Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) icon

Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.)



НазваниеПрыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.)
Дата03.07.2013
Размер278.41 Kb.
ТипДокументы
источник
1. /20090624ktpnach14/Бел мова бел шк/Бел мова 2кл бел шк.doc
2.
/20090624ktpnach14/Бел мова бел шк/Бел мова 3 кл бел шк.doc
3. /20090624ktpnach14/Бел мова бел шк/Бел.мова 4 кл бел шк.doc
4. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова 2 клас рус шк.doc
5. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова 3 клас рус шк.doc
6. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова 4 клас рус шк.doc
7. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова вусны курс 1 клас рус шк.doc
8. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне бел.шк/Планаванне 2 кл бел.шк.doc
9. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне бел.шк/Планаванне 3 кл.бел.шк.doc
10. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне бел.шк/Планаванне 4 кл.бел.шк.doc
11. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне рус.шк/Л_т чыт- планаванне, 4 клас р.шк.doc
12. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне рус.шк/Л_т. чыт. - планав. 3 клас русск шк.doc
13. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне рус.шк/Л_т.чыт. планав. 2 кл..doc
14. /20090624ktpnach14/Лит.чтение бел.шк/Планирование 2 кл.бел шк..doc
15. /20090624ktpnach14/Лит.чтение бел.шк/Планирование 3 кл. бел.шк..doc
16. /20090624ktpnach14/Лит.чтение бел.шк/Планирование 4 кл.бел.шк..doc
17. /20090624ktpnach14/Лит.чтение рус.шк/Лит чтение 2 кл р шк .doc
18. /20090624ktpnach14/Лит.чтение рус.шк/Планирование 3 кл рус.шк .doc
19. /20090624ktpnach14/Лит.чтение рус.шк/Планирование 4 кл рус. шк .doc
20. /20090624ktpnach14/Математика/Пример планир 1 кл .doc
21. /20090624ktpnach14/Математика/Примерн планир 3 кл .doc
22. /20090624ktpnach14/Математика/Примерное планирование в 4 кл .doc
23. /20090624ktpnach14/Математика/Примерное планирование во 2 кл .doc
24. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Нав. грамаце планир.doc
25. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Обуч грамоте Клышка чтение.doc
26. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Обуч письму Клышка.doc
27. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Обучение грамоте Сторожевой.doc
28. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Планирование пропись Сторожевой doc.doc
29. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/планирование - букварь комбинир. Клышка.doc
30. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Рус. яз., бел. шк.,2 кл.doc
31. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Рус.яз 1 кл., планирование.doc
32. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Русск.яз 3 кл бел.шк.doc
33. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Тематич. планирование 4 кл..doc
34. /20090624ktpnach14/Рус.яз.рус шк/Планирование,2 кл. рус. в рус. шк..doc
35. /20090624ktpnach14/Рус.яз.рус шк/Р.яз 4 кл р.шк. ок..doc
36. /20090624ktpnach14/Рус.яз.рус шк/Русск. яз 3 кл р шк ок.doc
37. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 1 класс.doc
38. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 2 класс.doc
39. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 3 класс.doc
40. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 4 класс.doc
41. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир 4 кл..doc
42. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир.1 класс.doc
43. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир.2 класс.doc
44. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир.3 класс.doc
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па вучэбным дапаможніку «Беларуская мова. 2 клас, ч. 1, ч. 2»
Беларуская мова III клас агульнаадукацыйных устаной з беларускай мовай навучання (падручнік: В. П. Красней, А. М. Рудэнка. Беларуская мова. У 2 ч. – Мінск: ніа, 2007)
Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне Беларуская мова 2 клас для школ з рускай мовай навучання
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне Беларуская мова 3 клас для школ з рускай мовай навучання
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па беларускай мове ў 4 класе агульнаадукацыйных устаноў
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне
Прыкладнае тэматычнае планаванне ўрокаў па літаратурным чытанні для 2 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання па падручніку
Прыкладнае тэматычнае планаванне ўрокаў па літаратурным чытанні для 3 класа
Прыкладнае тэматычнае планаванне ўрокаў па літаратурным чытанні для 4 класа агульнаадукацыйных ўстаноў з беларускай мовай навучання па падручніку
Радзіма мая дарагая (5 г)
З крыніц народных (12 г.)
Не проста ў словы я гуляю ” (3 гадзіны)
Тематическое планирование материала для чтения по учебнику «Проталинка» для школ с белорусским языком обучения автора И. М. Стремок Общее количество учебных часов 30, из них 1 ч обязательный контроль
Тематическое планирование уроков по учебнику «Литературное чтение» автора И. М. Стремок Общее количество учебных часов 35, из них 4 ч внеклассное чтение (1 урок в четверть) и 2 ч обязательный контроль
Тематическое планирование уроков по учебнику «Литературное чтение» автора И. М. Стремок Общее количество учебных часов 35, из них 4 ч внеклассное чтение (1 урок в четверть) и 2 ч обязательный контроль
Учебник «Радуга» авторов В. С. Воропаевой, Т. С. Куцановой) Общее количество часов 102, из них: 9 часов внеклассного чтения (1 урок в месяц) и 2 часа обязательный контроль
Учебного материала по литературному чтению для ІІІ класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения
Т. С. Куцановой Общее количество часов 105. Из них: разделы учебник
Тематическое планирование Математика. 1 класс
Тематическое планирование Математика. 3 класс
Тематическое планирование Математика 4 класс
Тематическое планирование Математика. 2 класс
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па навучанні грамаце, развіцці мовы і пазакласным чытанні для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Учебного материала по обучению грамоте, внеклассному чтению и развитию речи для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения
Учебного материала по письму для 1-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения («Пропись 1», «Пропись 2», «Письмо» автора А. К. Клышки)
Учебного материала по обучению грамоте, развитию речи и внеклассному чтению для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения
Учебное пособие для 1-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / Н. А. Сторожева. Минск: нио, 2009. 32 с
Учебник для 1-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / А. К. Клышка Минск
Бел яз обучения / М. Б. Антипова. – Мн: Нар асвета, 2006 и учебному пособию Тетрадь по русскому языку: 2-й кл
Учебно-методическое пособие для учителя (умп) Учебное пособие для учащихся (У)
Учебного материала по русскому языку для учащихся общеобразовательных учреждений
Учебник для 4 кл общеобразоват учреждений с белорус яз обучения. В 2 ч
Тематическое планирование учебного материала по учебнику
Учебного материала по русскому языку по учебнику Е. С. Грабчиковой, Н. М. Максимук «Русский язык. 4 класс для учащихся общеобразовательных учреждений с русским языком обучения»
Учебного материала по русскому языку для учащихся общеобразовательных учреждений
Учебно-методическое пособие для учителя № п/п Тема урока Цель урока
Учебно-методическое пособие для учителя № п/п Тема урока Цель урока
Учебно-методическое пособие для учителя № п/п Тема урока Цель урока
Учебное пособие для 4-го класса общеобразовательных учреждений с рус яз обучения / А. Ф. Журба, Н. А. Юрченко. Минск: нио, 2007. 72 с
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.)
В І классе (30 ч.) № урок
Примерное планирование учебного материала по предмету "Человек и мир" во II классе (34 ч.)
Примерное планирование учебного материала по предмету «Человек и мир» в III классе (35 ч.)

Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу

па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа

курса «Чалавек і свет» (35 г.)

(вучэбны матэрыял змешчаны ў падручніку “Мая Радзіма – Беларусь” для 4 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання пад рэд. П.Ц.Петрыкава. Мінск, Выд. цэнтр БДУ, 2007г.)




Тэмы

ўрокаў


Плануемыя вынікі вывучэння матэрыялу

Рэкамендуемые спосабы вучэбна-пазнавальнай дзейнасці

Паняцці, назвы, персаналіі, даты*

Вучэбнае абсталяванне

Беларусь – мая Радзіма

Засваенне вучнямі зместу паняццяў “Радзіма”, “Бацькаўшчына”.

Азнаямленне вучняў з гісторыяй паходжання назвы нашай краіны і шматнацыянальным складам насельніцтва.

Распазнаванне элементаў малюнкаў на вокладцы і першым форзацы падручніка “Памятныя мясціны Беларусі”.

Практычная работа па вызначэнні зместу паняццяў продкі”, “дзяржава”, “гісторыя”.

Гутарка па засваенню зместа паняццяў “Радзіма”, “Бацькаўшчына”.

Абмеркаванне паходжання назвы “Белая Русь”.

Пабудова ўласнага сямейнага радаводу, які складаецца з імён бацькоў і дзядоў.

Продкі.

Радзіма. Бацькаўшчына.

Дзяржава

Рэспубліка Беларусь.

Гісторыя.

С. 5-7, 153-154 падручніка.

Апавяданне “Беларусь – мая Радзіма”. Слоўнік.

Мы і нашы суседзі

Актуалізацыя ведаў аб геаграфічным становішчы Рэспублікі Бнларусь.

Азнаямленне з назвамі і месцам распалажэння краін–суседак Рэспублікі Беларусь.

Засваенне вучнямі ведаў аб падзеле Беларусі па абласцях.

Фарміраванне ў вучняў ўмення працаваць з картасхемай.

Чытанне тэксту апавядання аб плошчы і працягласці нашай краіны з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход, колькасці насельніцтва Беларусі.

Практычная работа па картасхеме “Беларусь і яе суседзі” па вызначэнні абласнога падзелу, месцараспалажэння свайго населенага пункту, назваў краін-суседак Беларусі (с.8 падручніка, с.1, 2-3 атласа, першы форзац падручніка).

Вобласці:

Брэсцкая,

Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская.

С. 7-9 падручніка.

Апавяданне “Мы і нашы суседзі”.

Атлас.

Контурная карта.

Нашы продкі

Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб усходнеславянскіх плямёнах, якія жылі ў старажытнасці на тэрыторыі Беларусі і агульнасці іх паходжання, а таксама ўваходжанні ў склад старажытнарускай дзяржавы Кіеўская Русь.

Азнаямленне вучняў з літаратурнымі гіпотэзамі паходжання назваў плямён “крывічы”, “дрыгавічы”, “радзімічы”.

Фарміраванне ў вучняў уменняў працаваць з картасхемай, контурнай картай, малюнкамі.

Каменціраванае чытанне тэксту апавядання, прысвечанага паданням аб усходнеславянскіх плямёнах, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі.

Практычная работа па картасхеме “Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі” па вызначэнні месца рассялення крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў (с. 11 падручніка, с.4 атласа). Суаднясенне месца распалажэння гарадоў Полацк, Віцебск, Тураў, Гомель з тэрыторыяй, дзе жылі крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Вызначэнне па зместу апавядання, малюнках на сс. 10, 12,13 падручніка, а таксама ілюстрацыях на сс. 4, 10 атласа заняткаў (паляванне, уборка ўраджаю), адзення, старажытных паселішчаў нашых продкаў.

Продкі.

Паданне.

Усходнеславянскія плямёны:

крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Старажытнаруская дзяржава

Кіеўская Русь.

С. 10-13, 154 падручніка.

Апавяданне “Нашы продкі”.

Слоўнік.

Атлас.

Контурная карта.

Зямля блакітных рэк і азер

Актуалізацыя ведаў аб рэках і азерах у Беларусі.

Азнаямленне з гісторыяй ракі-вуліцы Няміга ў старажытным Мінску. Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб легендарынм мінулым нашай краіны на прыкладзе падання пра возера Свіцязь.

Азнаямленне з матывамі творчасці ўраджэнца Навагрудчыны А.Міцкевіча.

Фарміраванне ў вучняў уменняў працаваць з картасхемай і малюнкамі.

Каменціраванае чытанне ўрыўкаў з тэксту апавядання, прысвечаных раце Няміга, паданню пра возера Свіцязь і паэту А.Міцкевічу. Практычная работа па картасхеме “Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі” па вызначэнні рэк Дняпро, Прыпяць, Бярэзіна, Сож, Неман, Заходняя Дзвіна, Няміга (с. 11 падручніка, с.4 атласа).

Азнаямленне з матэрыялам у рубрыцы “Цікава ведаць”. Вызначэнне на картасхеме на с. 18 падручніка і на карце атласа на с. 5 шляха “з варагаў у грэкі”. Апісанне па ілюстрацыі на с. 19 падручніка старажытнага карабля. (Засваенне зместу матэрыяла рубрыкі “Цікава ведаць” не з’яўляецца абавязковым).

