Конкурс праводзіцца ў мэтах icon

Конкурс праводзіцца ў мэтах



НазваниеКонкурс праводзіцца ў мэтах
Дата24.07.2013
Размер133.49 Kb.
ТипКонкурс
скачать >>>

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу

”Студэнцкая сям’я“


1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага конкурсу ”Студэнцкая сям’я“ (далей – Конкурс).

2. Конкурс праводзіцца ў мэтах:

павышэння прэстыжу студэнцкай сям’і як найважнейшага сацыяльнага інстытуту ў сучасным грамадстве;

адраджэння традыцый і развіцця сямейных каштоўнасцей, накіраваных на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне;

выяўлення інавацыйных методык і вызначэння найбольш эфектыўных форм работы са студэнцкай сям’ёй ва ўстановах вышэйшай адукацыі;

працягу мэтанакіраванай работы па ўсебаковай падтрымцы маладых сем’яў як важнага напрамку дзяржаўнай палітыкі;

стварэння перадумоў для развіцця самаарганізацыі і сацыяльнай актыўнасці студэнцкіх сем’яў.

3. Конкурс праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі (далей адпаведна – Мінадукацыі, Прафсаюз).

4. У Конкурсе прымаюць удзел студэнцкія сем’і (далей – удзельнікі), у якіх муж і жонка з’яўляюцца студэнтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь дзённай формы навучання, узрост якіх не больш за 31 год на момант правядзення конкурсу, членамі Прафсаюза.

5. Удзел у Конкурсе ажыццяўляецца на добраахвотнай аснове.

6. Для падрыхтоўкі і правядзення Конкурсу фарміруюцца арганізацыйныя камітэты.

7. Арганізацыйныя камітэты першага і другога этапаў:

прымаюць матэрыялы для ўдзелу ў адпаведных этапах Конкурсу;

вызначаюць праграмы правядзення, парадак работы журы адпаведных этапаў Конкурсу;

арганізуюць правядзенне экспертызы матэрыялаў для ўдзелу ў адпаведных этапах Конкурсу, вызначаюць працэдуру яе правядзення, крытэрыі і паказчыкі ацэнкі праектаў, іншых прадстаўленых матэрыялаў;

уносяць прапановы па форме арганізацыі віншавання ўдзельнікаў, узнагароджання прызёраў адпаведных этапаў Конкурсу;

арганізуюць падрыхтоўку і накіраванне матэрыялаў для ўдзелу ў другім і трэцім этапах (фінале) Конкурсу.

8. Склад арганізацыйнага камітэта заключнага этапу (фіналу) Конкурсу вызначаецца пастановай Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Прафсаюза, узгодненай з Міністэрствам адукацыі.

Арганізацыйны камітэт Конкурсу:

каардынуе работу па падрыхтоўцы і правядзенні Конкурсу;

ажыццяўляе збор заявак і матэрыялаў для ўдзелу ў трэцім этапе (фінале) Конкурсу;

разглядае і зацвярджае склад журы Конкурсу;

разглядае і зацвярджае спіс удзельнікаў Конкурсу;

узаемадзейнічае з зацікаўленымі суб’ектамі культурнай дзейнасці, іншымі арганізацыямі па пытаннях бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі Конкурсу;

арганізуе культурную праграму для ўдзельнікаў Конкурсу;

вырашае іншыя арганізацыйныя пытанні.

9. Конкурс праводзіцца ў тры этапы:

першы этап – з 1 па 31 сакавіка на ўзроўні ўстаноў вышэйшай адукацыі;

другі этап – з 1 па 30 красавіка на абласным узроўні;

трэці этап (фінал) – з 1 па 31 мая на рэспубліканскім узроўні.

10. На кожным этапе Конкурсу ўдзельнікі прадстаўляюць:

творчую візітную картку ”Мастацтва быць студэнцкай сям’ёй“ (працягласцю да 5 хвілін з прадстаўленнем інфармацыі аб традыцыях сям’і і роднага рэгіёну, захапленнях і здольнасцях усіх членаў сям’і і да т.п.);

праекты па тэмах:

”Студэнцкая сям’я: праблемы, рашэнні, перспектывы“ (прапановы студэнцкай сям’і ў выглядзе праекта, якія датычацца паляпшэння сацыяльна-эканамічнага становішча студэнцкіх сем’яў у Рэспубліцы Беларусь),

”Створым бізнес разам“ (бізнес-праект сямейнай пары па любому віду дзейнасці),

”Імідж студэнцкай сям’і ў інфармацыйнай прасторы“,

”У нашых інтарэсах ...“,

”Здаровая сям’я – здаровая нацыя“,

”Студэнцкая сям’я будучыні“.

