувязі, а ў касці звязваючага элемента служаць веды вучняў аб моўных адзінках і ўменні іх прымяняць.

Пры планаванні ўрокаў беларускай мовы вызначаецца іх тэматыка, структурныя асаблівасці, этапы засваення вучэбнага матэрыялу, разнастайныя віды дзейнасці. Вучні засвайваюць неабходныя паняцці і іх азначэнні, авалодваюць алгарытмамі выканання заданняў, практыкуюцца ў моўных разборах. Разнастайныя высокамастацкія тэксты для практычнай работы дазваляюць настаўніку вырашаць выхаваўчыя задачы на ўроках беларускай мовы.

У 4 класе праграмай вызначаецца 105 гадзін на вывучэнне беларускай мовы ў школах з беларускай мовай навучання (з улікам кантрольных і творчых работ).



Нумар урока

Тэма

Мэта і задачы ўрока

Віды вучэбнай работы

Вучэбны матэрыял

падручніка

Паўтарэнне (6 г.)

1

Беларуская мова – крыніца ведаў

Удасканааленне ўяўленняў вучняў пра ролю мовы ў жыцці людзей, пра мову як сродак пазнання рэчаіснасці і крыніцу ведаў.




пр.1 – 6










І. Уступнае слова настаўніка аб ролі мовы ў жыцці людзей. Знаёмства з падручнікам.

Падручнік І.І.Паўлоўскага “Беларуская мова” для 4 класа

ІІ. Гутарка пра школу, пра ўрокі беларускай мовы.




1. Выразнае чытанне верша і адказы вучняў на пытанні:

- Як пачынаецца першы школьны дзень?

- Які настрой у вучняў і настаўнікаў?

- Чаму дзеці з нецярпеннем чакаюць 1 верасня?

пр. 1

2. Пісьмо па памяці.

пр. 1

3. Развіццё мовы вучняў.Складанне тэксту па малюнку:

- Каго вы бачыце на малюнку?

- Куды прыйшлі дзеці і настаўнікі?

- Як праходзіць першы дзень у школе?

с. 3

ІІІ. Пашырэнне ўяўленняў вучняў аб функцыянаванні беларускай мовы.




1. Чытанне тэксту і гутарка аб неабходнасці мовы ў жыцці людзей:

- У якіх выпадках людзі карыстаюцца мовай?

- Для чаго выкарыстоўваецца вусная мова?

- Калі людзі карыстаюцца пісьмовай мовай?

Пытанні для паўтарэння “Успомніце” на с. 4; пр. 2

2. Развіццё мовы вучняў.Работа па малюнках.

- Разгледзьце малюнкі і скажыце пра тое, як людзі могуць атрымліваць веды.

с. 4

3. Самастойнае спісванне тэксту. Гутарка пра мову як адзін са скарбаў душы чалавека. Падбор аднакаранёвых слоў

пр.3

4. Развіццё ўменняў распазнаваць формы вуснай і пісьмовай мовы. Работа над прыказкамі. Назіранні над ужываннем у прыказках слоў з супрацьлеглым значэннем.

пр.4

ІV. Паўтарэнне ведаў вучняў пра вусную і пісьмовую мову.

-Якія існуюць формы мовы?

Пытанні для паўтарэння “Успомніце” на с. 6

V. Паўтарэнне аб гуках і літарах беларускай мовы. Гутарка пра літары беларускага алфавіта:

- Як абазначаюцца гукі мовы?

- Якія гукі могуць абазначаць літары е, ё, ю, я?

- Якая літара не абазначае гука?

- Як абазначаюцца на пісьме мяккія зычныя?

пр. 5

VІ. Дамашняе заданне: списванне тэксту, гукавы разбор слова.

пр. 6

2

Тэкст як моўная адзінка

Удакладненне ведаў вучняў аб тэксце як адзінцы мовы; развіццё ўменняў прымяняць веды аб тэксце ў моўных дзеяннях




пр. 7 - 12










І. Праверка дамашнягя задання.