Рэкі:

Дняпро, Прыпяць, Бярэзіна, Сож, Неман, Заходняя Дзвіна, Няміга.

Азеры:

Нарач, Чорнае, Асвейскае, Браслаўскія, Свіцязь. Шлях “з варагаў у грэкі”.

С. 14-20 падручніка.

Апавяданне “Зямля блакітных рэк і азер”.

Атлас.

Контурная карта.

Наша Радзіма на гістарычнай карце

Фарміраванне ў вучняў ўяўлення аб адлюстраванні гістарычных з’яў і падзей на карце.

Азнаямленне вучняў з правіламі работы па “чытанні” гістарычнай карты.

Каменціраванае чытанне тэксту апавядання.

Практычная работа па вызначэнні ўмоўных абазначэнняў (населеных пунктаў, рэк, лясоў, заняткаў людзей) на стылізаванай гістарычнай картасхеме на с. 21 падручніка.

Гістарычная карта.

С. 20-22 падручніка.

Апавяданне “Наша радзіма на гістарычнай карце”.


Стужка часу

Фарміраванне ў вучняў першапачатковых уяўленняў аб гістарычным часе.

Азнаямленне вучняў са стужкай часу і правіламі лічэння гадоў у гісторыі.

Каменціраваннае чытанне тэксту апавядання на с. 23-24.

Практычная работа па вызначэнні на стужцы часу перыядаў “да нашай эры” і “наша эра”, часу з’ялення першых стаянак старажытных жыхароў на тэрыторыі Беларусі, пачатку нашай эры – нараджэння Ісуса Хрыста, першай дакладна вядомай у гісторыі нашай краіны даты – згадвання пра Полацк (на стужцы часу абазначаны малюнкам, які адлюстроўвае Сафійскі сабор у Полацку і прыгарад), сучаснага перыяду жыцця (21 стагоддзе). (Запамінанне гістарычных дат не з’яўляецца абавязковым).

Гістарычны час.

Стужка часу.

Дата.

Стагоддзе.

Наша эра.

Да нашай эры.

Стаянка.

862 г.

Ісус Хрыстос.

С. 22-24, 153, 155-156 падручніка.

Апавяданне .

“Стужка часу”.

Слоўнік.

Асноўныя гістарычныя даты.

Маўклівыя сведкі мінуўшчыны

Актуалізацыя ведаў пра існаванне ледавіка на тэрыторыі нашай краіны.

Азнаямленне вучняў з крыніцамі гістарычных ведаў, якія з’яўляюцца прыкладамі матэрыяльнай і духоўнай культуры.


Падрыхтоўка вучнямі на аснове азнаямлення са зместам апавядання і ілюстрацыямі “Азерны краявід”, “Рагвалодаў камень”, “Музей валуноў у Мінску”, “Курган каля вескі Нялідавічы Мінскага раена” на с. 14, 25-27 падручніка расказаў пра ледавік, камяні і курганы.

Вызнычэнне па малюнках на сс. 25-26 падручніка прыкладаў маўклівых сведкаў мінуўшчыны.

Азнаямленне са зместам рубрыкі “Цікава ведаць” пра Барысавы камяні на с. 27-28 падручніка.

Падрыхтоўка вучнямі паведамленняў аб тым, як у іх сем’ях ўшаноўваюць памяць сваіх продкаў, а таксама пра наведванне музеяў.

Ледавік.

Музей.

Курган.

Волат.

Гандляр.

Радаўніца.

Дзяды.

С. 25-29, 153-156 падручніка.

Апавяданне “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны”. Слоўнік.

Як да нас прыйшла кніга

Фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб старажытнасці паходжання рукапісных кніг.

Усведамленне вучнямі маральнага сэнсу запавета Кірыла Тураўскага.

Фарміраванне ў вучняў уменняў працаваць з партрэтам гістарычнай асобы.

Каменціраванае чытанне тэксту апавядання.

Абмеркаванне з вучнямі выказвання аднаго з летапісцаў аб ролі кнігі ў навучанні чалавека.

Вызначэнне на картасхеме “Памятныя мясціны Беларусі” на першым форзацы падручніка, а таксама ў атласе на сс.14-15 месца распалажэння Турава, на картасхеме на с. 18 падручніка месца распалажэння Кіева.

Праца з гістарычным партрэтам Кірылы Тураўскага на с. 33 падручніка.

Абмеркаванне запавета Кірылы Тураўскага як правіла маральных паводзін чалавека.

Падрыхтоўка вучнямі па малюнках на сс. 30-32 расказа аб тым, як выглядалі старонкі старажытных рукапісных кніг (летапісаў) і як яны ствараліся. Падрыхтоўка на аснове азнаямлення са зместам рубрыкі “Цікава ведаць” на с. 34 падручніка расказа аб старажытных пісьмах на бяросце.

Летапіс.

Вежа.

Аповесць мінулых гадоў”.

Кірыла Тураўскі.

Берасцяныя граматы.

Археалогія.

С. 30-34, 153-154 падручніка.

Апавяданне “Як да нас прыйшла кніга”.

Слоўнік.

Атлас.

Першыя друкаваныя кнігі

Фарміраванне ведаў аб пачатку кнігадрукавання і беларускіх першадрукарах.

Усведамленне вучнямі патрыятызму Ф. Скарыны і правіл жыцця, выкладзеных С. Будным. Фарміраванне ў вучняў уменняў працаваць з партрэтам гістарычнай асобы.

Падрыхтоўка па тэксту апавядання расказа пра Ф.Скарыну з выкарыстаннем ілюстрацыі тытульнага ліста выдадзенай ім “Бібліі”.

Праца з партрэтам Ф.Скарыны і выявай помніка С. Буднаму.

Вызначэнне на стужцы часу на с. 23 падручніка даты выдання Ф. Скарынам “Бібліі”.

Вызначэнне на картасхеме “Памятныя мясціны Беларусі” на першым форзацы падручніка гарадоў Полацк, Нясвіж.

Падрыхтоўка пры дапамозе ілюстрацый на с. 37 падручніка, с. 10-11 атласа і зместа апавядання расказа аб тым, як ствараліся старажытныя друкаваныя кнігі.

