Тэма ўрока | Адукацыйная мэта ўрока | Матэрыял урока ў падручніку ці часопісе | Дамаш. задан. |
Уступны моўны курс (12 гадзін, з іх 4 гадзіны за кошт урокаў літаратурнага чытання) |
1. Літары І, і. Чытанне і напісанне слоў з літарамі І, і. | Прыгадаць фанетыка-арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы, узнавіць вымаўленчыя навыкі, спосаб чытання па-беларуску, фарміраваць навык напісання літары І, і, вучыць апазнаваць літару і чытаць словы з ёй, спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 1–6 Слоўнікавыя словы: калідор, лесвіца, | Пр. 7 |
2. Літары І, і. Чытанне і напісанне слоў з літарамі І, і. | Выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, фарміраваць навык напісання літар І, і, вучыць апазнаваць літару і чытаць словы з ёй, вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 8–14. Слоўнікавыя словы: адказ | Пр. 15 |
3. Вымаўленне гукаў [г] і [г`]. | Выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне гукаў [г] і [г`], практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з літарамі і, г, вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 16–20 Слоўнікавыя словы: яблык, гарбуз | Пр. 22 |
4. Вымаўленне гука [ч] і спалучэння гукаў [шч].
| Выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне гука [ч], спалучэння гукаў [шч], практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з літарамі і, г, ч, спалучэннем шч, вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 23 – 31 Слоўнікавыя словы: ручнік | Пр. 27 (вусна) |
5. Вымаўленне гука [р]. | Выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, паказаць адрозненні ў вымаўленні гука [р] у супастаўленні з рускай мовай, адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне гука [р], практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай, вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 32, 34–37 Слоўнікавыя словы: кватэра | Пр. 33 |
6. Вымаўленне гука [ц’]. | Выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, паказаць адрозненні ў вымаўленні гука [ц’] у супастаўленні з рускай мовай, адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [ц’], практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай, вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 38–41, 43 Слоўнікавыя словы: відэлец, цыбуля | Пр. 42 |
7. Гук [ў] і літара ў. | Выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [ў], фарміраваць навык напісання літары ў, арганізаваць назіранне за ўжываннем ў у беларускай мове, вучыць апазнаваць літару, практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай, вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 44, 45, 47, 49 Слоўнікавыя словы: ластаўка | Пр. 48 |
8. Гук [ў] і літара ў. | Выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [ў], фарміраваць навык напісання літары ў, арганізаваць назіранне за ўжываннем ў у беларускай мове, вучыць апазнаваць літару, практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай, вучыць спісваць з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 46, 51, 52 | Пр. 50 |
9. Гук [дз'] і яго абазначэнне на пісьме. | Выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [дз'], фарміраваць навык напісання спалучэння літар дз, практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай, практыкаваць у спісванні з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 53–55 | Пр. 57 (вусна) |
10. Гук [дз'] і яго абазначэнне на пісьме. | Выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, Адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [дз'], фарміраваць навык напісання спалучэння літар дз, практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай, практыкаваць у спісванні з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 56, 58, 60 | Пр. 59 |
