Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне icon

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

НазваниеПрыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне
Дата03.07.2013
Размер147.84 Kb.
ТипУрок
источник
1. /20090624ktpnach14/Бел мова бел шк/Бел мова 2кл бел шк.doc
2.
/20090624ktpnach14/Бел мова бел шк/Бел мова 3 кл бел шк.doc
3. /20090624ktpnach14/Бел мова бел шк/Бел.мова 4 кл бел шк.doc
4. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова 2 клас рус шк.doc
5. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова 3 клас рус шк.doc
6. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова 4 клас рус шк.doc
7. /20090624ktpnach14/Бел мова рус шк/бел мова вусны курс 1 клас рус шк.doc
8. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне бел.шк/Планаванне 2 кл бел.шк.doc
9. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне бел.шк/Планаванне 3 кл.бел.шк.doc
10. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне бел.шк/Планаванне 4 кл.бел.шк.doc
11. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне рус.шк/Л_т чыт- планаванне, 4 клас р.шк.doc
12. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне рус.шк/Л_т. чыт. - планав. 3 клас русск шк.doc
13. /20090624ktpnach14/Л_т.чытанне рус.шк/Л_т.чыт. планав. 2 кл..doc
14. /20090624ktpnach14/Лит.чтение бел.шк/Планирование 2 кл.бел шк..doc
15. /20090624ktpnach14/Лит.чтение бел.шк/Планирование 3 кл. бел.шк..doc
16. /20090624ktpnach14/Лит.чтение бел.шк/Планирование 4 кл.бел.шк..doc
17. /20090624ktpnach14/Лит.чтение рус.шк/Лит чтение 2 кл р шк .doc
18. /20090624ktpnach14/Лит.чтение рус.шк/Планирование 3 кл рус.шк .doc
19. /20090624ktpnach14/Лит.чтение рус.шк/Планирование 4 кл рус. шк .doc
20. /20090624ktpnach14/Математика/Пример планир 1 кл .doc
21. /20090624ktpnach14/Математика/Примерн планир 3 кл .doc
22. /20090624ktpnach14/Математика/Примерное планирование в 4 кл .doc
23. /20090624ktpnach14/Математика/Примерное планирование во 2 кл .doc
24. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Нав. грамаце планир.doc
25. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Обуч грамоте Клышка чтение.doc
26. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Обуч письму Клышка.doc
27. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Обучение грамоте Сторожевой.doc
28. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/Планирование пропись Сторожевой doc.doc
29. /20090624ktpnach14/Обучение грамоте/планирование - букварь комбинир. Клышка.doc
30. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Рус. яз., бел. шк.,2 кл.doc
31. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Рус.яз 1 кл., планирование.doc
32. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Русск.яз 3 кл бел.шк.doc
33. /20090624ktpnach14/Рус.яз.бел. шк/Тематич. планирование 4 кл..doc
34. /20090624ktpnach14/Рус.яз.рус шк/Планирование,2 кл. рус. в рус. шк..doc
35. /20090624ktpnach14/Рус.яз.рус шк/Р.яз 4 кл р.шк. ок..doc
36. /20090624ktpnach14/Рус.яз.рус шк/Русск. яз 3 кл р шк ок.doc
37. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 1 класс.doc
38. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 2 класс.doc
39. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 3 класс.doc
40. /20090624ktpnach14/Трудовое обучение/Планирование 4 класс.doc
41. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир 4 кл..doc
42. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир.1 класс.doc
43. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир.2 класс.doc
44. /20090624ktpnach14/Чел. и мир/ЧиМ планир.3 класс.doc
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па вучэбным дапаможніку «Беларуская мова. 2 клас, ч. 1, ч. 2»
Беларуская мова III клас агульнаадукацыйных устаной з беларускай мовай навучання (падручнік: В. П. Красней, А. М. Рудэнка. Беларуская мова. У 2 ч. – Мінск: ніа, 2007)
Метадычныя рэкамендацыі па планаванні вучэбнага матэрыялу па прадмеце “Беларуская мова” для 4 класа
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне Беларуская мова 2 клас для школ з рускай мовай навучання
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне Беларуская мова 3 клас для школ з рускай мовай навучання
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па беларускай мове ў 4 класе агульнаадукацыйных устаноў
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне
Прыкладнае тэматычнае планаванне ўрокаў па літаратурным чытанні для 2 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання па падручніку
Прыкладнае тэматычнае планаванне ўрокаў па літаратурным чытанні для 3 класа
Прыкладнае тэматычнае планаванне ўрокаў па літаратурным чытанні для 4 класа агульнаадукацыйных ўстаноў з беларускай мовай навучання па падручніку
Радзіма мая дарагая (5 г)
З крыніц народных (12 г.)
Не проста ў словы я гуляю ” (3 гадзіны)
Тематическое планирование материала для чтения по учебнику «Проталинка» для школ с белорусским языком обучения автора И. М. Стремок Общее количество учебных часов 30, из них 1 ч обязательный контроль
Тематическое планирование уроков по учебнику «Литературное чтение» автора И. М. Стремок Общее количество учебных часов 35, из них 4 ч внеклассное чтение (1 урок в четверть) и 2 ч обязательный контроль

