Тэма ўрока | Адукацыйная мэта ўрока | Матэрыял урока1 | Дамашняе заданне |
Паўтарэнне (10 гадзін) |
1. Гукі і літары. Алфавіт. | Паўтарыць характарыстыкі гукаў, якімі адрозніваюцца руская і беларуская мовы, практыкаваць у вызначэнні паслядоўнасці гукаў у слове, узнавіць алфавіт. | Практыкаванні: 1–5 | Пр. 6 |
2. Галосныя гукі пасля цвёрдых зычных. Іх абазначэнне на пісьме. | Паўтарыць асаблівасці ўжывання галосных о, э, а, у беларускай мове, фарміраваць правапісныя ўменні. | Практыкаванні: 7–10, 12, 13 Слоўнікавыя словы: фламастэр | Пр. 11 |
3. Галосныя гукі пасля мяккіх зычных. Іх абазначэнне на пісьме. | Паўтарыць асаблівасці ўжывання галосных е, ё я у беларускай мове, фарміраваць правапісныя ўменні. | Практыкаванні: 14-19 | Пр. 20 |
4. Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме | Паўтарыць парныя звонкія і глухія зычныя, спосаб іх праверкі, практыкаваць у падборы праверачных слоў. | Практыкаванні: 21–25, 27 Слоўнікавыя словы: пенал | Пр. 26 |
5. Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову. | Паўтарыць спосабы абазначэння маккасці зычных на пісьме, фарміраваць уменне абазначаць мяккасць зычных на пісьме, узбагачаць маўленне вучняў выразамі, з якіх можна пачынаць размову. | Практыкаванні: 28–32 | Пр. 33 |
6. Гукі [д] – [дз'], [т] – [ц']. Іх абазначэнне на пісьме. | Паўтарыць асаблівасці вымаўлення і напісання слоў з парнымі [д], [т] – [дз'], [ц']. | Практыкаванні: 34–38 | Пр. 39 |
7. Зычныя гукі, няпарныя па цвёрдасці-мяккасці. Іх абазначэнне на пісьме | Паўтарыць няпарныя па цвёрдасці-мяккасці гукі і галосныя пасля іх, практыкаваць у напісанні слоў з такімі гукамі. | Практыкаванні: 40–44 | Пр. 45 |
8. Напісанне слоў з ў. | Паўтарыць правіла ўжывання ў у вусным і пісьмовым маўленні, практыкаваць у напісанні слоў з у і ў. | Практыкаванні: 46–50, 52 | Пр. 51 |
9. Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: словы-назвы страў. | Паўтарыць асаблівасці вымаўлення, напісання і пераносу слоў з падоўжанымі зычнымі, замацоўваць правапісныя ўменні, узбагачаць маўленне вучняў словамі-назвамі страў. | Практыкаванні: 53–57 | Пр. 58 |
10. Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі. Кантрольная работа па тэме “Паўтарэнне” | Паўтарыць асаблівасці вымаўлення, напісання і пераносу слоў з раздзяляльнымі знакамі, замацоўваць правапісныя ўменні. | Практыкаванні: 59–62, 64. Пытанні на старонцы 36. | Пр. 63 |
Тэкст (4 гадзіны і 1 гадзіна на навучальны пераказ) Увага! Раздзел “Тэкст” змешчаны ў ІІ частцы падручніка |
11. Тэкст як выказванне на пэўную тэму. Тэма і асноўная думка тэксту. Загаловак. (Паўтарэнне) | узнавіць паняцці “тэкст”, “тэма”, “асноўная думка тэксту”, “загаловак”, вучыць адрозніваць тэкст ад набору сказаў, фарміраваць уменне вызначаць адпаведнасць загалоўка тэксту вучыць вызначаць тэму і фармуляваць галоўную думку тэксту, | Практыкаванні: 1–6, 8, 9 | Пр. 7 |
12. Часткі тэксту (пачатак, асноўная частка, канцоўка). Увага! Тэма “Тэкст-апавяданне і тэкст-апісанне” у 3 класе не вывучаецца. Увага! Тэма “Тэкст-дыялог і тэкст-маналог” не вывучаецца. | Фарміраваць прадстаўленне пра прызначэнне структурных частак тэксту і вучыць вызначаць іх. | Практыкаванні: 10 – 12 Увага! Практыкаванні: 14 – 41 не выконваюцца | Пр. 13 |