11. Гук [дж] і яго абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы ветлівасці. | Выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, навык чытання, фарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, Адпрацоўваць правільнае вымаўленне гука [дж], фарміраваць навык напісання спалучэння літар дж, практыкаваць у чытанні і пісьме слоў з гэтым гукам і адпаведнай літарай, практыкаваць у спісванні з друкаванага ці рукапіснага ўзору | Практыкаванні: 61 – 63, 65 Слоўнікавыя словы: дождж-дажджы | Пр. 68 (вусна) |
12. Абагульняючы ўрок па раздзеле “Уступны моўны курс” | Паўтарыць фанетыка-арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы, практыкаваць у плаўным, асэнсаваным, правільным чытанні на беларускай мове, працягваць фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання беларускай мовы на слых і пры чытанні, спісванні з друкаванага ці рукапіснага ўзору, прывучаць кантраляваць захаванне арфаэпічных нормаў ва ўласным і чужым маўленні | Практыкаванні: 76, 77, пытанні на старонцы 32 | – |
Гукі і літары (44 гадзіны і 1 гадзіна на кантрольнае спісванне) |
13. Гукі мовы. | Устанавіць адпаведнасць паміж паняццямі “звук” у рускай мове і “гук” у беларускай мове, вучыць вылучаць гукі ў вымаўленых словах устанаўліваць паслядоўнасць гукаў у слове. | Практыкаванні: 78 – 82, 84 | Пр. 83 |
14. Галосныя і зычныя гукі. | Устанавіць адпаведнасць паміж паняццямі “гласный, согласный” у рускай мове і “галосны, зычны” у беларускай мове, вучыць вылучаць гукі ў вымаўленых словах, вызначаць, галосны ён ці зычны, устанаўліваць паслядоўнасць гукаў у слове. | Практыкаванні: 85 – 87 | Пр. 88 |
15. Галосныя і зычныя гукі. | Узнавіць характарыстыкі галоснага і зычнага гука, дыферэнцаваць галосныя і зычныя гукі ў слове, устанаўліваць паслядоўнасць гукаў у слове, вучыць вылучаць галосныя і зычныя гукі ў вымаўленых словах. | Практыкаванні: 89 – 90, 92 | Пр. 91 |
16Абазначэнне гукаў на пісьме літарамі. | Устанавіць адпаведнасць паміж паняццямі “буква” у рускай мове і “літара” у беларускай мове, дыферэнцаваць галосныя і зычныя гукі ў слове, вызначаць колькасць гукаў і літар у словах, устанаўліваць паслядоўнасць гукаў у слове, абазначаць іх на пісьме літарамі, паўтарыць абазначэнне на пісьме гукаў [дз], [дж], вучыць устанаўліваць колькасць гукаў і літар у словах з гукамі [дз], [дж]. | Практыкаванні: 93 – 98, 99 (другі і чацвёрты сказ) | Пр. 99 (першы і трэці сказ) |
17. Беларускі алфавіт. Знаёмства з арфаграфічным слоўнікам. | Пазнаёміць з беларускім алфавітам, прасачыць адрозненні беларускага алфавіта ад рускага, засвойваць назвы літар беларускага алфавіта, назіраць за роляй вялікай літары ў мове, вучыць выкарыстоўваць алфавіт для ўпарадкавання раду слоў, пазнаёміць з назначэннем арфаграфічнага слоўніка, вучыць ажыццяўляць пошук слоў у слоўніку з дапамогай алфавіта | Практыкаванні: 100 – 106 | Вывучыць алфавіт |
18. Склад. Падзел слоў на склады. | Устанавіць адпаведнасць паміж паняццем “слог” у рускай мове і “склад” у беларускай мове, вучыць дзяліць словы на склады, устанавіць адпаведнасць паміж колькасцю складоў і колькасцю галосных у слове, практыкаваць у вызначэнні галосных і зычных гукаў у слове, устанаўленні колькасці гукаў і літар. | Практыкаванні: 107–110 | Пр. 111 |
