№ п/п | Тэма ўрока | Адукацыйная мэта ўрока | Матэрыял падручніка | Дамашняе заданне |
Паўтарэнне (3 г) |
1 | Правапіс галосных і зычных | Актуалізаваць і сістэматызаваць веды вучняў пра правапіс галосных о, э–а, е, ё–я, правапіс ў, дз, ц слоў з няпарнымі цвёрдымі зычнымі; удасканальваць уменне абгрунтоўваць напісанне слоў з арфаграмамі, развіваць маўленне | Практ. 9, 16, 19
| Практ.25
|
2 | Раздзяляльныя знакі. Напісанне слоў з імі | Замацаваць веды пра раздзяляльныя знакі, адпрацоўваць уменне суадносіць вымаўленне слова з яго напісаннем | Матэрыял да гэтай тэмы будзе друкавацца ў метадычных часопісах |
|
3 | Склад слова. Правапіс прыставак (паўтарэнне) | Узнавіць і ўдакладніць веды вучняў пра значымыя часткі слова: корань, прыстаўку, суфікс, канчатак; практыкаваць у разборы слоў па саставе, у падборы аднакаранёвых слоў, паўтарыць правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны | Практ. 20-21 | Практ.22 |
Тэкст (4 г) |
4 | Тэкст. Агульныя звесткі пра тэкст | Актуалізаваць веды вучняў пра тэкст: тэму і асноўную думку, загаловак; будову тэксту. Адпрацоўваць уменне адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вучыць складаць уласныя тэксты на прапанаваную тэму | Практ. 1, 26-28 | Практ. 31 |
5 | Тэкст-апавяданне, тэкст-апісанне | Пашырыць веды вучняў пра тэкст-апавяданне, тэкст-апісанне, іх асаблівасці, фарміраваць уменне адрозніваць гэтыя тыпы паводле асноўных прымет | Практ. 2, 11, 29 | Практ. 30 |
6 | Часткі тэксту. План апавядальнага тэксту | Адпрацоўваць уменне дзяліць тэкст на сэнсавыя часткі, складаць план тэксту; вусна пераказваць тэкст па плане | Практ. 32, 33, 37 | Практ. 38 |
7 | Пераказ тэксту-апавядання па плане | Развіваць уменне дзяліць тэкст на часткі, складаць яго план, вусна пераказваць тэкст па плане | Практ.40 | Практ. 41 |
Сказ (7 г) |
8 | Сказ. Будова сказа | Актуалізаваць веды вучняў пра галоўныя і даданыя члены сказа, развіваць уменне ўстанаўліваць сувязь слоў у словазлучэнні і сказе | Практ. 42-45, 47 | Практ. 46 |
9 | Аднародныя члены сказа | Садзейнічаць фарміраванню першаснага паняцця пра аднародныя члены сказа, увесці ў моўную практыку вучняў тэрміны аднародныя дзейнікі, аднародныя выказнікі і аднародныя даданыя члены сказа; удасканальваць уменне інтанаваць сказы з аднароднымі членамі, абгрунтоўваць прыналежнасць радоў слоў да аднародных членаў сказа, тлумачыць напісанне слоў з арфаграмамі | Практ. 48-51 | Практ. 52 |
10 | Сказы з аднароднымі членамі | Фарміраваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены сказа (галоўныя і даданыя), развіваць сказы з дапамогай аднародных членаў сказа, суадносіць сказ з яго схемай | Практ. 53-56
| Практ. 57
|
11 | Сказы з аднароднымі членамі | Пазнаёміць з правілам адасаблення аднародных членаў сказа на пісьме, удасканальваць уменне вучняў інтанаваць сказы з аднароднымі членамі, фарміраваць навык правільна будаваць і ўжываць сказы такога тыпу пры складанні тэксту | Практ. 58-61
| Практ. 62 |
12 | Словы, якія злучаюць аднародныя члены сказа. | Фарміраваць уяўленне аб спосабах злучэння аднародных членаў сказа, выпрацоўваць уменне знаходзіць у сказе аднародныя члены сказа, правільна вызначаць спосаб іх злучэння (з дапамогай слоў і, а, але ці без іх) | Практ. 63-67 | Практ. 68 |