1.Тлумачэнне напісання прапушчаных літар у словах.

2. Гукавы разбор слова пчаліны.)

пр. 6

ІІ. Паўтарэнне і развіццё ўменняў вучняў вызначаць тэму і асноўную думку тэксту.

1. Вызначэнне тэмы і асноўнай думкі тэксту.

- Што такое тэма тэксту?

- Як вызначаецца асноўная думка тэксту?

Пытанні для паўтарэння “Успомніце” на с.7

2. Вызначэнне частак тэксту і складанне плана. Падрабязны пераказ тэксту па плану.

пр. 7

3. Развіццё мовы вучняў: складанне тэксту па малюнку, падбор загалоўка.

пр. 8

ІІІ. Паўтарэнне і развіццё ўменняў распазнаваць і складаць апісальныя і апавядальныя тэксты.

1. Вызначэнне прымет апісальных тэкстаў.

- Пра што можна расказаць у апісальных тэкстах?

- Як вызначаюцца апісальныя тэксты?

- Якія словы ўжываюцца ў апісальных тэкстах?

Пытанні для паўтарэння “Успомніце” на с.9

2. Размяшчэнне частак тэксту. Вызначэнне тэмы і падбор загалоўка да тэксту.

пр. 9

3. Развіццё ўменняў распазнаваць апісальныя тэксты. Спісванне з арфаграфічным заданнем. Паўтарэнне аб напісанні галосных.

пр. 10

4. Вызначэнне прымет апавядальнага тэксту. Супастаўленне апісальных і апавядальных тэкстаў . Выбарачны пераказ тэксту.

- Як адрозніваюцца апісальныя і апавядальныя тэксты?

пр.11

ІV. Абагульненне ведаў вучняў пра апавядальныя тэксты.

Пытанні для абагульнення “Успомніце” на с.11

V. Дамашняе заданне : выбарачнае спісванне.

пр.12

3

Сказ як адзінка мовы

Удакладненне ведаў вучняў пра сказ як адзінку мовы; развіццё ўменняў вычляняць сказ з тэксту, вызначаць галоўныя члены сказа, устанаўляць сувязь слоў у сказе.




пр. 13 – 17




І. Праверка дамашняга задання.

(Вучні чытаюць тэкст і вызначаюць, пра што гаворыцца ў кожным сказе, якім сказам можна сфармуляваць асноўную думку тэксту.)

пр.12

ІІ. Паўтарэнне звестак аб прыметах сказа.


Пытанні для паўтарэння “Успомніце” на с12

1. Вызначэнне межаў сказа

пр. 13

2. Развіццё ўменняў вучняў вызначаць і ўжываць розныя па мэце выказвання сказы:

- Калі трэба ўжываць апавядальныя сказы?

- Калі ўжываюцца пытальныя сказы?

- Што выказваецца ў пабуджальных сказах?

пр.14

3. Складанне сказаў і тэкстаў па малюнках.

с. 13

4. Развіццё ўменняў вучняў успрымаць і ўжываць клічныя сказы .

пр.15

ІІІ. Абагульненне пра падзел сказаў па мэце выказвання і па інтанацыі.

Пытанні для паўтарэння “Успомніце” на с114

Удасканаленне ўменняў вучняў характарызаваць сказы ў тэксце. Пісьмо па памяці.

пр. 16

ІІІ. Дамашняе заданне : пастаноўка знакаў прыпынку ў канцы сказаў.

пр. 17

4

Галоўныя члены сказа

Паўтарыць і замацаваць веды вучняў пра галоўныя члены сказа; развіваць уменні вызначаць дзейнік і выказнік як граматычную аснову сказа; удасканальваць уменні праводзіць разбор па членах сказа.





пр. 18-23




І. Праверка дамашняга задання. (Вучні чытаюць сказы, вызначаюць іх асаблівасці па мэце выказвання і тлумачаць пастаноўку знакаў прыпынку ў канцы сказаў.)