Учебник «Радуга» авторов В. С. Воропаевой, Т. С. Куцановой) Общее количество часов 102, из них: 9 часов внеклассного чтения (1 урок в месяц) и 2 часа обязательный контроль
Учебного материала по литературному чтению для ІІІ класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения
Т. С. Куцановой Общее количество часов 105. Из них: разделы учебник
Тематическое планирование Математика. 1 класс
Тематическое планирование Математика. 3 класс
Тематическое планирование Математика 4 класс
Тематическое планирование Математика. 2 класс
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па навучанні грамаце, развіцці мовы і пазакласным чытанні для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Учебного материала по обучению грамоте, внеклассному чтению и развитию речи для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения
Учебного материала по письму для 1-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения («Пропись 1», «Пропись 2», «Письмо» автора А. К. Клышки)
Учебного материала по обучению грамоте, развитию речи и внеклассному чтению для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения
Учебное пособие для 1-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / Н. А. Сторожева. Минск: нио, 2009. 32 с
Учебник для 1-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / А. К. Клышка Минск
Бел яз обучения / М. Б. Антипова. – Мн: Нар асвета, 2006 и учебному пособию Тетрадь по русскому языку: 2-й кл
Учебно-методическое пособие для учителя (умп) Учебное пособие для учащихся (У)
Учебного материала по русскому языку для учащихся общеобразовательных учреждений
Учебник для 4 кл общеобразоват учреждений с белорус яз обучения. В 2 ч
Тематическое планирование учебного материала по учебнику
Учебного материала по русскому языку по учебнику Е. С. Грабчиковой, Н. М. Максимук «Русский язык. 4 класс для учащихся общеобразовательных учреждений с русским языком обучения»
Учебного материала по русскому языку для учащихся общеобразовательных учреждений
Учебно-методическое пособие для учителя № п/п Тема урока Цель урока
Учебно-методическое пособие для учителя № п/п Тема урока Цель урока
Учебно-методическое пособие для учителя № п/п Тема урока Цель урока
Учебное пособие для 4-го класса общеобразовательных учреждений с рус яз обучения / А. Ф. Журба, Н. А. Юрченко. Минск: нио, 2007. 72 с
Прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па змястоўнаму блоку “Мая Радзіма – Беларусь”для 4 класа курса «Чалавек і свет» (35 г.)
В І классе (30 ч.) № урок
Примерное планирование учебного материала по предмету "Человек и мир" во II классе (34 ч.)
Примерное планирование учебного материала по предмету «Человек и мир» в III классе (35 ч.)

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне

Беларуская мова 1 клас (вусны курс, 30 гадзін)

для школ з рускай мовай навучання

Вучымся слухаць і вымаўляць (10 г.)