13 | Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі | Фарміраваць ўяўленне пра расстаноўку знакаў прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа, калі яны злучаны злучнікамі (тэрмін не ўводзіцца) і, а, але ці без злучнікаў; выпрацоўваць уменне расстаўляць знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі сказа; выпрацоўваць уменне будаваць сказы з прапанаваных слоў | Практ. 69-75, 77-79 (на выбар настаўніка) | Практ. 80 |
14 | Замацаванне вывучанага. Тлумачальны дыктант | Фарміраваць уменне тлумачыць напісанне вывучаных арфаграм, пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі; разбіраць сказ па членах сказа | Тэкст практ.76 выкарыстаць для тлумачальнага дыктанта | Практ.83
|
Слова (47 г) |
Склад слова (4 г)* |
15 | Значымыя часткі слова | Актуалізаваць веды вучняў пра значымыя часткі слова: корань, прыстаўку, суфікс, канчатак; практыкаваць у разборы слова па саставе , у падборы аднакаранёвых слоў | *Матэрыял да гэтага раздзела будзе друкавацца ў метадычных часопісах |
|
16-17 | Аснова – частка слова без канчатка | Сфарміраваць уяўленне вучняў пра аснову як частку слова без канчатка; паўтарыць парныя па звонкасці-глухасці гукі, адпрацоўваць уменне правільна пісаць словы з прыстаўкамі з- (с-), раз- (рас-), уз- (ус-); падбіраць аднакаранёвыя словы да прапанаваных, разбіраць словы па саставе |
|
|
18 | Вызначэнне канчатка і асновы слова. Правапіс прыставак без- (бяз-), бес- (бяс-), не- (ня-) | Адпрацоўваць уменне адрозніваць формы слова ад аднакаранёвых слоў, вызначаць канчатак і аснову слова, актуалізаваць веды вучняў пра правапіс галосных е (я) у прыстаўках, практыкаваць ва ўтварэнні аднакаранёвых антонімаў з дапамогай прыставак. |
|
|
Назоўнік (15 г +2 г) |
19 | Назоўнік як часціна мовы (агульныя звесткі) | Актуалізаваць веды вучняў аб лексіка-граматычных прыметах назоўнікаў: называюць прадметы, з’явы прыроды, дзеянні, стан, прыметы; адказваюць на пытанне хто? ці што?, з’яўляюцца ўласнымі ці агульнымі, змяняюцца па ліках, маюць род ; фарміраваць уменне вызначаць назоўнікі ў тэксце | Практ.85-88
| Практ.89
|
20 | Род назоўнікаў | Адпрацоўваць уменне вызначаць род назоўнікаў, правільна выкарыстоўваць у маўленні назоўнікі, род якіх не супадае з родам назоўнікаў у рускай мове, развіваць маўленне вучняў | Практ. 90-94
| Практ.95
|
21 | Род назоўнікаў | Адпрацоўваць уменне вызначаць род назоўнікаў, правільна спалучаць іх з іншымі словамі, утвараць назоўнікі з дапамогай суфіксаў; актуалізаваць веды пра антонімы; замацаваць правапіс слоўнікавых слоў | Практ. 96-99 | Практ. 100 |
22 | Лік назоўнікаў | Актуалізаваць веды вучняў пра лік назоўнікаў, фарміраваць уменне адрозніваць назоўнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку, сярод шэрагу назоўнікаў вылучаць назоўнікі, якія маюць толькі адзін лік: адзіночны ці множны | Практ. 101-109 | Практ. 110 |
23-24 | Скланенне назоўнікаў | Узнавіць веды вучняў аб змяненні формы (канчаткаў) назоўнікаў па пытаннях. Пазнаёміць з назвамі склонаў і склонавымі пытаннямі назоўнікаў, даць першаснае ўяўленне пра скланенне назоўнікаў | Практ. 111-114, памятка 1, с. 100.