- Якія сказы называюцца апавядальнымі?

- Якія сказы называюцца пытальнымі?

- Якія сказы называюцца пабуджальнымі?

- З якой інтанацыяй вымаўляюцца клічныя сказы?

пр.17

ІІ. Паўтарэнне і ўдасканаленне звестак пра галоўныя члены сказа.

Пытанні для паўтарэння “Успомніце” на с154

1. Развіццё ўменняў вучняў вызначаць сказ па яго граматычнай аснове

- Як можна вызначаць межы сказаў у тэксце?

- Што такое дзейнік?

- Што называецца выказнікам?

-Якія члены сказа складаюць аснову сказа?


пр. 18:

2. Устанаўленне сувязі слоў у сказе. (Вучні чытаюць тэкст, падзяляюць яго на часткі і выпісваюць загалоўныя сказы з кожнай часткі.)

- Як устанавіць сувязь слоў у сказе?

Для ўстанаўлення сувязі слоў у сказе ставяцца пытанні ад дзейніка да іншых слоў у сказе, якія з ім звязаны (калі такія ёсць), а потым ад выказніка або іншых слоў: не вабіць (чым?) прыгажосцю, не вабіць(калі?) цяпер, …

пр. 19

ІІІ. Развіццё ўмннняў вучняў захоўваць патрэбны парадак слоў у сказе.

1. Складанне сказаў па пытаннях .Вызначэнне асновы сказа.

(Пры выкананні практыкавання звяртаецца ўвага вучняў на парадак слоў у сказе у адпаведнасці з пытаннем.)

пр. 20

2. Вызначэнне ролі слова ў мове.

пр. 21

3. Складанне сказаў па малюнках і схемах .

пр. 22

ІV. Абагульненне ведаў пра сказ.

  • Што называецца скзам?

  • Якія бываюць сказы па мэце выказвання?

  • Якія бываюць сказы па інтанацыі?

Што такое аснова сказа?




V. Дамашняе заданне: спісванне тэксту і вызначэнне дзейніка і выказніка. (Папярэдняя падрыхтоўка праводзіцца ў класе.)

пр. 23

5

Часціны мовы .

Удасканаленне ўяўленняў вучняў пра слова, яго ролю ў мове; развіццё ўменняў вызначаць назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы па лексіка-граматычных прыметах і ўжываць формы слоў у сказе.




пр. 24- 28




І. Праверка дамашняга задання. (Вучні чытаюць сказы, вызначаюць галоўныя члены сказа і ўстанаўляюць сувязь слоў у сказе).

- Вызначце, якой часцінай мовы выражаны дзейнік. Якой часцінай мовы выражаны выказнік?

пр. 23

ІІ. Удасканаленне паняцця пра часціны мовы.

Пытанні для паўтарэння “Успомніце” на с184

1. Чытанне тэксту і гутарка пра слова і яго ролю ў мове ().

- Як адрозніваецца слова ад сказа?

- Для чаго служыць слова?

- На якія часціны мовы падзяляюцца словы?

(Вучні спісваюць тэкст і вызначаюць назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы.)

пр. 24

2. Выпісванне са сказаў назоўнікаў з прыметнікамі. Устанаўленне сувязі прыметніка з назоўнікам .

3. Гутарка пра прыметы восені.

- Чаму птушкі адлятаюць у вырай?

- Назавіце іншыя прыметы восені.

4. Гука-літарны разбор слова восеньскай.


пр. 24

5. Устанаўленне сувязі прыметніка з назоўнікам па пытанню.

6. Удасканаленне правапісу парных звонкіх і глухіх зычных.

7. Складанне сказаў са словазлучэннямі.

пр. 25

ІІІ.Развіццё мовы вучняў ().

- Разгледзьце малюнкі і ўспомніце казку. Раскажыце.

(Вучні складаюць і запісваюць сказы па пытаннях.)