19. Правілы пераносу слоў. | Устанавіць адрозненне паміж падзелам слоў на склады і для пераносу, асвойваць правілы пераносу слоў і прывучаць выкарыстоўваць іх пры пісьме, практыкаваць у вызначэнні галосных і зычных гукаў у слове, устанаўленні колькасці гукаў і літар. | Практыкаванне: 113 | Пр. 112 |
20. Правілы пераносу слоў. | Практыкаваць у падзеле слоў на склады і для пераносу, прывучаць выкарыстоўваць перанос пры пісьме, практыкаваць у вызначэнні галосных і зычных гукаў у слове, устанаўленні колькасці гукаў і літар. | Практыкаванне: 114 |
|
21. Кантрольнае спісванне. | Праверыць сфарміраванасць графічнага навыку, засвоенасць алгарытму спісвання і праверкі напісанага. | –
| –
|
22. Націск. Вызначэнне націскных складоў. | Устанавіць адпаведнасць паміж паняццем “ударение” у рускай мове і “націск” у беларускай мове, вучыць вызначаць у слове націск, называць націскны і ненаціскныя склады ў словах, націскную і ненаціскныя галосныя, практыкаваць у падзеле слоў на склады, вызначэнні галосных і зычных гукаў у слове, устанаўленні колькасці гукаў і літар. | Практыкаванні: 115, 116, Слоўнікавыя словы: дзверы | Пр. 117 (вусна) |
23. Націск. Словы рускай і беларускай мовы, якія адрозніваюцца націскам. | пазнаёміць са словамі, націск якіх адрозніваецца ад рускай мовы, практыкаваць у вызначэнні націску ў слове, у тым ліку ў словах, націск якіх адрозніваецца ад рускай мовы, называць націскны і ненаціскныя склады ў словах, націскную і ненаціскныя галосныя, практыкаваць у падзеле слоў на склады, вызначэнні галосных і зычных гукаў, устанаўленні колькасці гукаў і літар у слове. | Практыкаванні: 118 – 120 Пытанні на старонцы 55 падручніка. | Пр. 121 |
24. Галосныя гукі [о], [э]-[а]. Правапіс слоў з літарамі о, э - а. | Пазнаёміць з асаблівасцямі гукаў [о, э – а] у беларускай мове, вучыць вымаўляць словы з гэтымі гукамі, правільна абазначаць іх літарамі пры пісьме. | Практыкаванні: 122–124 | Пр. 125 (вусна)
|
25. Галосныя гукі [о], [э]-[а]. Правапіс слоў з літарамі о, э – а. Развіццё пісьмовага маўлення: дапаўненне сказаў патрэбнымі па сэнсе словамі. | Вучыць вымаўляць і пісаць словы з літарамі о, э – а: ставіць націск у слове, вызначаць націскную і ненаціскныя галосныя, ажыццяўляць выбар літары ў залежнасці ад становішча гука ў слове, вучыць дапаўняць сказы патрэбнымі па сэнсе словамі, працягваць асваенне алгарытму спісвання. | Практыкаванні: 126, 127, 129
| Пр. 128
|
26. Правапіс слоў з літарамі е, ё – я. | Пазнаёміць з асаблівасцямі ўжывання літар е, ё – я ў беларускай мове, вучыць вымаўляць і пісаць словы з імі: ставіць націск у слове, вызначаць націскны і ненаціскныя склады, ажыццяўляць выбар літары ў залежнасці ад становішча гука ў слове. | Практыкаванні: 130, 131, 133, 134, 135 | Пр. 132 |
27. Правапіс слоў з літарамі е, ё – я. | Вучыць вымаўляць і пісаць словы з е, ё - я: ставіць націск у слове, вызначаць націскны і ненаціскныя склады, ажыццяўляць выбар літары ў залежнасці ад становішча ў слове. | Практыкаванні: 136, 138, 139 | Пр. 140 |
28. Правапіс слоў з літарамі е, ё – я. Развіццё вуснага маўлення: вуснае апавяданне на тэму “Калі я стану дарослым”. | Практыкаваць у вымаўленні і пісьме слоў з е, ё – я, развіваць маўленне вучняў, пашыраць іх лексічны запас словамі, якія абазначаюць прафесіі. | Практыкаванне 137, 141 | – |
29. Абагульняючы ўрок па тэме “Галосныя гукі і літары”. Кантрольная работа. | Узнавіць веды пра правапіс галосных у беларускай мове, алфавіт, уменні вызначаць націск, дзяліць слова на склады і для пераносу, адрозніваць галосныя і зычныя гукі, праверыць сфарміраванасць ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па тэме “Галосныя гукі і літары”. | Пытанні на старонцы 67 падручніка.