Практ.116,117 | Практ. 115
Практ. 118
|
25 | Складанне тэксту-апавядання па серыі малюнкаў | Развіваць уменне ствараць тэкст-апавяданне паводле серыі малюнкаў, улічваючы развіццё дзеяння | Практ.120
| Паўтарыць назвы склонаў і склонавыя пытанні |
26 | Скланенне назоўнікаў | Садзейнічаць запамінанню назваў склонаў і склонавых пытанняў, фарміраваць уменне правільна вызначаць склон назоўнікаў у словазлучэнні, сказе | 119,121-125 | Практ.126 |
27 | Назоўны склоны | Фарміраваць уменне адрозніваць назоўнікі, якія ўжыты ў назоўным склоне, ад іншых назоўнікаў у сказе; паказаць ролю назоўнікаў Н. скл. у сказе; | Практ. 127-130 | Практ.131
|
28 | Родны склон | Садзейнічаць усведамленню ролі прыназоўнікаў ва ўтварэнні формаў роднага склону і магчымасці пастаноўкі як склонавых, так і сэнсавых пытанняў, запамінанню ўласнабеларускіх канструкцый смяяцца з каго, з чаго; адпрацоўваць уменне правільна ўтвараць словазлучэнні тыпу “дзеяслоў + назоўнік Р. скл.” | Практ. 132-137 | Практ. 138 |
29 | Давальны склон | Замацоўваць веданне склонаў і склонавых пытанняў; актуалізаваць веды пра аснову слова, фарміраваць уяўленне пра залежнасць напісання канчаткаў назоўнікаў жаночага роду ад апошняга зычнага асновы, пра чаргаванне зычных у назоўнікаў жаночага роду ў Д. скл., пра напісанне канчаткаў назоўнікаў– імён мужчынскага роду, якія заканчваюцца на -а, -я ў Д. скл., адпрацоўваць уменне правільна ўтвараць словазлучэнні тыпу “дзеяслоў + назоўнік Д. скл.”, садзейнічаць запамінанню ўласнабеларускай канструкцыі тыпу дзякаваць (каму?) | Практ. 139-142; памятка 2, с. 101
| Практ.143
|
30 | Вінавальны склон | Пазнаёміць са спосабамі адрознення назоўнага і вінавальнага склонаў неадушаўлёных назоўнікаў мужчынскаа і ніякага роду, роднага і вінавальнага склонаў адушаўлёных назоўнікаў; фарміраваць уменне вызначаць склон назоўнікаў у словазлучэнні, сказе па пытаннях і прыназоўніках, разбіраць сказ па саставе. | Практ. 144-149
| Практ.150
|
31 | Творны склон | Фарміраваць уяўленне пра напісанне канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду на -а (-я) у Т. скл., пра падаўжэнне апошняга зычнага асновы назоўнікаў жаночага роду з нулявым канчаткам; пра прыназоўнікі, якія ўжываюцца з назоўнікамі Т. скл. | Практ. 151-156
| Практ.157
|
32 | Месны склон | Сфарміраваць уяўленне пра асаблівасць меснага склону: назоўнікі ў гэтым склоне ўжываюцца толькі з прыназоўнікамі, садзейнічаць засваенню формаў назоўнікаў меснага склону, правільнаму іх ужыванню ва ўласным маўленні | Практ. 158, 159,163; памятка 2, с.101
| Практ.164
|
33 | Месны склон | Удасканальваць уменне вызначаць склон назоўніка з апорай на склонавае, а пры неабходнасці, на сэнсавае пытанне, садзейнічаць засваенню формаў назоўнікаў меснага склону ў множным ліку, правільнаму іх ужыванню ва ўласным маўленні | Практ.160, 161, 165; памятка 3, с.102
| Практ.162
|
34 | Кантрольны дыктант | Праверыць засваенне ведаў; развіваць уменне распазнаваць арфаграму ў слове і прымяняць правіла |
|
|
35 | Работа над памылкамі. Замацаванне вывучанага | Адпрацоўваць уменне выконваць работу над памылкамі, фарміраваць уменне правільна пісаць словы з вывучанымі арфаграмамі, разбіраць словы па саставе |