Задачы раздзела:

арганізаваць актыўнае назіранне над арфаэпічнымі з’явамі беларускай мовы;

выпрацоўваць артыкуляцыйныя навыкі пры вымаўленні гукаў г, ў, дз', дж, р, ч;

фарміраваць уменні аўдзіравання;

працаваць над назапашваннем лексікі тэматычных груп, уключаць яе ў актыўнае суразмоўніцтва па зместу праслуханых тэкстаў;

стымуляваць маўленчую актыўнасць вучняў на ўроку;

развіваць фанематычны слых, слыхавую памяць, уяўленне вучняў праз разнастайныя мастацкія сродкі (вершы, песні, малюнкі)

Тэма

Змест урока

Віды работы на ўроку1

Урок 1. “Наша мова”

Знаёмства з падручнікам: вокладка, першая старонка.

Знаёмства з актуальнай лексікай.

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Слова настаўніка. Назіранне за адрозненнямі рускай і беларускай мовы.

Слуханне і гутарка па зместу верша з малюнкавай апорай.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадкі, гутарка. Слуханне казкі, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым.

Паведамленне настаўніка, адказ на пытанні з выкарыстаннем слоў пытання.

Урок 2: "Я і мая школа. Настаўніца і вучні”.

Навучанне вымаўленню гука [г].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Назіранне за вымаўленнем настаўніка, харавое вымаўленне ізаляванага гука [г], вымаўленне верша з імітацыйнымі рухамі.

Падрыхтоўка да слухання: тлумачэнне назвы з апорай на малюнкавы рад. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, аналіз малюнкавага рада з няпоўным адлюстраваннем дзеючых асоб, славеснае маляванне.

Называнне персанажаў на малюнку.

Урок 3: "Я і мая школа. Вучэбныя рэчы"

Навучанне вымаўленню гука [ў].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Практыкаванне “Рэха” (вымаўленне слоў па ўзоры), вымаўленне ізаляванага гука [ў], вымаўленне слоў “мухалоў” і “мухалоўка”.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадкі, пастаноўка пытання для актывізацыі слухання. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, вызначэнне правільнай паслядоўнасці малюнкаў, інсцэніроўка ўрыўкаў з тэксту.

Урок 4: "Я і мая школа. Школьныя памяшканні"

Навучанне вымаўленню гука [дж].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Назіранне за вымаўленнем настаўніка, вымаўленне ізаляванага гука [дж], дагаворванне слоў услед за настаўнікам.

Падрыхтоўка да слухання. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, аналіз малюнкавага рада з няпоўным адлюстраваннем падзей, славеснае маляванне. Разыгрыванне дыялогаў з інтэрпрэтацыяй.

Урок 5: "Я і мая школа. Вучэбныя заняткі"

Навучанне вымаўленню гука [ч].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Назіранне за вымаўленнем настаўніка, вымаўленне ізаляванага гука [ч], паўтарэнне верша за настаўнікам, вымаўленне скорагаворкі.

Падрыхтоўка да слухання: прагнознае разглядванне малюнкаў, вызначэнне дзеючых асоб. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам Гутарка па пачутым з апорай на малюнкавы рад, агучванне малюнка.

Урок 6: “Я і мая сям’я. Мае сваякі”

Навучанне вымаўленню спалучэння [шч].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Практыкаванне “Рэха”, дагаворванне слоў, паўтарэнне за настаўнікам.

Падрыхтоўка да слухання: прагнознае “чытанне” малюнкавага рада. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, разыгрыванне дыялога з інтэрпрэтацыяй.

Урок 7: “Я і мая сям’я. Мая кватэра”

Удакладненне асаблівасцей вымаўлення гука [р] у беларускай мове.

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Назіранне за вымаўленнем настаўніка, вымаўленне ізаляванага гука [р], вымаўленне скорагаворкі, дагаворванне слоў.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадак, вызначэнне дзеючых асоб. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па прачытаным, узнаўленне правільнай паслядоўнасці малюнкаў, разыгрыванне дыялогу.

Урок 8: “Я і мая сям’я. Рэжым дня”

Навучанне вымаўленню гука [дз`].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Назіранне за вымаўленнем настаўніка, вымаўленне ізаляванага гука [дз`], вымаўленне скорагаворкі, дагаворванне слоў, паўтарэнне за настаўнікам.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадак. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па праслуханым, разыгрыванне дыялогаў.