|
|
30. Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. | Фарміраваць паняцце “цвёрдыя і мяккія зычныя гукі”, вучыць адрозніваць цвёрдыя і мяккія зычныя гукі, абазначаць іх цвёрдасць ці мяккасць на пісьме з дапамогай галосных. | Практыкаванні: 142–145, 147 (пад лічбай 1, 2) Слоўнікавыя словы: мяккі Увага! Практыкаванні 148 – 150 не выконваюцца | Пр. 147 (пад лічбай 3) |
31. Няпарныя цвёрдыя зычныя гукі, правапіс слоў з імі. | Пазнаёміць з няпарнымі зычнымі гукамі, узнавіць асаблівасці іх вымаўлення ў беларускай мове ў адрозненне ад рускай мовы, вучыць правільна ўжываць галосныя літары пасля няпарных зычных. | Практыкаванні: 151, 152 (запісаць словы па алфавіту), 154, 156 Слоўнікавыя словы: дзяўчынка | Пр. 155 |
32. Няпарныя цвёрдыя зычныя гукі, правапіс слоў з імі. | Удасканальваць вымаўленчыя навыкі пры вымаўленні няпарных зычных гукаў, кантраляваць арфаэпічную правільнасць іх вымаўлення ва ўласным і чужым маўленні, вучыць вылучаць словы з няпарнымі зычнымі гукамі на слых, правільна ўжываць галосныя літары пасля няпарных зычных пры пісьме. | Практыкаванні: 157–161
| Пр. 162 |
33. Няпарныя цвёрдыя зычныя гукі, правапіс слоў з імі. Развіццё вуснага маўлення: вуснае апавяданне на тэму “У гасцях”, словы, якія называюць посуд. | Удасканальваць вымаўленчыя навыкі пры вымаўленні няпарных зычных гукаў, кантраляваць арфаэпічную правільнасць іх вымаўлення ва ўласным і чужым маўленні, вучыць вылучаць словы з няпарнымі зычнымі гукамі на слых, правільна ўжываць галосныя літары пасля няпарных зычных пры пісьме, развіваць маўленне вучняў, пашыраць іх лексічны запас словамі, якія называюць посуд. | Практыкаванне 153 Слоўнікавыя словы: талерка | – |
34. Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. | Устанавіць адпаведнасць паміж паняццямі “парные звонкие и глухие согласные” у рускай мове і “парныя звонкія і глухія зычныя гукі” у беларускай мове, устанавіць адрозненні ў вылучэнні парных па звонкасці-глыхасці зычных у рускай і беларускай мовах, засвойваць пары па звонкасці-глухасці ў беларускай мове, назіраць за іх вымаўленнем і абазначэннем на пісьме. | Практыкаванні: 163–167 | Пр. 168 |
35. Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. | Засвойваць пары па звонкасці-глухасці ў беларускай мове, вылучаць на слых словы з парнымі па звонкасці-глухасці зычнымі, фарміраваць прадстаўленне аб залежнасці вымаўлення парных зычных гукаў ад пазіцыі ў слове, асвойваць спосаб праверкі парных па звонкасці-глухасці зычных гукаў і выбар літары для перадачы іх на пісьме. | Практыкаванні: 169 – 175 | Пр. 176 |
36. Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. | Засвойваць пары па звонкасці-глухасці ў беларускай мове, вылучаць на слых словы з парнымі па звонкасці-глухасці зычнымі, фарміраваць уменне правяраць парны звонкі-глухі зычны (падбіраць праверачнае слова і выбіраць патрэбнае напісанне). | Практыкаванні: 177–180 (заданне пад лічбай 2) | Пр. 180 (заданне пад лічбамі 1, 3) |
37. Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. | Засвойваць пары па звонкасці-глухасці ў беларускай мове, вылучаць на слых словы з парнымі па звонкасці-глухасці зычнымі, фарміраваць уменне правяраць парны звонкі-глухі зычны (падбіраць праверачнае слова і выбіраць патрэбнае напісанне). | Практыкаванні: 181–183 (сказы 1, 2) | Пр. 183 (сказы 3, 4) |
38. Гукі [т] – [ц`], [д] – [дз']. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё пісьмовага маўлення: праца з дэфармаванымі сказамі. | Фарміраваць уменне правільна абазначаць на пісьме [т] – [ц`], [д] – [дз'], развіваць пісьмовае маўленне вучняў праз складанне сказаў са слоў, вучыць правільна афармляць сказы на пісьме. | Практыкаванні: 184 – 186 | – |