- Знайдзіце ў сказах назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы.

пр. 26

ІV. Развіццё ўменняў вызначаць назоўнікі па лексіка-граматычных прыметах.

1. Распазнаванне назоўнікаў у сказе .

- Па якіх прыметах можна распазнаваць назоўнікі ў сказах?

2. Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў.

3. Выбарачнае спісванне.

4. Гука-літарны разбор слова сініцы.

пр. 27

VІ. Дамашняе заданне: спісванне, вызначэнне роду і ліку назоўнікаў, падбор аднакаранёвых слоў. (На ўроку праводзіцца папярэдняя арфаграфічная работа.)

пр. 28

6

Абагульненне пра.часціны мовы.. Кантрольны слоўнікавы дыктант аб’ёмам 10 слоў.

Удасканаленне ўменняў вызначаць часціны мовы; распазнаванне і напісанне ўласных імёнаў; абагульненне ведаў пра адзінкі мовы.




пр. 29-31




І. Праверка дамашняга задання. (Вучні чытаюць тэкст, вызначаюць род і лік газоўнікаў.)

пр. 28

ІІ. Абагульненне ведаў пра часціны мовы.

1. Змяненне дзеясловаў па часах і ліках.

Пытанні для паўтарэння “Успомніце” на с214

2. Развіццё ўменняў распазнаваць уласныя імёны.

- Па якіх прыметах вызначаюцца ўласныя назвы?

- Як пішуцца ўласныя імёны?

пр. 29

3. Развіццё ўменняў вызначаць час і лік дзеясловаў, устанаўляць сувязь назоўніка з прыметнікам .

пр. 30

ІІІ. Абагульненне.

Пытанні для абагульнення “Праверце сябе”

на с. 24.

ІV. Кантрольны слоўнікавы дыктант аб’ёмам 10 слоў.

Слоўнікавыя словы

V. Дамашняе заданне: спісванне, вызначэнне часу і ліку дзеясловаў, вызначэнне галоўных членаў сказа. (На ўроку праводзіцца папярэдняя работа над слоўнікавымі словамі.)


пр. 31

ТЭКСТ (7 г.)

Задачы навучання.

1. Фарміраваць уяўленні вучняў пра сувязь сказаў у тэксце – кветкападобную (паралельную) і ланцужковую (паслядоўную). У апісальных тэкстах дзеці вучацца ўстанаўляць паралельную сувязь сказаў з тым, у якім называецца прадмет гутаркі. Паслядоўную сувязь сказаў яны назіраюць у апавядальных тэкстах, калі кожны наступны сказ па сэнсу звязваецца з папярэднім.

2. Развіваць уменні выкарыстоўваць розныя моўныя сродкі для сувязі сказаў у тэксце. Для гэтага вучні ўжываюць розныя формы слова, пропуск слова або замяшчальныя словы.

3. Важнае практычнае значэнне мае вывучэнне структурных частак тэксту. Па-першае, гэта неабходна для таго, каб дзеці адрознівалі розныя тыпы тэкстаў. Па-другое, для фарміравання ўмення складаць план тэксту і пераказваць па плану.

Вывучэнне тэмы “Тэкст” пашырае і абагульняе элементарныя звесткі пра звязную мову і яе развіццё. Такая работа праводзіцца на працягу ўсяго навучальнага года.

1

Агульнае паняцце аб сувязі сказаў у тэксце

Фарміраванне ўяўленняў вучняў аб сэнсавай сувязі сказаў у тэксце; развіццё ўмення адрозніваць тэкст ад набору асобных сказаў.




пр. 32 - 35




І. Пастаноўка вучэбнай задачы.

Настаўнік паведамляе, каб пабудаваць тэкст трэба навучыцца звязваць сказы паміх сабой.




ІІ. Назіранне над тэматычнай сувяззю сказаў у тэксце.

Вучні супастаўляюць запісы і ўстанаўляюць, што ў тэксце сказы звязаны па сэнсу ( тэмай).