Дапускаецца самастойны выбар тэматыкі праектаў пры ўмове папярэдняга ўзгаднення з арганізацыйным камітэтам.

У праграме заключнага этапу конкурсу (фіналу) прадугледжваецца таксама правядзенне інтэлектуальнага спаборніцтва (анкетавання) па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія закранаюць інтарэсы маладых / студэнцкіх сем’яў.

Падчас выступлення на сцэне дапускаецца прысутнасць не больш за 7 чалавек з ліку групы падтрымкі.

11. Асобна праводзіцца конкурс праектаў сацыяльнай падтрымкі студэнцкіх сем’яў сярод першасных прафсаюзных арганізацый навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі.

12. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі праектаў пры падвядзенні вынікаў усіх этапаў з’яўляюцца:

актуальнасць і сацыяльная значнасць праекта;

крэатыўнасць, навізна і арыгінальнасць вырашэння пастаўленых задач;

тэарэтычная, практычная значнасць вынікаў праекта;

якасць афармлення праекта, адпаведнасць формы абароны праекта яго зместу.

Адзіны парадак ацэньвання вызначаецца арганізацыйным камітэтам у залежнасці ад характару заяўленых матэрыялаў.

13. Першы этап Конкурсу праводзіцца ўстановамі вышэйшай адукацыі сумесна з першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі навучэнцаў Прафсаюза ва ўстановах адукацыі. Для арганізацыі і правядзення першага этапу Конкурсу ствараецца арганізацыйны камітэт і журы, склад якіх вызначаецца ў парадку, аналагічным устаноўленаму пунктам 8 Палажэння.

14. Другі этап Конкурсу праводзіцца абласнымі арганізацыямі Прафсаюза, Саветам старшыняў прафсаюзных арганізацый навучэнцаў пры ЦК галіновага прафсаюза (для першасных прафсаюзных арганізацый навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска) сумесна з установамі вышэйшай адукацыі. Для арганізацыі і правядзення другога этапу Конкурсу ствараецца арганізацыйны камітэт і журы, склад якіх вызначаецца ў парадку, аналагічным устаноўленаму пунктам 8 Палажэння.

15. Мерапрыемствы заключнага этапу (фіналу) праводзяцца Мінадукацыі сумесна з Цэнтральным камітэтам Прафсаюза. Для яго правядзення фарміруецца арганізацыйны камітэт Конкурсу і журы, склад якога вызначаецца ў парадку, аналагічным устаноўленаму пунктам 8 Палажэння.

16. Па выніках правядзення першага этапу Конкурсу матэрыялы, якія занялі 1, 2 і 3 месцы ў кожнай установе вышэйшай адукацыі, накіроўваюцца для ўдзелу ў другім этапе конкурсу ў тэрмін да 1 красавіка.

17. Па выніках правядзення другога этапу Конкурсу (прызёры, якія занялі 1 месца на абласным узроўні; 1 – 5 месца – для першасных прафсаюзных арганізацый навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска) арганізацыйнаму камітэту Конкурсу накіроўваюцца матэрыялы для ўдзелу ў заключным этапе (фінале).

Заключны этап (фінал) Конкурсу праводзіцца ў маі і ўключае абарону праектаў.

18. Журы:

ацэньвае творчыя ”візітныя карткі“, праводзіць экспертызу праектаў, іншых прадстаўленых матэрыялаў;

пры неабходнасці запытвае дадатковыя матэрыялы;

вызначае пераможцаў і прызёраў Конкурсу ў асобных намінацыях;

прымае рашэнні аб рэкамендацыі Прэзідыуму Цэнтральнага камітэта праектаў для прысуджэння прызоў Цэнтральнага камітэта.

19. На кожным этапе Конкурсу ў кожнай намінацыі журы адпаведнага этапу Конкурсу вызначае пераможцаў і прызёраў, якія занялі 1, 2 і 3 месцы. У выключных выпадках могуць быць вызначаны два пераможцы, якія занялі адно і тое ж месца ў адпаведнай намінацыі.

Пераможцамі прызнаюцца матэрыялы, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Пры роўнай колькасці балаў голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным.