39. Гукі [д] – [дз']. Іх абазначэнне на пісьме. | Прыгадаць асаблівасці вымаўлення гукаў [д] – [дз'] і слоў з імі, практыкаваць у вылучэнні на слых слоў з гукамі [д] – [дз'], вучыць абазначаць гэтыя гукі літарамі. | Практыкаванні: 187 –190 | Пр. 191 |
40. Гукі [т] – [ц`]. Іх абазначэнне на пісьме. | Прыгадаць асаблівасці вымаўлення гукаў [д] – [дз'] і слоў з імі, практыкаваць у вылучэнні на слых слоў з гукамі [д] – [дз'], вучыць абазначаць гэтыя гукі літарамі. | Практыкаванні: 192–195 | Пр. 196 |
41. Абазначэнне на пісьме гукаў [т] – [ц`], [д] – [дз']. | Практыкаваць у вылучэнні на слых слоў з гукамі [т] – [ц`], [д] – [дз'], правільнай перадачы на пісьме гукаў [т] – [ц`], [д] – [дз']. |
|
|
42. Асаблівасць гукаў [ц] і [ц`] у беларускай мове. | Пазнаёміць з асаблівасцямі гукаў [ц] і [ц`] у беларускай мове, паказаць іх адрозненні ад рускай мовы, фарміраваць правапісныя ўменні пры напісанні слоў з [ц] і [ц`], паўтарыць правапіс галосных пасля няпарных цвёрдых зычных, правапіс слоў з гукамі [т] – [ц`]. | Практыкаванні: 197 – 199 (першы і другі сказ) | Пр. 199 (трэці і чацвёрты сказ) |
43. Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. | Пазнаёміць з асаблівасцямі вымаўлення і напісання слоў з падоўжанымі гукамі, практыкаваць у вылучэнні на слых слоў з падоўжанымі зычнымі. | Практыкаванні: 200 – 202 | Пр. 206 (заданне пад лічбай 1) |
44. Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Перанос слоў з падоўжанымі зычнымі. | Практыкаваць у вылучэнні на слых слоў з падоўжанымі зычнымі, вучыць правільна пісаць словы з падоўжанымі зычнымі і падзяляць іх для пераносу | Практыкаванні: 203 – 205 Увага! Вучні знаёмяцца з правілам пераносу слоў з падоўжанымі зычнымі. Пры выкананні практыкаванняў настаўнік дадаткова дае заданне на падзел слоў з падоўжанымі зычнымі для пераносу. | Пр. 206 (заданне пад лічбай 2) |
45. Падоўжаны зычны гук [ддз`]. Перанос слоў з падоўжаным ддз. | Пазнаёміць з асаблівасцямі вымаўлення і напісання слоў з падоўжаным зычным гукам [ддз`], вучыць падзяляць для пераносу словы з ддз. | Практыкаванні: 207, 208, 209 (заданні пад лічбамі 1 і 2), 210 Увага! Вучні знаёмяцца з правілам пераносу слоў з падоўжаным зычным ддз. Пры выкананні практыкаванняў настаўнік дадаткова дае заданне на падзел слоў з падоўжаным зычным ддз для пераносу. | Пр. 209 (заданне пад лічбай 3) |
46. Адрозненне правапісу слоў з падоўжанымі зычнымі ў рускай і беларускай мовах. Развіццё вуснага маўлення: пераказ блізка да тэксту. | Размежаваць у свядомасці вучняў выпадкі падаўжэння ў рускай і беларускай мовах і замацаваць адрозненні ў перадачы іх пры пісьме. Практыкаваць у правапісе і пераносе слоў з падоўжанымі зычнымі, вучыць рыхтаваць вусны пераказ блізка да тэксту. | Практыкаванні: 211, 212 | Пр. 213 |
47. Замацаванне вывучанага. Кантрольная работа па тэме “Зычныя гукі і літары” | Сістэматызаваць і замацаваць веды і правапісныя ўменні вучняў, праверыць ступень засваення паняццяў і сфарміраванасць уменняў, набытых пры вывучэнні тэмы “Зычныя гукі і літары” | – | – |
48. Раздзяляльны знак апостраф. | Пазнаёміць з роляй апострафа ў беларускай мове, назіраць за яго ўжываннем, вучыць правільна пісаць словы з апострафам | Практыкаванні: 214–217 Слоўнікавыя словы: надвор’е, верабей – вераб’і | Пр. 218 (вусна) |
49. Раздзяляльны знак апостраф. | Вучыць правільна пісаць словы з апострафам і падзяляць іх для пераносу | Практыкаванні: 219 – 221 (сказы 1, 2) Увага! Вучні знаёмяцца з правілам пераносу слоў з апострафам. Пры выкананні практыкаванняў настаўнік дадаткова дае заданне на падзел слоў з апострафам для пераносу. | Пр. 221 (сказы 3, 4) |
50. Раздзяляльны мяккі знак. | Пазнаёміць з правілам ужывання раздзяляльнага мяккага знака, вучыць правільна пісаць словы з раздзяляльным мяккім знакам. | Практыкаванні: 222–224
| Паўтарыць слоўнікавыя словы |