-Як звязаны сказы ў тэксце?

пр. 32

ІІІ. Паўтарэнне аб тэме тэксту.

1. Практыкаванне ў вызначэнні тэмы тэксту.

Неабходна ўспомніць, што тэма – гэта тое, пра што гаворыцца ў тэксце.

2. Выбарачнае спісванне.

3. Работа над слоўнікавым словам.

пр. 33

ІV. Развіццё ўмення фармуляваць тэму тэксту і даваць яму загаловак.

Кожны вучань запісвае свой загаловак тэксту.

пр.34

V. Абагульненне аб сувязі сказаў у тэксце..

Азначэнне на с. 27

VІ. Дамашняе заданне: вызначэнне тэмы тэксту, вызначэнне сувязі сказаў у тэксце, спісванне..

Папярэдняя работа праводзіцца на ўроку.

пр. 35

2

Сродкі сувязі сказаў у тэксце

Азнаямленне вучняў са сродкамі сувязі сказаў у тэксце; фарміраванне ўмення правільна выкарыстоўваць сродкі сувязі сказаў у тэксце.




пр. 36 – 39




І. Праверка дамашняга задання.

- Якімі словамі звязаны сказы ў тэксце?

пр.35

ІІ. Азнаямленне са сродкамі сувязі сказаў у тэксце.

1. Вызначэнне слоў, пры дапамозе якіх звязваюцца сказы.

2. Разбор па членах сказа.

пр.36

ІІІ. Развіццё ўмення ужываць формы аднаго і таго ж слова або замяшчальныя словы для сувязі сказаў у тэксце.

1. Работа над дэфармаваным тэкстам.

- Якія словы выкарыстоўвалі для сувязі сказаў?

пр. 37

2. Складанне тэксту па малюнку.

Звяртаецца ўвага на словы, якія выкарыстоўваюць вучня для сувязі сказаў у тэксце.

3. Запіс тэксту па плану.

4. Работа над слоўнікавым словам.

пр. 38:

малюнак на с. 28

ІV. Вынікі ўрока.

-Якія сродкі выкарыстоўваюцца для сувязі сказаў у тэксце?



  1   2   3   4   5   6   7



Похожие:

Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconЗ гісторыі беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....
Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconДокументы
1. /20090612belmova/Адукацыйны стандарт Беларуская мова.doc
2. /20090612belmova/Ацэнка...

Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconМетадычныя рэкамендацыі па ўключэнні рэгіянальнага кампанента ў структуру моўнай і літаратурнай адукацыі ў школе
...
Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconДокументы
1. /Беларуская мова 4 клас.doc
2. /Беларуская...

Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconМая родная Беларуская Мова
Апошнім жа часам, асабліва з набыцьцём краінай незалежнасьці, становішча радыкальна зьмянілася і нашая мова, хоць і не набыла яшчэ...
Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconДокументы
1. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская л_таратура 10 кл.doc
2. /20090702ktpbel511/КТП...

Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconДокументы
1. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская л_таратура 10 кл.doc
2. /20090702ktpbel511/КТП...

Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconМетадычныя рэкамендацыі па арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці вучняў
Шляхі рашэння розных праблем асобаснага развіцця дзіцяці таксама можна ўбачыць у працэсе даследчай дзейнасці
Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconМетадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы заданняў для школьнай алімпіяды па беларускай мове (9-11 класы)
У школьнай праграме шмат увагі ўдзяляецца фанетыка-графічным звесткам, таму неабходна прапанаваць заданні, якія дазваляюць прывесці...
Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconВучэбна-метадычная карта дысцыпліны (завочная форма навучання)
Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа iconСписок новой литературы, поступившей в библиотеку
Беларуская мова: вучэбна-метадычны дапаможнік для навучэнцаў і выкладчыкаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©kzbydocs.com 2000-2014
При копировании материала укажите ссылку.
обратиться к администрации
Документы