Суаднясенне зместу рубрыкі “Цікава ведаць” на с. 40 падручніказ выявай старонкі з кнігі, выдадзенай Іванам Федаравым і Пятром Мсціслаўцам на с. 36.

Біблія.

Францыск Скарына.

Сымон Будны.

1517 г.

С. 33-40 падручніка.

Апавяданне “Першыя друкаваныя кнігі”.

Асноўныя гістарычныя даты.

Атлас.

Князёўна з трымя імёнамі



Развіццё пазнавальнай цікавасці вучняў да лесаў людзей у гістарычным мінулым.

Фарміраванне ў вучняў пачуцця гістарычнага і трагічнага на прыкладзе жыцця Рагнеды.

Чытанне тэксту апавядання пра гістарычныя падзеі з удзелам Рагнеды і яе сына Ізяслава.

Складанне простага плану па тэксту апавядання аб жыцці Рагнеды.

Праца з гістарычнымі ілюстрацыямі на с. 42, 44 падручніка і іх суаднясенне са зместам апавядання.

Князь.

Рагнеда.

Гарыслава.

Анастасія.

Ізяслаў.

С. 41-45, 154 падручніка.

Апавяданне “Князёўна з трыма іменамі”.

Слоўнік.


Яраслаў Мудры – сын Рагнеды

Фарміраванне ў вучняў ўяўлення аб агульнасці гістарычнага лёсу славянскіх народаў беларусаў, рускіх, украінцаў, якія былі жыхарамі старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русі. Усведамленне вучнямі на прыкладзе “Рускай праўды” закона, як правіла жыцця для усіх людзей.

Вызначэнне на картасхеме на с. 18 падручніка “Шлях “з варагаў у грэкі” месцараспалажэння Ноўгарада, Полацка, Кіева.

Каменціраванае чытанне тэкста апавядання з вызначэннем ролі веры ў Хрыста ў аб’яднанні дзяржавы Кіеўская Русь і сэнса запавета Яраслава Мудрага сваім сынам.

Праца з партрэтам Яраслава Мудрага.

Закон

Руская Праўда”.

Кіеўская Русь.

Сабор у імя святой Сафіі.

Яраслаў Мудры.


С. 45-48, 153, 155 падручніка.

Апавяданне “Яраслаў Мудры – сын Рагнеды”.

Слоўннік.


Усяслаў Чарадзей

Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб легендарным полацкім князі Усяславе Чарадзеі як дзяржаўным дзеячы.

Вызначэнне на картасхеме на с. 18 падручніка “Шлях “з варагаў у грэкі” месцараспалажэння Ноўгарада, Полацка, Кіева, а такасама на карце атласа на сс. 14-15 Полацка і выявы Усяслава Чарадзея.

Падрыхтоўка вучнямі расказа аб дзейнасці Усяслава Чарадзея з выкарыстаннем складзенага імі простага плана па зместу апавядання, а таксама паведамлення аб бітве на Нямізе.

Праца з партрэтам Усяслава Чарадзея.

Апісанне па ілюстрацыі Полацкага Сафійскага сабора.

Азнаямлене з адзеннем людзей у 11-15 стагоддзях і ўзбраеннем дружынніка.

Князь.

Гандляры.

Дружына.

Усяслаў Чарадзей.

1067 г.

Няміга.

С. 48-52, 153, падручніка. Апавяданне “Усяслаў Чарадзей”.

Слоўнік.

Атлас.

Ефрасіння Полацкая

Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб прызначэнні жыцця чалавека на прыкладзе служэння Ефрасінні Полацкай Богу і бедным людзям.

Усведамленне вучнямі правіл маральных паводзін на аснове вучэння Ефрасінні Полацкай.

Падрыхтоўка вучнямі расказа аб жыцці Ефрасінні Полацкай на аснове складання простага плана па тэксту апавядання і ілюстрацыі Спаса-Ефрасіннеўскай царквы на с. 57 падручніка.

Праца з партрэтам Ефрасінні Полацкай.

Вызначэнне на карце атласа на сс. 14-15 месцараспалажэння горада Полацка, выявы Ефрасінні Полацкай і помніка ў яе гонар.

Падрыхтоўка па тэксту апавядання паведамлення аб крыжы Лазара Богшы з выкарыстаннем адпаведнай ілюстрацыі на с. 57 падручніка і апісання крыжа Ефрасінні Полацкай у рубрыцы “Цікава ведаць” на сс. 58-59.

Манастыр.

Сабор.

Прадслава.

Ефрасіння.

Спаса-Ефрасіннеўская царква.

Лазар Богша.

С. 54-59, 154 падручніка.

Апавяданне “Ефрасіння Полацкая”.

Слоўнік.

Атлас.

У абарону сваёй зямлі

Усведамленне вучнямі неабходнасці аб’яднання беларускіх і літоўскіх зямель у адной дзяржаве ў барацьбе супраць знешняй небяспекі.

Фарміраванне ў вучняў ўяўлення аб шматнацыянальным складзе войск, што змагаліся супраць крыжакоў.

Каменціраванае чытанне тэксту апавядання з выкарыстаннем ілюстрацый на с. 60-61.

Вызначэнне на картасхеме “Памятныя мясціны Беларусі” на першым форзацы падручніка і на карце атласа на с. 6 месцараспалажэння Навагрудка, накірункаў нападзенняў крыжакоў.

Падрыхтоўка паведамлення аб дзейнасці Вітаўта з выкарыстаннем яго партрэта ў падручніку на с. 62 ці атласе на с. 7.

Рыцар.

Вялікае княства Літоўскае.

Навагрудак.

Грунвальд.

Князь

Вітаўт.

1410 г.

С. 60-63, 155-156 падручніка.

Апавяданне “У абарону сваёй зямлі”.

Слоўнік.

Асноўныя гістарычныя даты.

Атлас.

Контурная карта.

Па якіх законах, жылі нашы продкі

Актуалізацыя засвоеных вучнямі ведаў аб ролі законаў ў жыцці людзей.

Усведамленне вучнямі неабходнасці дзейнічаць адпаведна агульнадзяржаўным законам, а таксама наяўнасці праў і абавязкаў у жыхароў краіны.

Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб агульнанародным вырашэнні важных дзяржаўных пытанняў і грамадскіх спраў.