20. Вылучэнне праектаў на Конкурс праводзіцца на пасяджэннях прэзідыумаў абласных камітэтаў Прафсаюза, прафсаюзных камітэтаў, прэзідыумаў першасных прафсаюзных арганізацый устаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска, якія знаходзяцца на профабслугоўванні Цэнтральнага камітэта.

21. Для ўдзелу ў Конкурсе не могуць быць прадстаўлены праекты, якія калі-небудзь з’яўляліся пераможцамі (лаўрэатамі, намінантамі) у іншых падобных конкурсах.

22. На Конкурс прадстаўляюцца заяўка на ўдзел (дадаецца), падпісаная аўтарамі праекта, кіраўніком установы вышэйшай адукацыі, старшынёй адпаведнай арганізацыйнай структуры Прафсаюза і завераная яе пячаткай, пастанова прафсаюзнага камітэта, яго прэзідыума, прэзідыума адпаведнага абласнога камітэта, рэзюмэ аўтараў праекта (творчая справаздача аб жыццядзейнасці сям’і – фота, традыцыі, захапленні членаў сям’і, іх дасягненні і да т.п.); копіі пашпартоў мужа і жонкі (старонкі 31–32, адзнака аб рэгістрацыі), копію пасведчання аб заключэнні шлюбу, копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці (дзяцей); копію пратакола вынікаў другога адборачнага этапу Конкурсу; асобныя матэрыялы, тэматычныя падборкі, серыі матэрыялаў, якія датычацца праекта.

23. Праекты прадстаўляюцца на папяровых і электронных носьбітах аб’ёмам да 30 старонак друкаванага тэксту (фармат А4, шрыфт Times New Roman, памер 15) з абавязковым дадаткам відэапрэзентацыі, фота, ілюстрацый, матэрыялаў і інш.

24. Накіраваныя на Конкурс матэрыялы назад не вяртаюцца.

25. Заяўка на ўдзел у Конкурсе лічыцца згодай аўтараў праекта на выкарыстанне яго матэрыялаў у дзейнасці Прафсаюза.

26. Заяўка і матэрыялы на ўдзел у заключным этапе (фінале) Конкурсу падаюцца ў тэрмін да 1 мая ў Цэнтральны камітэт Прафсаюза па адрасе: пр-т Пераможцаў, 21, к. 1307, 220126, г. Мінск, тэл. 2038139, 2268058.

27. Пералік праектаў, адабраных для ўдзелу ў заключным этапе (фінале) Конкурсу, размяшчаецца на сайце ЦК Прафсаюза і Мінадукацыі.

28. Арганізацыйны камітэт мае права працягваць тэрмін разгляду праектаў.

29. Рашэнне аб прадстаўленні Прэзідыуму ЦК пераможцаў Конкурсу афармляецца пратаколам, які падпісваецца старшынёй журы і з’яўляецца канчатковым.

30. Прэзідыум ЦК зацвярджае пераможцаў, прадстаўленых журы. Студэнцкія сем’і, якія прызнаныя пераможцамі і прызёрамі Конкурсу на ўсіх этапах, узнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі адпаведных арганізацыйных структур Прафсаюза, устаноў вышэйшай адукацыі.

31. Па выніках інтэрактыўнага галасавання гледачоў уручаецца ”Прыз глядацкіх сімпатый“.

32. Журы можа хадайнічаць аб узнагароджанні таго ці іншага ўдзельніка Конкурсу за асаблівыя дасягненні ў рамках праекта.

33. Арганізацыя, ход правядзення, вынікі і ўзнагароджанне пераможцаў Конкурсу ўсіх узроўняў асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі, на сайтах Мінадукацыі і ЦК Прафсаюза, арганізацыйных структур Прафсаюза, устаноў вышэйшай адукацыі.

34. Фінансаванне першага і другога этапаў Конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў устаноў вышэйшай адукацыі, арганізацыйных структур Прафсаюза, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

35. Фінансаванне заключнага этапу (фіналу) Конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, Цэнтральнага камітэта Прафсаюза.

36. Выдаткі Цэнтральнага камітэта Прафсаюза ўключаюць аплату:

36.1. арганізацыйных расходаў па правядзенні заключнага этапу;

36.2. культурнай праграмы;

36.3. харчавання ўдзельнікаў Конкурсу;

36.4 набыццё прызоў пераможцам, якія занялі 1 – 3 месцы па выніках фіналу, 1 месца – згодна з п. 11, п. 33 і п. 34 Палажэння.