Урок 9. “Я і мая сям’я. Асабістая гігіена”

Навучанне вымаўленню гука [ц`].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Назіранне за вымаўленнем настаўніка, вымаўленне ізаляванага гука [ц`], дагаворванне слова, паўтарэнне за настаўнікам.

Падрыхтоўка да слухання: узнаўленне ўласнага вопыту вучняў. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, пераказ дыялога.

Урок 10. “Я і мая сям’я. Адзенне і абутак”

Трэніроўка ў вымаўленні пройдзеных гукаў.

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Навучанне чытанню слоў, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных асаблівасцяў беларускай мовы

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Завучванне і вымаўленне верша хорам і індывідуальна.

Падрыхтоўка да слухання па малюнкавым радзе. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, інсцэніраванне спаборніцтва паміж вожыкам і зайцам.

Вучымся слухаць і адказваць (12 г.)

Задачы раздзела:

працягваць работу па выпрацоўцы артыкуляцыйных навыкаў;

фарміраваць уменні аўдзіравання;

працаваць над назапашваннем лексікі тэматычных груп, уключаць яе ў актыўнае суразмоўніцтва па зместу праслуханых тэкстаў;

вучыць чытаць па-беларуску, выкарыстоўваючы навык чытання, набыты на ўроках навучання грамаце;

фарміраваць першапачатковыя чытацкія ўменні пры адказе на пытанні па прачытаным;

стымуляваць маўленчую актыўнасць вучняў на ўроку;

развіваць фанематычны слых, зрокава-слыхавую памяць, уяўленне вучняў праз мастацкія сродкі (вершы, песні, малюнкі).

Урок 11: “Я і мае сябры. Беларускія імёны”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [р,ч,ў].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Навучанне чытанню слоў, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных асаблівасцяў беларускай мовы

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Вымаўленне скорагаворкі хорам і індывідуальна, завучванне і вымаўленне верша.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадак, адказ на пытанні. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, разыгрыванне дыялогу-інтэрпрэтацыі.

Урок 12: “Я і мае сябры. Беларускія гульні”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [р,ў].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Навучанне чытанню слоў, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных асаблівасцяў беларускай мовы

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Харавое вымаўленне 4 першых радкоў верша за настаўнікам.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадак, разглядванне малюнкавага рада з мэтай вызначэння дзеючых асоб. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым.

Урок 13: “Я і мае сябры. Занятак у вольны час”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [г, ў].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Навучанне чытанню слоў, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных асаблівасцяў беларускай мовы

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Паўтарэнне верша ўслед за настаўнікам.

Падрыхтоўка да слухання: завучванне рэфрэну, адгадванне загадак. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, разыгрыванне дыялогаў.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадкі, разглядванне малюнкавага рада з мэтай вызначэння дзеючых асоб, месца і часу дзеяння. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам Гутарка па пачутым, аналіз малюнкавага рада з няпоўным адлюстраваннем падзей, славеснае маляванне.

Урок 14: “Я і мае сябры. Дзень нараджэння”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [р,шч].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Навучанне чытанню слоў, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных асаблівасцяў беларускай мовы

Паўтарэнне верша ўслед за настаўнікам.

Чытанне слоў у падручніку.

Урок 15: “Я і мае справы. У доме (хаце)”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [ц`, дз`].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Завучванне калыханкі, харавое вымаўленне са зменай гучнасці.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадкі, пастаноўка праблемнага пытання. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым.

Чытанне слоў у падручніку.

Урок 16: “Я і мае справы. На вуліцы (у двары)”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [ч, ў].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Навучанне чытанню слоў, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных асаблівасцяў беларускай мовы

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Паўтарэнне верша ўслед за настаўнікам з рухамі.

Падрыхтоўка да слухання: разглядванне малюнкавага раду, тлумачэнне назвы казкі. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, аналіз малюнкавага раду з няпоўным адлюстраваннем дзеючых асоб, размеркаванне дзеючых асоб па адпаведных малюнках.

Чытанне слоў у падручніку.