Падрыхтоўка расказаў аб полацкім вечы і Статуце ВКЛ на аснове азнаямлення са зместам апавядання і ілястрацыяй на с. 65.

Суаднясенне зместу апавядання пра Статут ВКЛ з фрагментам аб “Рускай праўдзе” апавядання “Яраслаў Мудры – сын Рагнеды” на с. 47

Праца з партрэтам Льва Сапегі на с. 65 падручніка і на с. 14 атласа..

Веча.

Закон.

Статут.

Леў Сапега.

С. 64-66, 153, 155-156 падручніка.

Апавяданне “Па якіх законах жылі нашы продкі”.

Слоўнік.

Асноўныя гістарычныя даты.

Атлас.

Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў (3 г.)

Фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб легендарным паходжанні назваў гарадоў.

Фарміравання ў вучняў уменняў арыентавацца ў месцыраспалажэння гарадоў на карце.

Умоўнае падарожжа па карце Беларусі з каменціраваным чытаннем апавядання, падрыхтоўкай паведамленняў аб гісторыі паходжання назваў гарадоў, вызначэннем месца распалажэння гарадоў на картасхеме на сс. 5, 24 атласа.

Праца з планам старажытнага Полацка, малюнкам Турава, выглядам старажытнага Гродна на сс. 67-68, 74 падручніка.

Суаднясенне гербаў гарадоў з іх назвамі і месцам распалажэння на картасхеме “Памятныя мясціны Беларусі” на першым форзацы падручніка, на с. 72 падручніка, на с. 24 атласа.

Падрыхтоўка паведамлення аб гісторыі паходжання назвы свайго населенага пункта з выкарыстаннем краязнаўчага матэрыялу.

Падрыхоўка расказа аб гарадскіх майстрах-рамесніках з выкарыстаннем зместу рубрыкі “Цікава ведаць” на с. 75 падручніка.

Летапіс.

Гандляры.

Рамеснік.

862 г.

1067 г.

Полацк.

Тураў.

Мінск.

Віцебск.

Магілеў.

Гомель.

Брэст.

Гродна.



С. 66-75, 155 падручніка. Апавяданне “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў”.

Асноўныя гістарычныя даты.

Атлас.

Контурная карта.

Пад сценамі старажытных замкаў

Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб абарончай і гаспадарчай ролі замкаў.

Фарміраванне ў вучняў пачуцця велічнасці і прыгажосці замкавых пабудоў.

Умоўнае падарожжа па старажытных замках з выкарыстаннем зместу апавядання, картасхемы “Памятныя мясціны Беларусі” на першым форзацы падручніка, ілюстрацый на сс. 79-81 падручніка, карты на сс. 8-9 атласа,

Падрыхтоўка паведамлення аб жыцці людзей у старажытным замку па ілюстрацыі “Выгляд унутранай часткі замкавай вежы” на с. 77 падручніка.

Суаднясенне фрагмента апавядання аб гісторыі выратавання Вітаўта з выявамі Сынковіцкай царквы на малюнку ў падручніку на с. 78 і фотоздымкам на першым форзацы.

Азнаямленне з вучэбнай інфармацыяй аб Гродзенскім замку і ўтварэнні Рэчы Паспалітай у рубрыцы “Цікава ведаць” на сс.81-82 падручніка.

Замак.

Ліда.

Навагрудак.

Крэва.

Гродна.

Мір.

Нясвіж.

Гальшаны.

Вітаўт.

Ягайла.

Вежа.

Экспанат.


С. 76-82, 155, падручніка.

Апавяданне “Пад сценамі старажытных замкаў”.

Слоўнік .

Атлас.


У краіне майстроў

Фарміраванне ў вучняў пачуцця прыгажосці і ўяўленняў аб культурна-гістарычным ассяроддзі, якое існуе ў жыцці беларусаў.


Падрыхтоўка паведамленняў аб вырабах беларускіх майстроў (слуцкіх паясах, кафлі) з выкарыстаннем ілюстрацый на с. 83-85 падручніка, урыўка з верша М. Багдановіча на с. 86 падручніка, зместу рубрыкі “Цікава ведаць на с. 87 падручніка, ілюстрацый на сс. 10-11 атласа.

Палац.

Рамеснікі.

Слуцкі пояс.

Кафля.



С. 82-87, 154 падручніка.

Апавяданне “У краіне майстроў”.

Слоўнік.

Атлас.

Ад батлейкі – да тэатра

Развіццё пазнавальнай цікавасці вучняў да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа.

Выхаванне павагі да настаўніка на прыкладзе дзейнасці Сімяона Полацкага.

Падрыхтоўка расказа аб батлейцы і Слонімскім тэатры Міхала Казіміра Агінскага на аснове азнаямлення са зместам апавядання і ілюстрацыямі на с. 90-91 падручніка, на сс. 10-11 атласа.

Праца з партрэтамі дзеячаў культуры на с. 89, 92 падручніка.

Праслухоўванне паланеза Міхала Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай”.

Азнаямленне з вучэбнай інфармацыяй аб уваходжанні беларускіх зямель у склад Расіі ў рубрыцы “Цікава ведаць” на с. 93 падручніка.

Батлейка.

Цар.

Сімяон Полацкі.

Міхал Казімір Агінскі.

Міхал Клеафас Агінскі.


С. 88-93, 153 падручніка.

Апавяданне “Ад батлейкі – да тэатра”.

Слоўнік.

Асноўныя гістарычныя даты.

Атлас.


У што верылі нашы продкі

Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб шматбожжы ў дахрысціянскія часы.

Актуалізацыя ведаў аб гістарычных асобах і архітэктурных пабудовах часоў Полацкага княства.

Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб шматканфесійным складзе беларускага грамадства.

Выхаванне ў вучняў верацярпімасці ў адносінах да веруючых і ва ўзаемаадносінах паміж прадстаўнікамі розных рэлігій.

Гутарка па зместу апавядання з выкарыстаннем ілюстрацый на с 95 падручніка, сс. 8-9 атласа.

Суаднясенне ілюстрацый Сафійскага сабора і Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку на сс. 53, 57 падручніка са зместам апавядання.

Падрыхтоўка паведамлення аб тым, прыхільнікі якіх рэлігій пражывуць у месцы жыхарства школьнікаў.