13. План тэксту | Фарміраваць уменне дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі, даваць кожнай частцы загаловак і складаць план тэксту. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
14. План тэксту | Фарміраваць уменне дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі, даваць кожнай частцы загаловак і складаць план тэксту. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
15. Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ | Вучыць пісьмова пераказваць тэкст па гатоваму плану | – | – |
Сказ (9 гадзін і 1 гадзіна на кантрольную дыктоўку) Увага! Раздзел “Сказ” змешчаны ў І частцы падручніка |
16. Агульнае паняцце пра сказ. | Даць паняцце сказа як закончанай думкі, вучыць вызначаць межы сказа | Практыкаванні: 125 – 129, 131 Слоўнікавыя словы: капялюш | Пр. 130 |
17. Апавядальныя сказы | Фарміраваць прадстаўленне пра апавядальныя сказы, вучыць выкарыстоўваць адпаведны знак прыпынку пры афармленні іх на пісьме | Практыкаванні: 132 – 135 | Пр. 136 |
18. Пытальныя сказы | Фарміраваць прадстаўленне пра пытальныя сказы, вучыць выкарыстоўваць адпаведны знак прыпынку пры афармленні іх на пісьме | Практыкаванні: 137 – 142, 146 Слоўнікавыя словы: Беларусь | Пр. 143
|
19. Пытальныя сказы | Вучыць адрозніваць пытальныя сказы ад апавядальных, утвараць пытальныя сказы | Практыкаванні: 144, 145, 147 – 149, 151 – 157 Слоўнікавыя словы: павук, воблака | Пр. 150 |
20. Пабуджальныя сказы. Кантрольная слоўнікавая дыктоўка (8 слоў) | Фарміраваць прадстаўленне пра пабуджальныя сказы, вучыць выкарыстоўваць адпаведныя знакі прыпынку пры афармленні іх на пісьме, утвараць пабуджальныя сказы. праверыць ступень засваення слоўнікавых слоў | Практыкаванні: 158–169 Слоўнікавыя словы: пошта | Пр. 170 |
21. Клічныя сказы. Развіццё вуснага маўлення: ветлівыя выразы віншаванняў і пажаданняў. | Фарміраваць прадстаўленне пра клічныя сказы, Вучыць інтанацыйна адрозніваць клічныя сказы і афармляць іх на пісьме, узбагачаць маўленне вучняў ветлівымі выразамі віншавання і пажаданняў. | Практыкаванні: 171 – 185 Слоўнікавыя словы: блішчаць
| Пр. 186 |
22. Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа. | Фарміраваць прадстаўленне пра сувязь слоў у сказе, значэнне галоўных і даданых членаў сказа | Практыкаванні: 187–191 Слоўнікавыя словы: звінець | Пр. 192 |
23. Сувязь слоў у сказе. Галоўныя і даданыя члены сказа. Увага! Тэма “Словазлучэнне” не вывучаецца. | Вучыць устанаўліваць сувязь слоў у сказе, вызначаць галоўныя і даданыя члены сказа | Практыкаванні: 193, 194, 196, 197
Увага! Практыкаванні 199, 200, 202 – 210 не выконваюцца | Пр. 195 |
24. Абагульненне і паўтарэнне па раздзеле “Сказ” | Сістэматызаваць веды пра сказ, фарміраваць правапісныя ўменні і навыкі | Практыкаванні: 198, 200, 205, 208, 211. | – |
25. Кантрольная дыктоўка | Праверыць ступень сфарміраванасці правапісных уменняў вучняў | – | – |
Значэнне слова (5 гадзін і 1 гадзіна на навучальны пераказ) Увага! Раздзел “Значэнне слова” змешчаны ў І частцы падручніка |