51. Адрозненне раздзяляльнага мяккага знака ад мяккага знака, які абазначае мяккасць зычнага. | Вучыць адрозніваць словы з раздзяляльным мяккім знакам ад слоў з мяккім знакам, які абазначае мяккасць зычнага і правільна пісаць іх. | Практыкаванні: 225 – 227 | Запісаць імя і імя па бацьку сваіх бацькоў |
52. Перанос слоў з раздзяляльнымі знакамі. Развіццё вуснага маўлення: вуснае апавяданне на тэму “Мая сям’я”. | Вучыць правільна пісаць і падзяляць для пераносу словы з раздзяляльнымі знакамі, развіваць вуснае маўленне вучняў, узбагачаць іх слоўнікавы запас словамі, якія абазначаюць сваякоў. | Практыкаванні: 228 – 230 Увага! Вучні знаёмяцца з правілам пераносу слоў з раздзяляльнымі знакамі. Пры выкананні практыкаванняў настаўнік дадаткова дае заданне на падзел слоў з раздзяляльнымі знакамі для пераносу | – |
53. Напісанне слоў з ў. | Пазнаёміць з правілам ужывання ў у беларускай мове, фарміраваць навыкі вымаўлення і напісання слоў з ў. | Практыкаванні: 231–233 | Пр. 234 |
54. Напісанне і перанос слоў з ў. | Пазнаёміць з правілам ужывання ў у беларускай мове, фарміраваць навыкі вымаўлення і напісання слоў з ў, паўтарыць правіла пераносу слоў з ў | Практыкаванні: 235, 236 Увага! Вучні павінны паўтарыць правіла пераносу слоў з ў. Пры выкананні практыкаванняў настаўнік дадаткова дае заданне на падзел слоў з ў для пераносу | Пр. 237 |
55. Напісанне вялікай літары ў словах | Устанавіць адпаведнасць паміж правіламі ўжывання вялікай літары ў рускай і беларускай мовах, вучыць вызначаць словы, якія пішуцца з вялікай літары, правільна ўжываць вялікую літару пры пісьме. | Практыкаванні 238, 239, | Пр. 240 |
56. Напісанне вялікай літары ў словах. Развіццё пісьмовага маўлення: пераказ тэксту па пытаннях настаўніка і апорных словах. | Вучыць вызначаць словы, якія пішуцца з вялікай літары, паўтарыць назвы літар беларускага алфавіта, вучыць пераказваць тэкст па пытаннях настаўніка і апорных словах. | Практыкаванні 241 – 243 | Пр. 244 |
57. Абагульняючы ўрок па раздзеле “Гукі і літары” | Узнавіць веды пра правапіс галосных і зычных, раздзяляльных знакаў у беларускай мове, практыкаваць у каменціраваным пісьме слоў і сказаў, паўтарыць падзел слоў на склады і для пераносу, практыкаваць у выкарыстанні арфаграфічнага слоўніка. | Пытанні на стар. 121 |
|
Слова (5 гадзін) |
58. Значэнне слова. Знаёмства з перакладнымі слоўнікамі (руска-беларускім, беларуска-рускім). | Вучыць устанаўліваць значэнне слова з апорай на кантэкст ці з дапамогай слоўніка, карыстаца перакладным слоўнікам, правільна называць літары беларускага алфавіта, назіраць за значэннем слоў у кантэксце, вызначаць слова па яго значэнні. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
59. Словы, якія называюць прадметы | Паказаць адрозненне значэння слова як маўленчай адзінкі і значэнне слова як фармальнай моўнай адзінкі, вучыць абстрагавацца ад прадметнага значэння слова і вызначаць яго фармальнае значэнне: учыць адрозніваць словы, якія называюць прадмет, практыкаваць у каменціраваным пісьме слоў і сказаў, практыкаваць у выкарыстанні перакладнога слоўніка | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
60. Прыназоўнік. Правапіс прыназоўнікаў | Назіраць за роляй прыназоўнікаў у мове, вучыць практычна адрозніваць прыназоўнік і пісаць яго асобна з іншымі словамі, падбіраць прыназоўнікі да назоўнікаў адпаведнай формы, практыкаваць у каменціраваным пісьме слоў і сказаў. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
61. Словы, якія называюць прыметы прадмета. | Вучыць адрозніваць словы, якія называюць прымету прадмета, назіраць за іх функцыяй у мове, прасачыць іх граматычную сувязь са словамі, якія называюць прадмет, вучыць падбіраць да слоў, назваў прадметаў, прыметы, вучыць вызначаць прадмет па яго прыметах, практыкаваць у каменціраваным пісьме слоў і сказаў. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