37. Праезд да месца правядзення заключнага этапу (фіналу) Конкурсу і назад, харчаванне (з улікам забеспячэння ўдзельнікаў фіналу аднаразовым харчаваннем – абедам – у дзень правядзення Конкурсу) і пражыванне ўдзельнікаў, падрыхтоўка фанаграм, прэзентацый і сцэнічных касцюмаў і інш. забяспечваецца за кошт накіроўваючай арганізацы.



Дадатак

да Палажэння аб правядзенні

рэспубліканскага конкурсу

”Студэнцкая сям’я“


ЗАЯЎКА

на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе ”Студэнцкая сям’я“


Пацвярджаем удзел у рэспубліканскім конкурсе ”Студэнцкая сям’я“.


АЎТАР (АЎТАРЫ): ___________________________________________

_____________________________________________________________

Прозвішча, імя, імя па бацьку _____________________________________________________________

Назва ўстановы _____________________________________________________________

Факультэт, курс, група

_____________________________________________________________

Хатні адрас, тэлефон (маб.) _________________________________

Назва праекта: ________________________________________

_____________________________________________________________

_____________________________________________________________

Рэкамендуе __________________________________________________

_____________________________________________________________

назва прафсаюзнага органа, № і дата прыняцця пастановы


Кіраўнік арганізацыі ____________ _________________

Подпіс Прозвішча, імя, імя па бацьку


Старшыня ____________ _________________

Подпіс Прозвішча, імя, імя па бацьку

_________

Дата


МП

З умовамі правядзення конкурсу азнаёмленыя і згодныя:

Аўтары праекта ____________ _________________

Подпіс Прозвішча, імя, імя па бацьку

____________ _________________

Подпіс Прозвішча, імя, імя па бацьку

____________ _________________

Подпіс Прозвішча, імя, імя па бацьку

_____

Дата

Похожие:

Конкурс праводзіцца ў мэтах iconКонкурс па стварэнню тэксту І музыкі Гімна Беларусскага прафсаюза работнікаў культуры палажэнне
Конкурс па стварэнню тэксту і музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (далей конкурс) праводзіцца ў мэтах дэмакратычнага...
Конкурс праводзіцца ў мэтах iconПалажэнне аб абласным конкурсе рытарычнага майстэрства
Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” праводзіцца для вучняў 8 10 класаў агульнаадукацыйных устаноў...
Конкурс праводзіцца ў мэтах iconКонкурс за счет средств бюджета на условиях оплаты конкурс городской сельский конкурс общий конкурс

Конкурс праводзіцца ў мэтах iconДокументы
1. /конкурс/конкурс об открытом докладе.doc
2. /конкурс/конкурс...

Конкурс праводзіцца ў мэтах iconВ. В. Раков 2009г. Положение о конкурс
Конкурс «Я здесь учусь» (далее Конкурс) представляет собой комплекс мероприятий по выявлению, стимулированию и поощрению талантливых...
Конкурс праводзіцца ў мэтах iconЗвязда 4 красавіка 2013 года №62 (27427)
Напрыканцы вясны (у апошнія дні мая) стане вядомы пераможца рэспубліканскага конкурсу "Студэнцкая сям'я", які праводзіцца пад патранажам...
Конкурс праводзіцца ў мэтах iconИ. А. Оборович Положение о районном конкурс
Конкурс чтецов польской поэзии имени Адама Мицкевича состоится 4 ноября 2012 года в 11. 00 в Иказненской дссш
Конкурс праводзіцца ў мэтах iconКонкурс по направлению «Песня на стихи М. Чистякова» (начало 9-00) Требования к участию в конкурсе чтецов
Данный конкурс принимаются стихотворения начинающих авторов в собственном исполнении
Конкурс праводзіцца ў мэтах iconКонкурс на замещение вакантных должностей
Конкурс проводится в соответствии с Правилами конкурсного замещения профессорско-преподавательского состава и научных работников...
Конкурс праводзіцца ў мэтах iconПоложение о городском конкурсе творческих работ «Костюмы сказочных героев» Общие положения
Городской конкурс творческих работ «Костюмы сказочных героев» (далее – Конкурс) направлен на выявление и развитие творческих способностей...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©kzbydocs.com 2000-2015
При копировании материала укажите ссылку.
обратиться к администрации
Документы