Хрысціянства.

Культура.

Манастыр.

Рагнеда.

Ізяслаў.

Ефрасіння Полацкая.

Праваслаўныя.

Католікі.

С. 94-96, 154-155 падручніка.

Апавяданне “У што верылі нашы продкі”.

Слоўнік.

Атлас.

Пясняр сялянскай долі

Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб правах чалавека на свабоду і валоданне ўласнасцю.

Выхаванне ў вучняў паважлівых адносін да зямлі-нашай карміцелькі.

Усведамленне вучнямі ролі Ф. Багушэвіча ў захаванні роднай мовы і значнасці беларускай мовы як дзяржаўнай.


Каменціраванае чытанне тэксту апавядання з выкарыстаннем ілюстрацый на сс. 97-98 падручніка, с. 14 атласа і складаннем простага плану.

Завучванне на памяць запавету Ф. Багушэвіча.

Праца з гістарычным партрэтам Ф.Багушэвіча.

Вызнычэнне характару ўзаемаадносін паміж панам і прыгоннымі сялянамі па ілюстрацыі на с. 97 падручніка.

Прыгонны селянін.

Францішак Багушэвіч.

С. 96-98 падручніка.

Апавяданне “Пясняр сялянскай долі”.

Атлас.


Славутыя дзеячы навукі і культуры.

Актуалізація ведаў аб усходнеславянскіх плямёнах на тэрыторыі Беларусі.

Фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб знакамітых прадстаўніках беларускага народа.

Выхаванне патрыятычных пачуццяў у адносінах да роднага краю на прыкладах дзейнасці вучоных і паэтаў.

Падрыхтоўка расказаў аб творчай спадчыне вучоных і паэтаў з выкарыстаннем зместу апавядання і ілюстрацый на с. 100, 102, сс. 14-15 атласа, картасхемы “Памятныя мясціны Беларусі” на першым форзацы падручніка.

Падрыхтоўка паведамлення аб дзейнасці братоў Тышкевічаў з выкарыстаннем зместу рубрыкі “Цікава ведаць” на с. 102-103 падручніка.


Крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Яўхім Карскі.

Янка Купала.

Якуб Колас.

Усевалад Ігнатоўскі.

Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы

Наша ніва”.

Беларускі дзяржаўны універсітэт.

Інстытут беларускай культуры.

Беларуская Акадэмія навук.

С. 99-103 падручніка.

Апавяданне “Славутыя дзеячы навукі і культуры”.

Атлас.

Будаўніцтва новага жыцця.

Выхаванне ў вучняў павагі да старэйшага пакалення, прадстаўнікі якога будавалі новае жыццё.

Усведамленне вучнямі значнасці пераўтварэння БССР у індустрыяльную краіну.

Фарміраванне ўменняў арыентавацца ў распалажэнні на карце буйных прамысловых прадпрыемстваў, створаных у 1920 – 1930-я гады.

Каменціраванае чытанне тэксту апавядання з выкарыстаннем ілюстрацый на сс. 105-106 падручніка.

Суаднясенне вырабаў прамысловых прадпрыемстваў, пабудаваных у 1920 – 1930-я гады, з прадукцыяй, якой мы карыстаемся сёння ў штодзённым жыцці.

Праца з картай “Рэспубліка Беларусь. Прамысловасць” на сс. 18-19 атласа па вызначэнні гарадоў, дзе ў1920 – 1930-я гады былі пабудаваны буйныя прамысловыя прадпрыемствы, прыклады якіх прыводзяцца ў апавяданні.

Вызначэнне месца распалажэння згаданых у апавяданні прадпрыемстваў з месцам жыхарства школьнікаў і мясцовай гаспадаркай.

Азнаямленне з вучэбнай інфармацыяй аб умовах жыцця ў Заходняй Беларусі і яе далучэнні да БССР у рубрыцы “Цікава ведаць” на с. 107 падручніка.

Рэвалюцыя.

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР).

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).

Калгас.

1917 г.

1919 г.

1922 г.

С. 107-107, 155-157 падручніка.

Апавяданне “Будаўніцтва новага жыцця”.

Слоўнік.

Атлас.

Контурная карта.

Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (2 г.)

Выхаванне ў вучняў патрыятычных пачуццяў на прыкладах гераічнай барацьбы ў абарону роднай зямлі.

Усведамленне вучнямі айчыннага і ўсенароднага характару барацьбы за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.

Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб трагедыі беларускага народа на прыкладзе спалёнай вёскі Хатынь.

Фарміраванне ў вучняў гуманістычнага светапогляду на прыкладзе легендарнага подзвіга Т. Лук’яновіча.

Гутарка па зместу апавядання з выкарыстаннем ілюстрацый на сс. 109-111, 113, 115 падручніка.

Падрыхтоўка паведамленняў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і яе героях з выкарыстаннем зместу апавядання і адпаведных ілюстрацый падручніка і на сс. 16-17 атласа.

Вызначэнне на картасхеме “Памятныя мясціны Беларусі” на першым форзацы падручніка і карце атласа на сс. 16-17 месцаў, дзе адбываліся падзеі Вялікай Айчыннай вайны, узведзены помнікі ў гонар абаронцаў Айчыны. Падрыхтоўка паведамленняў аб мясцовых падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны.

Падарожжа ў мемарыяльныя комплексы “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Хатынь”, “Курган Славы”, “Лінія Сталіна” і інш., Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, краязнаўчыя і школьныя музеі.

Вялікая Айчынная вайна.

Брэсцкая крэпасць.

Андрэй Кіжаватаў.

Петр Гаўрылаў.

Іван Флераў.

Аляксандр Гаравец.

Дзед Талаш.

Марат Казей.

Канстанцін Заслонаў.

Трыфан Лук’яновіч.

Трасцянец

Хатынь

Курган Славы

“Рэйкавая вайна”.

1941-1945 гг.

3 ліпеня 1944 г.

9 мая 1945 г.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

С. 108-116, 157.

Апавяданне “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Асноўныя гістарычныя даты.

Атлас.

Контурная карта.


Багацце нашай краіны

Усведамленне вучнямі працоўнага подзвігу беларускага народа у час пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі.

Фарміраванне ў вучняў ведаў аб найбольш значнай прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, якая вырабляецца ў нашай краіне.