|
|
Прыметнік (10 г + 1г) |
36 | Прыметнік як часціна мовы (агульныя звесткі) | Актуалізаваць і ўдакладніць уяўленне вучняў пра лексіка-граматычныя прыметы прыметнікаў; фарміраваць уменне выкарыстоўваць прыметнікі ў маўленні; | Практ. 1-5 (2-я ч.) | Практ. 6 (2-я ч.) |
37 | Змяненне прыметнікаў па родах | Садзейнічаць асэнсаванню граматычнай сувязі паміж прыметнікамі і назоўнікамі з улікам іх роду і залежнасці формы роду прыметніка ад роду назоўніка | Практ. 7-13 | Практ. 14 |
38 | Змяненне прыметнікаў па ліках | Садзейнічаць асэнсаванню граматычнай сувязі паміж прыметнікамі і назоўнікамі: залежнасці формы ліку прыметніка ад ліку назоўніка; адпрацоўваць уменне выдзяляць канчаткі прыметнікаў; фарміраваць уменне выкарыстоўваць у маўленні прыметнікі з пераносным значэннем | Практ. 15-18
| Практ.19
|
39 | Змяненне прыметнікаў па склонах. Назоўны склон | Азнаёміць са склонавымі пытаннямі; садзейнічаць фарміраванню ўяўленняў аб адрозненні канчаткаў мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку, вопыту работы з табліцамі скланення прыметнікаў; адпрацоўваць уменне знаходзіць словазлучэнні “прыметнік + назоўнік” і вызначаць склон прыметніка; знаходзіць галоўныя і даданыя члены сказа | Практ. 20-24
| Практ. 25
|
40 | Родны склон | Фарміраваць вопыт работы з табліцамі скланення прыметнікаў; вучыць фармуляваць вывад аб асаблівасцях скланення прыметнікаў на аснове аналізу табліц; адпрацоўваць уменне правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне, звяраць напісанне канчаткаў прыметнікаў з табліцай скланення прыметнікаў | Практ. 26-28
| Практ. 29
|
41 | Давальны склон | Развіваць уменне знаходзіць у тэксце сэнсава звязаныя паміж сабой назоўнікі і прыметнікі; правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне, звяраць напісанне канчаткаў прыметнікаў з табліцай скланення прыметнікаў; фарміраваць практычны вопыт ужывання прыметнікаў пры апісанні прадмета; практыкаваць у перакладзе на рускую мову словазлучэнняў “прыметнік + назоўнік”, якія не супадаюць у родзе | Практ. 30-34
| Практ. 35
|
42 | Вінавальны склон. Складанне плана тэксту і вусны пераказ па плане | Фарміраваць уяўленне аб асаблівасцях скланення прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду, якія спалучаюцца з адушаўлёнымі і неадушаўлёнымі назоўнікамі (аб падабенстве і адрозненні іх склонавых канчаткаў), вучыць прыёму вызначэння склону прыметніка мужчынскага і ніякага роду шляхам падстаноўкі прыметніка жаночага роду; адпрацоўваць уменне правільна пісаць канчаткі прыметнікаў, звяраць напісанае з табліцай скланення прыметнікаў; адпрацоўваць уменне складаць план тэксту і пераказваць па плане; лексічна і сінтаксічна правільна ўжываць прыметнікі ў маўленні | Практ. 36-40
| Практ. 41
|
43 | Творны склон | Фарміраваць уяўленне аб асаблівасцях скланення прыметнікаў жаночага роду | Практ. 42- 45
| Практ. 46
|
44 | Месны склон | Адпрацоўваць уменне правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне з дапамогай пытанняў; звяраць напісанне канчаткаў прыметнікаў з табліцай скланення прыметнікаў; практыкаваць у вызначэнні склону прыметніка ў сказе, у вылучэнні канчаткаў прыметнікаў | Практ. 47-49