26. Значэнне слова. Увага! Тэмы “Лексічнае значэнне слова”, “Слова як назва прадметаў, прымет і дзеянняў” “Адназначныя і мнагазначныя (прамое і пераноснае значэнне) словы” не вывучаюцца | Вучыць устанаўліваць значэнне слова, карыстацца тлумачальным слоўнікам. | Практыкаванні: 69, 72, 75, 77, 78 Увага! Практыкаванні: 65–68, 70, 74, 76, 79 – 110 не выконваюцца. | Пр. 73 |
27.Сінонімы. | Даць паняцце сінонімаў, як слоў, падобных па значэнні, вучыць падбіраць сінонімы са слоў з шэрагу прапанаваных. | Практыкаванні: 111, 112 | – |
28. Сінонімы. | вучыць падбіраць сінонімы са слоў з шэрагу прапанаваных, арганізаваць назіранне за роляй сінонімаў у мове | Практыкаванні: 113, 114 | Пр.115 |
29. Антонімы. | Даць паняцце антонімаў, як слоў, супрацьлеглых па значэнні, вучыць падбіраць антонімы са слоў з шэрагу прапанаваных. | Практыкаванні: 116–119 Слоўнікавыя словы: чысціня | Пр. 120 |
30. Антонімы. | Даць паняцце антонімаў, як слоў, супрацьлеглых па значэнні, вучыць падбіраць антонімы са слоў з шэрагу прапанаваных. | Практыкаванні: 121, 123, 124 Пытанні на старонцы 66.
| Пр. 122 |
31. Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ. | Вучыць пісьмова пераказваць тэкст па пытаннях і апорных словах | – | – |
Склад слова (10 гадзін) Увага! Раздзел “Склад слова” змешчаны ў ІІ частцы падручніка |
32. Корань слова. Роднасныя словы. | Фарміраваць уменне вызначаць корань у слове, падбіраць роднасныя словы | Практыкаванні: 42 – 47, 49 | Пр. 48 |
33. Корань слова. Роднасныя словы. | Фарміраваць уменне вызначаць корань у слове, падбіраць роднасныя словы | Практыкаванні: 50–53 | Пр. 54 |
34. Канчатак і яго роля ў сувязі слоў. | Фарміраваць прадстаўленне аб канчатку як зменнай частцы роднасных слоў, вызначыць ролю канчатка для сувязі слоў у сказе, вучыць вызначаць канчатак у слове | Практыкаванні: 55–57, 59 | Пр. 58 |
35. Канчатак слова. Агульнае паняцце аб нулявым канчатку. | Вучыць вызначаць канчатак у слове, фарміраваць агульнае ўяўленне пра нулявы канчатак. | Практыкаванні: 60–63, 65 | Пр. 64 |
36. Прыстаўка. | Даць паняцце “прыстаўка”, вучыць вызначаць прыстаўку ў слове | Практыкаванні: 66 – 75 | Пр. 76 |
37. Правапіс прыставак аб-, ад-, пад-, над-, перад-, прад- | Пазнаёміць з правілам правапісу прыставак аб-, ад-, пад-, над-, перад-, прад- вучыць пісаць словы з гэтымі прыстаўкамі | Практыкаванні: 78, 79 | Пр. 77 |
38. Правапіс прыставак з-, с- | Пазнаёміць з правілам правапісу прыставак з-, с- вучыць пісаць словы з гэтымі прыстаўкамі | Практыкаванні: 80 – 83 | Пр. 84 |
39. Суфікс. | Даць паняцце “суфікс”, вучыць вызначаць суфікс ў слове, рабіць разбор слова па саставе | Практыкаванні: 85 – 94, 96 | Пр. 95 |
40. Роля прыстаўкі і суфікса ва ўтварэнні новых слоў | Даследаваць ролю прыстаўкі і суфікса як сродка ўтварэння новых слоў, вучыць утвараць новыя словы з дапамогай прыстаўкі і суфікса | Практыкаванні: 97–100 | Пр. 100 |
41. Абагульненне і паўтарэнне. Кантрольная работа па тэме “Слова і яго склад” | Сістэматызаваць звесткі пра часткі слова, практыкаваць у разборы слова па саставе, праверыць набытыя ўменні | Пытанні на старонцы 54.