Выхаванне ў вучняў пачуцця гордасці за сусветна вядомую прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў.

Каменціраванае чытанне тэксту апавядання з выкарыстаннем ілюстрацый. Падрыхтоўка паведамленняў аб прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі ў нашай краіне.

Праца з картамі “Рэспубліка Беларусь. Прамысловасць” і “Рэспубліка Беларусь. Сельская гаспадарка” на сс. 18-21 атласа па вызначэнні з дапамогай умоўных абазначэнняў буйных аб’ектаў, што згадваюцца ў змесце апавядання, і мясцовых асаблівасцей у развіцці гаспадаркі.

Самазвал “БелАЗ”.

Грузавікі “МАЗ”.

Трактар “Беларус”.

С. 117-121 падручніка.

Апавяданне “Багацце нашай краіны”.

Атлас.

Контурная карта.

Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся

Фарміраванне у вучняў ведаў аб новых беларускіх гарадах і размешчаных у іх прамысловых прадпрыемствах.

Фарміраванне у вучняў уяўлення аб спалучэнні мінулага і сучаснага ў цяперашнім жыцці новых беларускіх гарадоў і лёсах іх жыхароў.

Выхаванне паважлівых адносін да маці.

Гутарка па зместу апавядання з выкарыстаннем ілюстрацый і карты “Рэспубліка Беларусь. Прамысловасць” на сс. 18-19 атласа.

Вызначэнне на карце месцараспалажэння Салігорска, Наваполацка, Светлагорска, Жодзіна.

Суаднясенне карысных выкапняў Беларусі з прамысловай прадукцыяй беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

Падрыхтоўка паведамленняў аб прафесіях жыхароў новых беларускіх гарадоў.

Падрыхтоўка расказа аб подзвіге маці-патрыетцы А.Ф.Купрыянавай і аднаго з яе сыноў П. Купрыянаве з выкарыстаннем ілюстрацыі на с. 126 падручніка.

Салігорск.

Наваполацк.

Светлагорск.

Жодзіна.

Паданне.

Петр Купрыянаў.

С.122-126 падручніка.

Апавяданне

“Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся”.

Атлас.

Контурная карта.

Мінск – сталіца нашай дзяржавы.

Актуалізацыя ведаў аб гісторыі паходжання Мінска і яго назвы.

Фарміраванне у вучняў уяўлення аб сувязі гісторыі і сучаснага жыцця г. Мінска.

Усведамленне вучнямі ролі Мінска як сталіцы Рэспублікі Беларусь.

Фарміраванне у вучняў умення карыстацца планам горада.

Гутарка або ўмоўная экскурсія па Мінску з апорай на змест апавядання, картасхему атласа на сс. 22-23 і ілюстрацыі падручніка.

Вызначэнне на карце горада месцараспалажэння праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў, Машэрава, Партызанскага праспекта, Прывакзальнай, Кастрычніцкай плошчаў, плошчаў Незалежнасці, Перамогі, Я.Коласа.

Суаднясенне фрагмента апавядання “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў” пра паходжанне Мінска на с.69-70 са зместам апавядання “Мінск – сталіца нашай дзяржавы”.

Падрыхтоўка паведамленняў аб прамысловых прадпрыемствах, установах адукацыі, культуры, спартыўных збудаваннях, назвах праспектаў, вуліц і плошчаў г. Мінска, якія адлюстроўваюць прозвішчы гістарычных асоб, дзеячаў культуры, народных герояў.

Горад-герой.

Праспекты: Незалежнасці, Пераможцаў,

Машэрава, Партызанскі. Плошчы:

Прывакзальная, Свабоды,

Незалежнасці, Кастрычніцкая, Перамогі,

Я.Коласа.

М.Багадановіч.

Я.Купала.

Дзед Талаш.

М.Казей.

Т. Лук’яновіч.


С.128-137 падручніка.

Апавяданне

“Мінск – сталіца нашай дзяржавы”.

Атлас.

Контурная карта.

Мая рэспубліка

Актуалізацыя ведаў аб законах жыцця нашых продкаў, абласным падзеле Рэспублікі Беларусь, Дне Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дне Рэспублікі).

Фарміраванне ў вучняў уяўлення аб форме дзяржаўнага кіравання і органах улады ў Рэспубліцы Беларусь, аб без’ядзерным статусе нашай краіны.

Выхаванне паважлівых адносін да Асноўнага Закона нашай дзяржавы – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе замацаваны роўныя правы ўсіх грамадзян.

Усведамленне вучнямі міралюбівагв характару знешняй палітыкі нашай дзяржавы.

Складанне вучнямі простага плану адказу на аснове тлумачэння настаўнікам зместу апавядання і выкарыстання ілюстрацый на сс. 139, 140 падручніка.

Суаднясенне фрагмента аб Статуце ВКЛ у апавяданні “Па якіх законах жылі нашы продкі” на сс. 64-66 з тэкстам апавядання аб Асноўным Законе нашай дзяржавы – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Праца з палітыка-адміністрацыйнай картай Рэспублікі Беларусь на с. 2-3 у атласе.

Праца са слоўнікам па вызначэнні зместу паняццяў “Рэспубліка”, “Грамадзяне”, “Канстытуцыя”, “Прэзідэнт”, “Урад”.



СССР.

Дзяржава.

Закон.

Рэспубліка Беларусь.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

Грамадзяне. Канстытуцыя.

Саюз Беларусі і Расіі.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

Прэзідэнт

Аляксандр

Рыгоравіч Лукашэнка.

Нацыянальны сход.

Урад

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыйны суд

Рэспублікі Беларусь.

1991 г.

1994 г.

1997 г.

С. 138-141, 153-155, 157 падручніка.

Апавяданне “Мая рэспубліка”.

Слоўнік гістарычных паняццяў.

Асноўныя гістарычныя даты.

Атлас.

Дзяржаўны герб нашай краіны

Фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь і паходжанні яго элементаў.

Выхаванне ў вучняў паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі.

Развіццё у вучняў пазнавальнай цікавасці да змястоўнага напаўнення элементаў Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Выхаванне паважлівых адносін да маці-Радзімы і роднай маці на прыкладах узаемаадносін П.Клімука і У.Каваленка, адлюстраваных на фотаздымках.