| Практ. 50
|
45 | Скланенне прыметнікаў у множным ліку | Даць уяўленне аб тым, што прыметнікі ў множным ліку па родах не змяняюцца; фарміраваць вопыт работы з табліцамі скланення прыметнікаў; вучыць фармуляваць вывад аб асаблівасцях скланення прыметнікаў у множным ліку на аснове аналізу табліц, практыкаваць у напісанні склонавых канчаткаў прыметнікаў з апорай на табліцу | Практ. 51-54
| Практ. 55
|
46 | Навучальны пераказ | Адпрацоўваць уменне складаць план, падрабязна перадаваць змест тэксту | Настаўнік можа выкарыстаць тэкст практ. 56, можа падабраць адпаведны
| Практ. 57 |
Займеннік (6 г) |
47 | Займеннік як часціна мовы | Даць першасныя звесткі пра займеннік як часціну мовы, пра ролю займеннікаў у мове | Практ. 58-62
| Практ.63
|
48 | Займеннікі 1, 2, 3-й асобы | Сфарміраваць уяўленне пра асабовыя займеннікі: у адрозненне ад назоўнікаў не называюць прадмет, а толькі ўказваюць на яго, маюць форму 1, 2, і 3 асобы адзіночнага і множнага ліку | Практ. 64-67
| Практ. 68
|
49 | Змяненне асабовых займеннікаў па склонах | Пазнаёміць са скланеннем асабовых займеннікаў; фарміраваць уменне вызначаць склон асабовага займенніка ў сказе (з апорай на табліцу), ужываць займеннікі ў маўленні ў правільнай форме | Практ. 69-77 (на выбар настаўніка) | Практ. 73
|
50 | Правапіс займеннікаў з прыназоўнікамі | Пазнаёміць з правапісам прыназоўнікаў з займеннікамі; практыкаваць у правільным ужыванні асабовых займеннікаў у маўленні | Практ. 80-83
| Практ. 85
|
51 | Ужыванне займеннікаў у мове | Фарміраваць уменне пазбягаць паўтораў у мове, выкарыстоўваючы асабовыя займеннікі, практыкаваць у правільным ужыванні ў мове ускосных склонавых форм асабовых займеннікаў | Практ. 78, 79, 84
| Падрыхтаваць адказы на пытанні рубрыкі “Што мы ведаем?”
|
52 | Замацаванне вывучанага. Папераджальны дыктант | Сістэматызаваць веды вучняў пра займеннік, адпрацоўваць уменне пісаць тэкст пад дыктоўку, прымяняць атрыманыя веды на практыцы, фарміраваць арфаграфічную пільнасць |
|
|
|
| Дзеяслоў (13 г+ 2г) |
|
|
53 | Дзеяслоў як часціна мовы | Сістэматызаваць і паглыбіць разуменне лексіка-граматычнага значэння дзеяслова, садзейнічаць асэнсаванню ролі дзеяслова ў мове, адпрацоўваць уменне знаходзіць дзеясловы па лексіка-граматычным значэнні і пытаннях, развіваць вуснае маўленне праз складанне апавядання па малюнках | Практ. 86-92 | Практ. 93 |
54 | Неазначальная форма дзеяслова | Сфарміраваць ўяўленне пра неазначальную форму дзеяслова: адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?, заканчваецца на -ць, -чы, -ці; выпрацоўваць уменне сярод іншых формаў дзеяслова вылучаць неазначальную форму | Практ. 94-100 | Практ.101 |
55 | Змяненне дзеяслова па ліках | Фарміраваць уменне вызначаць лік дзеясловаў, спалучаць з улікам сэнсу дзеясловы і назоўнікі; адпрацоўваць навык напісання слоў з арфаграмамі е, ё - я | Практ. 102-105 | Практ. 108 |
56 | Навучальнае сачыненне
| Развіваць уменне ствараць апавядальны тэкст, ужываць дзеясловы ў тэксце як “стрыжань” сувязі апавядальнага тэксту, правільна афармляць тэкст на пісьме | Практ.107 |
|