| – |
Часціны мовы (24 гадзіны і 1 гадзіна на кантрольную дыктоўку) Увага! Раздзел “Часціны мовы” змешчаны ў ІІ частцы падручніка |
42. Агульныя звесткі аб часцінах мовы. | Сфарміраваць уяўленне пра слова як часціну мовы, пазнаёміць са значэннем і пытаннямі, на якія адказваюць назоўнік, прыметнік, дзеяслоў | Практыкаванні: 101–107 Слоўнікавыя словы: пялёстак, асцярожны, джаліць | Пр. 108 |
43. Агульныя звесткі аб часцінах мовы. | Сфарміраваць уяўленне пра слова як часціну мовы, пазнаёміць з роляй у сказе назоўніка, прыметніка, дзеяслова | Практыкаванні: 109–115 Слоўнікавыя словы: заўжды
| Пр. 116 |
44. Прыназоўнік. | Даць паняцце прыназоўніка, вучыць адрозніваць прыназоўнік ад прыстаўкі і пісаць асобна з іншымі словамі | Практыкаванні: 117–121, 123 Слоўнікавыя словы: булён | Пр. 122 |
45. Назоўнік. Назоўнікі, якія адказваюць на пытанне хто? і назоўнікі, якія адказваюць на пытанне што? | Фарміраваць уяўленне пра адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі, вучыць ставіць пытанне да назоўніка | Практыкаванні: 124–128 Слоўнікавыя словы: чаромха | Пр. 129 |
46. Род назоўнікаў. Увага! Тэма “Змяненне назоўнікаў па пытаннях” не вывучаецца ў 3 класе. | Фарміраваць паняцце “род назоўнікаў”, вучыць вызначаць род назоўнікаў. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” Увага! Практыкаванні: 130–138 не выконваюцца.
|
|
47. Назоўнікі, род якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах. Кантрольная слоўнікавая дыктоўка (10 слоў). | Фарміраваць паняцце “род назоўнікаў”, вучыць вызначаць род назоўнікаў, у тым ліку ў слоў, род якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
48. Лік назоўнікаў. | Фарміраваць паняцце “лік назоўнікаў”, вучыць вызначаць лік назоўнікаў. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
49. Назоўнікі, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах.
| Фарміраваць паняцце “лік назоўнікаў”, вучыць вызначаць лік назоўнікаў, у тым ліку ў слоў, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
50. Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў.
| Практыкаваць у вызначэнні роду і ліку назоўнікаў. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
51. Прыметнік.
| Паказаць ролю і значэнне прыметніка як часціны мовы, вучыць адрозніваць прыметнік ад іншых часцін мовы | Практыкаванні: 139–143 | Пр. 145 |
52. Прыметнік.
| Вучыць адрозніваць прыметнік ад іншых часцін мовы, ставіць пытанне да яго. | Практыкаванні: 144, 146, 147, 148 Слоўнікавыя словы: нячутна | Пр. 145 |
53. Вызначэнне роду прыметнікаў.
| Паказаць сувязь назоўніка з прыметнікам у родзе, вучыць знаходзіць спалучэнне прыметніка з назоўнікам і вызначаць род прыметніка, вызначаць канчаткі назоўніка і прыметніка | Практыкаванні: 149–154
| Пр. 155 |
54. Вызначэнне ліку прыметнікаў.