Каменціраванае чытанне тэксту апавядання з выкарыстаннем ілюстрацый і прыкладаў, звязаных з персаналіямі касманаўтаў – ураджэнцаў Беларусі.

Падрыхтоўка паведамленняў аб тым, што азначаюць элементы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Завучванне на памяць тэкста Гімна Рэспублікі Беларусь, змешчанага ў дзённіку.

Герб.

Сімвал.

Дзяржава.

Петр Клімук.

Уладзімір Кавалёнак.


С. 142-144, 155 падручніка.

Апавяданне “Дзяржаўны герб нашай краіны”.

Слоўнік.

Сцяг беларускай дзяржавы

Актуалізацыя ведаў аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб Дзяржаўным сцяге Рэспублікі Беларусь і паходжанні яго элементаў.

Выхаванне ў вучняў паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі. Развіццё у вучняў пазнавальнай цікавасці да вызначэння сэнсу колераў Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Каменціраванае чытанне тэксту апавядання з выкарыстаннем ілюстрацый.

Вызначэнне Беларусі як краіны – заснавальніцы Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

Падрыхтоўка паведамленняў аб тым, што азначаюць колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтоўка паведамлення аб першым Героі Беларусі на аснове азнаямлення са зместам рубрыкі “Цікава ведаць” на с. 147 падручніка.


1945 г.

БССР.

Арганізацыя Аб’яднаных

Нацый (ААН).

Дзень Перамогі.

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

Уладзімір Карват.

С. 144-147, 157 падручніка.

Апавяданне “Сцяг беларускай дзяржавы”. Асноўныя гістарычныя даты.


Абагульненне

Актуалізацыя набытых ведаў.

Фарміраванне ў вучняў пачуцця гордасці за гістарычнае мінулае беларускага народа.

Фарміраванне ў вучняў патрыятычнага ўяўлення аб далучэнні да гістарычна-культурнай спадчыны свайго народа.

Замацаванне пазнавальнай цікавасці вучняў да гістарычнага мінулага і сёняшняга дня нашай краіны.

Падрыхтоўка адказаў на абагульняючыя пытанні і выкананне заданняў.

Гутарка па асноўных элементах зместу (гістарычныя падзеі, персаналіі, гістарычны час).

Заданні на складанне апісання па гістарычнай ілюстрацыі, тлумачэнне гістарычных паняццяў, выкарыстанне карты.


Гістарычныя паняцці, змешчаныя ў слоўніку.

Даты асноўных гістарычных падзей.

Гістарычныя асобы і дзеячы культуры, якія згадваюцца ў змесце апавяданняў.

С. 149-151 падручніка.

Слоўнік.

Асноўныя гістарычныя даты.



* Абазначаныя тлустым шрыфтам паняцці размяшчаюцца ў падручніку ў слоўніку на сс. 153-155. Прыведзеныя ў планаванні даты прадстаўлены ў рубрыцы “Асноўныя гістарычныя даты” на сс. 156-157 падручніка і не з’яўляюцца, згодна з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта агульнай пачатковай адукацыі па прадмету “Чалавек і свет” (змястоўны блок “Мая Радзіма – Беларусь”) абавязковымі для запамінання. Паняцці і назвы, у тым ліку геаграфічныя, а таксама ўласныя імёны, абазначаныя ў тэксце апавяданняў падручніка курсівам, такім жа чынам абазначаны ў планаванні.

Адукацыйны партал www.adu.by




Похожие:

Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) iconНавукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Праграма курса па выбары для 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай (рускай) мовамі навучання
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) iconРуководство организации Председатель Статкевич Юрий Антонович Информация о деятельности/ крупнейшие проекты Ежегодный фестиваль «Беларусь мая Радзіма»
Отдел белорусской литературы на базе Кишиневской библиотеки им. М. Ломоносова культурного Центра белорусской диаспоры
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) iconРасклад цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа І цягнікоў гарадскіх ліній з 26 мая 2013 года
Барысаў – Маладзечна адпр са ст. Барысаў 04-32, Мінск-Пас. 06-19 – 06-35, прыб на ст. Маладзечна ў 08-19 (штодзённа)
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) iconДокументы
1. /КТП па белар. мове/КТП па беларускай мове для 10 _ 11 класач/КТП па беларускай мове для...
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) iconЗакон Республики Беларусь от 18 мая 2004 г. №288-З
Изменения и дополнения: Закон Республики Беларусь от 4 мая 2005 г. №10-з (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,...
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) iconИнформационное письмо для участников обучающего курса по консультированию по вопросам вич/спида
Вич/спида состоится первая часть обучающего курса по консультированию по вопросам вич/спида. Основная цель курса подготовить православных...
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) icon«Гигиенические требования безопасности к отдельным видам продукции для детей, их производству и реализации» (далее Санитарные правила)
Главного государственного санитарного врача Республики Беларусь, Министерства здравоохранения Республики Беларусь и отдельного структурного...
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) iconИнформация о выступлении белорусских спортсменов на международных соревнованиях за 30 апреля – 1 мая 2013 г. Чемпионат Европы по шашкам-64. Пинск (Беларусь). 30 апреля – 7 мая
Международные соревнования по теннису серии «prosperita open 2013». Острава (Чехия). 29 апреля – 5 мая
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) iconПрограмма вступительных испытаний по педагогике для абитуриентов факультета педагогики и психологии специальности 1-01 02 01 "начальное образование"
Президента Республики Беларусь №70 от 8 февраля 2008 г., №52 от 23 января 2009 г., №243 от 12 мая 2009 г., №275 от 2 июня 2009 г.,...
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) iconЛекция для студентов 1 курса на тему «Информация и науки об информации» 16. 00 17. 20 Поточная лекция для студентов 2 курса на тему «Идея информационного общества»
Программа пребывания в Белорусском государственном университете культуры и искусств
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.) iconПрограмма вступительных испытаний по психологии для абитуриентов факультета педагогики и психологии специальности 1-01 01 01 «дошкольное образование»
Президента Республики Беларусь №70 от 8 февраля 2008 г., №52 от 23 января 2009 г., №243 от 12 мая 2009 г., №275 от 2 июня 2009 г.,...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©kzbydocs.com 2000-2014
При копировании материала укажите ссылку.
обратиться к администрации
Документы