57 | Змяненне дзеяслова па часах | Фарміраваць уменне вызначаць час дзеясловаў, правільна ставіць пытанні пры ўтварэнні пэўнай формы дзеяслова | Практ. 109-114 | Практ.115 |
58 | Кантрольны слоўнікавы дыктант. Змяненне дзеясловаў цяперашняга і будучага часу | Праверыць засваенне напісання слоўнікавых слоў. Фарміраваць ўяўленне пра спражэнне (змяненне па асобах і ліках) дзеясловаў цяперашняга і простага будучага часу, садзейнічаць выпрацоўцы ўмення адрозніваць формы дзеясловаў 1, 2, 3-й асобы ў адзіночным і множным ліку | Практ. 116-122 | Практ. 123 |
59 | І і ІІ спражэнне дзеясловаў | Сфарміраваць ўяўленне пра І і ІІ спражэнне дзеясловаў, выпрацоўваць уменне ставіць пытанні да дзеясловаў і, карыстаючыся табліцай, спрагаць прапанаваныя дзеясловы, выдзяляць іх асабовыя канчаткі | Практ. 124-128 | Практ.129 |
60 | Першая асоба дзеясловаў | Фарміраваць практычны вопыт змянення дзеясловаў па асобах і ліках, уменне працаваць з табліцамі | Практ. 130-134 | Практ. 135 |
61 | Другая асоба дзеясловаў | Удасканальваць уменне размяжоўваць дзеясловы І і ІІ спражэння, вызначаць іх канчаткі, абгрунтоўваць напісанне, выкарыстоўваць у маўленні формы 2-й асобы; фарміраваць уменне працаваць з табліцамі | Практ. 136-141 | Практ. 143 |
62 | Трэцяя асоба дзеясловаў | Фарміраваць уменне змяняць дзеясловы па асобах і ліках з апорай на табліцы, правільна ўжываць у маўленні | Практ.144-150 | Практ. 151 |
63 | Замацаванне | Фарміраваць практычны вопыт вызначэння спражэння дзеясловаў, уменне арфаграфічна правільна пісаць асабовыя канчаткі дзеясловаў І і ІІ спражэння, працаваць з даведачнымі матэрыяламі | Практ. 152-158 (на выбар настаўніка) | Практ. 159 |
64 | Змяненне дзеясловаў прошлага часу | Звярнуць увагу вучняў на тое, што дзеясловы прошлага часу па асобах не змяняюцца, фарміраваць уменне вызначаць род дзеясловаў прошлага часу адзіночнага ліку, прыводзіць прыклады дзеясловаў прошлага часу адзіночнага ліку мужчынскага, ніякага і жаночага роду | Практ. 160-166 | Практ.167 |
65 | Змяненне дзеясловаў прошлага часу | Развіваць уменне падбіраць у сказы дзеясловы адпаведнай граматычнай формы і лексічнага значэння, вызначаць час, лік, асобу (калі ёсць), род (калі ёсць); садзейнічаць узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў праз пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую | Практ. 168,170-172 | Практ. 173 |
66 | Замацаванне | Сістэматызаваць веды пра дзеяслоў, выпрацоўваць уменне пісаць асабовыя канчаткі, абгрунтоўваць напісанне арфаграм, разбіраць сказ па членах сказа | Практ. 169, 178, 188; рубрыка “Што мы ведаем?” | Практ. 187 (вусна) |
67 | Кантрольны дыктант з граматычным заданнем | Праверыць засваенне вывучанага, уменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы |
|
|
Паўтарэнне (3 г ) |
68-70 | Работа над памылкамі. Паўтарэнне | Удасканальваць уменне выконваць работу над памылкамі, абгрунтоўваць напісанне арфаграм. Паўтарыць і замацаваць веды вучняў пра тэкст і сказ, вывучаныя часціны мовы; развіваць уменне вылучаць іх у сказе; удасканальваць арфаграфічна правільнае пісьмо | Практ. 189- 193,195-199, 201-204 (на выбар настаўніка) | Практ. 194, 200, 204 |