Урок 17: “Я і мае справы. У краме”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [ў, ч, дз`].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Паўтарэнне верша ўслед за настаўнікам, вымаўленне з інтанаваннем.

Падрыхтоўка да слухання: разглядванне малюнкавага раду з мэтай вызначэння дзеючых асоб і агульнага настрою казкі. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, пераказ ад імя галоўнага героя.

Чытанне слоў у падручніку.

Урок 18. “Я і мае справы. На пошце”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [дз`, ц`].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Навучанне чытанню слоў, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных асаблівасцяў беларускай мовы

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Вымаўленне з адпаведнай зместу верша інтанацыяй.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадкі. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, прыдумванне працягу.

Чытанне слоў у падручніку.

Урок 19: “Я і навакольны свет. Надвор’е, з’явы прыроды”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [ц`, дз`].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Навучанне чытанню слоў, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных асаблівасцяў беларускай мовы

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Завучванне і вымаўленне верша па частках.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадкі, разглядванне малюнкавага рада, адказ на пытанні. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, аналіз малюнкавага рада з няпоўным адлюстраваннем падзей, славеснае маляванне. Разыгрыванне дыялогаў.

Чытанне слоў у падручніку.

Урок 20. “Я і навакольны свет. Поры года і занятак людзей”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [ц`,ў].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Паўтарэнне верша ўслед за настаўнікам.

Падрыхтоўка да слухання: разглядванне малюнкавага рада, прагнознае тлумачэнне назвы казкі. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, інсцэніраванне дыялогаў.

Чытанне слоў у падручніку.

Урок 21. “Я і навакольны свет. Я і жывёльны свет”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [ц`, дз`, ч].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Навучанне чытанню слоў, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных асаблівасцяў беларускай мовы

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Завучванне і вымаўленне верша з патрэбнай інтанацыяй.

Падрыхтоўка да слухання: слуханне верша, адказ на пытанні. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, вызначэнне правільнай паслядоўнасці малюнкаў, гутарка на падставе ўласнага вопыту дзяцей.

Чытанне слоў у падручніку.

Урок 22. “Я і навакольны свет. Я і раслінны свет”

Трэніроўка ў вымаўленні гукавых комплексаў з [ч, ц`, дз`].

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Навучанне чытанню слоў, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных асаблівасцяў беларускай мовы

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Завучванне і вымаўленне 4 першых радкоў верша з адпаведнай зместу інтанацыяй.

Падрыхтоўка да слухання: пастаноўка праблемнага пытання. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, вызначэнне правільнай паслядоўнасці малюнкаў, разыгрыванне дыялогаў па малюнках.

Чытанне слоў у падручніку.

Вучымся слухаць, чытаць і адказваць (12 г.)

Задачы раздзела:

працягваць работу па выпрацоўцы артыкуляцыйных навыкаў;

фарміраваць уменні аўдзіравання;

працаваць над назапашваннем лексікі тэматычных груп, уключаць яе ў актыўнае суразмоўніцтва па зместу праслуханых тэкстаў;

вучыць чытаць па-беларуску, выкарыстоўваючы навык чытання, набыты на ўроках навучання грамаце;

пазнаёміць з графічнымі адрозненнямі беларускай мовы ад рускай (і, апостраф), вучыць чытаць словы і сказы з і, апострафам;

вучыць правільна вымаўляць пры чытанні гукавыя адпаведнікі літар г, ў, дз, дж, ч, ц;

фарміраваць першапачатковыя чытацкія ўменні пры адказе на пытанні па прачытаным;

стымуляваць маўленчую актыўнасць вучняў на ўроку;

развіваць фанематычны слых, зрокава-слыхавую памяць, уяўленне вучняў праз мастацкія сродкі (вершы, песні, малюнкі).

Урок 23: “Мясціна, дзе я жыву. У родным горадзе (вёсцы)”

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Знаёмства з графічнымі асаблівасцямі беларускай мовы: І,і, апостраф. Навучанне чытанню.

Падрыхтоўка да слухання: адгадванне загадкі, разглядванне малюнкавага рада, вызначэнне дзеючых асоб. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, “агучванне” малюнкаў.

Гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў з літарай і, чытанне сказаў з папярэдняй падрыхтоўкай. Адказ на пытанні па прачытаным.

Гульня “Рэха”, гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў з апострафам, чытанне сказаў з папярэдняй падрыхтоўкай. Адказ на пытанні па прачытаным.

Урок 24: “Мясціна, дзе я жыву. Наша наваколле”

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Навучанне чытанню: чытанне слоў і сказаў з [г].

Гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў і сказаў, гутарка па прачытаным.

Падрыхтоўка да слухання: разглядванне малюнкавага рада, адказ на пытанні. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, інсцэніраванне аднаго з эпізодаў.

Урок 25: “Мясціна, дзе я жыву. Славутыя землякі”

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Навучанне чытанню: чытанне слоў і сказаў з [г], [ч].

Гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў і сказаў, гутарка па прачытаным.

Падрыхтоўка да слухання: прагнознае разглядванне малюнкавага рада, вызначэнне дзеючых асоб. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па прачытаным, пераказ казкі па малюнках.

Гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў і ўдакладненне іх значэнняў, чытанне сказаў з папярэдняй падрыхтоўкай. Адказ на пытанні па прачытаным.

Урок 26: “Мясціна, дзе я жыву. Памятныя мясціны”

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Навучанне чытанню: чытанне слоў і сказаў з [г], [ч], [ў].

Гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў і сказаў, гутарка па прачытаным.

Падрыхтоўка да слухання: тлумачэнне назвы казкі з дапамогай малюнкавага рада. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па прачытаным, інсцэніраванне эпізоду, які найбольш спадабаўся.

Гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў і ўдакладненне іх значэнняў, чытанне сказаў з папярэдняй падрыхтоўкай. Адказ на пытанні па прачытаным.

Урок 27: “Я і мая Радзіма. Сімвалы Беларусі”

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Навучанне чытанню: чытанне слоў і сказаў з [г], [ч], [ў], [ц'].

Гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў і сказаў, гутарка па прачытаным.

Падрыхтоўка да слухання: разглядванне малюнкавага рада, тлумачэнне яго асаблівасцей. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, тлумачэнне назвы казкі, вызначэнне правільнай паслядоўнасці малюнкаў, пераказ па ланцужку.

Гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў і сказаў. Суаднясенне іх зместу з малюнкамі.

Урок 28: “Я і мая Радзіма. Гонар Беларусі”

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Навучанне чытанню: чытанне слоў і сказаў з [г], [ч], [ў], [ц']. [р].

Падрыхтоўка да слухання: прагнознае “чытанне” малюнкавага рада. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, пераказ эпізодаў.

Гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў і сказаў, гутарка па прачытаным.

Урок 29: “Я і мая Радзіма. Святы на Беларусі”

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Актыўнае суразмоўніцтва па асваенні тэматычнай лексікі

Навучанне чытанню: чытанне слоў і сказаў з [г], [ч], [ў], [ц']. [р], [дз'], [дж].

Падрыхтоўка да слухання: прагнознае “чытанне” малюнкавага рада. Слуханне, суаднясенне зместу з малюнкавым радам. Гутарка па пачутым, пераказ зместу па ланцужку.

Гутарка па малюнку-асацыяцыі, чытанне слоў і сказаў, гутарка па прачытаным.

Урок 30: “Я і мая мова”

Фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання на слых

Абагульненне і паўтарэнне

Суразмоўніцтва па пытаннях, слуханне і адказ на пытанні, выкананне творчых заданняў

Н.У. Антонава, метадыст аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі НІА.

1Распрацоўкі ўрокаў змешчаны ў часопісе “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” і рабочым сшытку “Беларуская мова.1 клас.” аўтараў Н.У.Антонавай, Г.А.Галяш

Адукацыйны партал www.adu.by

Похожие:

Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне iconДокументы
1.
/ktpnach14/Бел мова бел шк/Бел мова 2кл бел шк.doc
2. /ktpnach14/Бел...

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы

База данных защищена авторским правом ©kzbydocs.com 2000-2014
При копировании материала укажите ссылку.
обратиться к администрации
Документы