| Паказаць сувязь назоўніка з прыметнікам у ліку, вучыць знаходзіць спалучэнне прыметніка з назоўнікам і вызначаць лік прыметніка, вызначаць канчаткі назоўніка і прыметніка | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
55. Вызначэнне роду і ліку назоўнікаў і прыметнікаў. | Практыкаваць у вызначэнні роду і ліку прыметнікаў | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
56. Дзеяслоў. | Паказаць ролю і значэнне дзеяслова як часціны мовы, вучыць вылучаць дзеясловы і ставіць да іх пытанні | Практыкаванні: 156–161, 163 – 165 Слоўнікавыя словы: вулей | Пр. 162 |
57. Цяперашні, прошлы, будучы час дзеяслова. | Фарміраваць прадстаўленне пра часы дзеяслова, вучыць вызначаць час дзеяслова | Практыкаванні: 166– 168 | Пр. 169 |
58. Цяперашні, прошлы, будучы час дзеяслова. | Практыкаваць у пастаноўцы пытання да дзеяслова і вызначэнні яго часу. | Практыкаванні: 170 – 176
| Пр. 177 |
59. Дзеясловы прошлага часу. Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах і ліках. | Вучыць адрозніваць дзеясловы прошлага часу, вызначаць іх род і лік. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
60. Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў –ў, -л. | Практыкаваць ва ўтварэнні дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў –ў, -л. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
61. Утварэнне дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў –ў, -л. | Практыкаваць ва ўтварэнні дзеясловаў прошлага часу з дапамогай суфіксаў –ў, -л. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
62. Правапіс не з дзеясловамі. | Фарміраваць уменне пісаць не з дзеясловамі асобна. | Практыкаванні: 178, 179, 181 – 186 Слоўнікавыя словы: Рэспубліка Беларусь | Пр. 180 |
63. Правапіс дзеясловаў на –цца, -ся. | Выпрацоўваць уменне правільна перадаваць пры пісьме дзеясловы на –цца, -ся, паказаць адрозненне правапісу такіх дзеясловаў у рускай і беларускай мове. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
64. Правапіс дзеясловаў на –цца, -ся. | Выпрацоўваць уменне правільна перадаваць пры пісьме дзеясловы на –цца, -ся, паказаць адрозненне правапісу такіх дзеясловаў у рускай і беларускай мове. | Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” |
|
65. Абагульненне і паўтарэнне па тэме “Часціны мовы” | Сістэматызаваць звесткі пра часціны мовы, практыкаваць у вызначэнні часцін мовы, праверыць набытыя ўменні | Практыкаванні: 184 – 186 Слоўнікавыя словы: Рэспубліка Беларусь Пытанні на старонцы 103 | – |
66. Кантрольная дыктоўка з граматычным заданнем | Праверыць ступень сфарміраванасці граматыка-арфаграфічных уменняў вучняў | – Гл. распрацоўкі ўрокаў у часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” | – |
Паўтарэнне (4 гадзіны) |
67. Паўтарэнне. Тэкст. | Паўтарыць характарыстыкі тэксту-апавядання і тэксту-апісання, практыкаваць у вызначэнні тыпу тэксту, удасканальваць правапісныя ўменні. | Практыкаванні: 187–191 Слоўнікавыя словы: увосень | Пр. 192 |
68. Паўтарэнне. Сказ. | Паўтарыць, якія бываюць віды сказаў паводле мэты выказвання і па інтанацыі, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў канцы такіх сказаў, удасканальваць правапісныя ўменні. | Практыкаванні: 194, 196, – 198 Увага! Практыкаванні 193, 195 не выконваюцца | Пр. 199 |
69. Паўтарэнне. Склад слова. | Паўтарыць назвы і ролю частак слова, практыкавацца ў разборы слова па саставу, удасканальваць правапісныя ўменні. | Практыкаванні: 203, 204, 208 | Пр. 202 |
70. Паўтарэнне. Часціны мовы. | Паўтарыць звесткі пра часціны мовы, практыкаваць у распазнаванні ў сказах назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, удасканальваць правапісныя ўменні. | Практыкаванні: 205 – 207 | – |