62. Словы, якія называюць дзеянні. | Вучыць адрозніваць словы, якія называюць дзеянне прадмета, назіраць за асаблівасцямі слоў-назваў дзеянняў у беларускай мове ў параўнанні з рускай мовай, за сэнсавымі адценнямі слоў-назваў дзеянняў, вучыць падбіраць словы-назвы дзеянняў да слоў-назваў прадметаў, практыкаваць у каменціраваным пісьме слоў і сказаў. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
Сказ (3 гадзіны і 1 гадзіна на кантрольнае спісванне) |
63. Сказ. Выражэнне ў сказе закончанай думкі. Афармленне сказа на пісьме. | Фарміраваць прадстаўленне пра сказ як спосаб перадачы закончанай думкі, вучыць вызначаць межы сказа, правільна інтанаваць іх, захоўваючы інтанацыю пачатка і канца сказа, паўтарыць афармленне сказа на пісьме. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
64. Вызначэнне слоў, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца. | Вучыць вызначаць у сказе словы, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца, абапіраючыся на сэнс сказа: хто выконвае дзеянне (кім выконваецца дзеянне), якое дзеянне выконваецца (адбываецца) у сказе, ставіць пытанні да вылучаных слоў, практыкаваць у вызначэнні межаў сказа, размежаваць у свядомасці вучняў ролю слоў у сказе і прыналежнасць да лексіка-граматычных груп (часцін мовы), практыкаваць у дыферэнцыяцыі слоў-прадметаў, прымет, дзеянняў. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
65. Вызначэнне слоў, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца. | Вучыць вызначаць у сказе словы, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца, абапіраючыся на сэнс сказа: хто выконвае дзеянне (кім выконваецца дзеянне), якое дзеянне выконваецца (адбываецца) у сказе, ставіць пытанні да вылучаных слоў, практыкаваць у вызначэнні межаў сказа, практыкаваць у дыферэнцыяцыі слоў-прадметаў, прымет, дзеянняў. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
66. Кантрольнае спісванне | Праверыць сфарміраванасць графічнага навыку, засвоенасць алгарытму спісвання і праверкі напісанага. | – | – |
Тэкст (3 гадзіны) |
67. Тэкст. Адрозненне тэксту ад набора сказаў. | Фарміраваць прадстаўленне пра тэкст як сэнсавае адзінства, аб’яднанае агульнай тэмай, якое раскрывае пэўную думку, вучыць адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вызначаць колькасць сказаў у тэксце. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
68. Тэма і асноўная думка тэксту. | Вучыць вызначаць тэму тэксту і галоўную думку, якая ў ім выказваецца, паказаць іх адрозненне і ролю, вучыць адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вызначаць межы сказаў і колькасць сказаў у тэксце, знаходзіць у тэксце словы-прадметы, прыметы, дзеянняі. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
69. Загаловак. | Вучыць вызначаць тэму тэксту і галоўную думку, якая ў ім выказваецца, падбіраць да тэксту загаловак з шэрагу прапанаваных, ацэньваць адпаведнасць загалоўка тэксту, вызначаць межы сказаў і колькасць сказаў у тэксце, практыкаваць у вызначаць у сказе слоў, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
Паўтарэнне (3 г.) |
70. Гука-літарны склад слова. | Паўтарыць паняцці “гук, галосны, зычны, цвёрды, мяккі”, практыкаваць у вызначэнні паслядоўнасці гукаў у словах. | Практыкаванні: 245–249 | – |
71. Вымаўленне і правапіс галосных. | Паўтарыць правапіс галосных у націскным становішчы і не пад націскам. | Практыкаванні: 250–253 | – |
72. Вымаўленне і правапіс зычных, раздзяляльных знакаў, вялікай літары. | Паўтарыць спосаб праверкі парных па звонкасці-глухасці зычных перад зычным і на канцы слоў, ужыванне ь для абазначэння мяккасці, правапіс галосных пасля непарных цвёрдых зычных, падоўжаных зычных, правапіс слоў з раздзяляльнымі знакамі, ў. | Практыкаванні: 254 – 268 | – |